Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

12. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

а) У старажытных грэкаў было цікавае міфічнае паданне пра тытанаў; герояў незвычайнай сілы і розуму, якія аднойчы паўсталі супраць саміх алімпійскіх багоў. (Чам.);

б) Калі пачынаецца пара ранішніх туманаў, ціхай зажуранасці, усё тады падулад­на цішыні, журботнай, доўгай як роздум чалавека над пражытым жыццём. (А.Ж.);

в) Інжынер падняў руку, камбайны спыніліся, паднялі жаткі, і слухаючы яго ру­хі, павольна адышлі назад. (А.Ж.);

г) У развілцы вуліц стаяў высокі, збуцвелы крыж, убраны белымі, вышыванымі фартушкамі. (Адамч.);

д) Рэчка была нешырокая, з падмытымі ў паводку, здзірванелымі за лета бера­гамі і кладкай – дзвюма гнілаватымі дошкамі, прытопленымі канцамі ў ваду. (В.Б.).

13. Адзначце сказы, у якіх двукроп’е пастаўлена няправільна:

а) Вялікая ўвага надавалася гісторыі: вучні павінны былі добра ведаць радавод дынастыі Рагвалодавічаў, важныя падзеі з мінуўшчыны Полацкай зямлі і ўсяго ўсход­няга славянства. (У.А.);

б) Падняў Васіля Аляксеевіча гаспадарскі клопат: даўно думаў ён зрабіць пры школе сталоўку, каб карміць дзяцей раз у дзень гарачаю страваю. (А.Ж.);

в) Сад хоць і невялікі, але дагледжаны: антонаўка, папяроўка, з якой апалі на зям­лю першыя яблыкі, штрыфель, дзве грушы... (А.Ж.);

г) За хатаю: прысядзібны надзел, засаджаны бульбаю. (А.Ж.);

д) У душы ў Бурава пачала расці-разрастацца сцюдзёнаватая апаска: як бы іх ча­сам не стрэлі па той бок рэчкі, ля лазні ці на падворку. (В.Б.).

14. Адзначце сказы, у якіх працяжнік пастаўлены няправільна:

а) Толькі вуліца здавалася вузенькая, а ўспаміналася шырокаю, і хаты – вялікімі і прасторнымі. (А.Ж.);

б) Геніяльны твор дойліда Іаана – сведчанне высокай культуры старажытнай Бе­ларусі. (У.А.);

в) Усё меншаў, аддаляючыся ў глыбокае неба, павольны бусліны круг – рабіліся малымі буслы, што ўсё плылі, не збіваючыся са сваіх пазначаных дарог у гэтым крузе. (Адамч.);

г) Вёскі ўжо няма – а гэты лужок, як калісьці, гадаваў панадную мурожную тра­ву. (Сіп.);

д) Грабцы – дзяўчаты, маладзіцы – штораз варушацца жывей, бо чуюць голас на­вальніцы. (К-с).

15. Адзначце знакі прыпынку, якія трэба паставіць у сказе на месцы про­пуску:

Пачатак новага стагоддзя, што ні кажыце_ незвычайная дата ў жыцці чалаве­чым! (А.Л.)

а) коска; г) коска, працяжнік;

б) двукроп’е; д) кропка з коскай.

г) працяжнік;

      1. 6.2 Чужаслоўе

1. Адзначце прыкметы простай мовы:

а) даслоўнасць; г) гутарковасць;

б) суаднесенасць са складаназлучаным сказам; д) інтанацыйная незавершанасць.

в) экспрэсіўнасць;

2. Адзначце прыкметы ўскоснай мовы:

а) суаднесенасць з простым сказам; г) стылістычная прыблізнасць;

б) эмацыянальнасць; д) узнаўляльнасць.

в) лексічная прыблізнасць;

3. Адзначце прыкметы няўласна-простай мовы:

а) сінтаксічная прыблізнасць;

б) суаднесенасць з рознымі тыпамі сказаў;

в) эмацыянальнасць;

г) суаднесенасць з простым сказам;

д) лексічная дакладнасць.

4. Адзначце ўрыўкі з простай мовай:

а) Аж падлога дрыжыць ад Міколкавага бегу. Бяда толькі, што не разбяжышся як след: і цесна, і маці ўшчувае:

– Кінь ты дурыкамі займацца – узняўся ні свет, ні зара. Шчэ брата разбудзіш. (Лыньк.);

б) Васько прыгадалася тады, як некалькі месяцаў назад прадстаўлялі да ўзнага­роды настаўнікаў, усё больш з раённага цэнтра, з дзесяцігодак. Генрыеты Адамаўны ў спісе не было, а яна ж найбольш вартая ўзнагароды. (Асіп.);

в) Раптам Засмужац перад сабою крыху ўбаку ўбачыў агеньчык. Ён не паверыў, з трывогай падумаў, што гэта здалося. Засмужац працёр вочы, але агеньчык гарэў. (І.М.);

г) «Чакай жа, галубачка, я цябе заманю бліжэй», – падумаў Васько і крадком пайшоў у хмызнякі. (Асіп.);

д) На кожнай вечарынцы ў Беларусі людзі спявалі: «Бывайце здаровы, жывіце багата...». (Прых.).