Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

3. Слоўнік паняццяў

Сказ

гэта сэнсава і інтанацыйна закончаная, граматычна аформле­ная па законах пэўнай мовы сінтаксічная прэдыкатыўная адзін­ка, якая арганізуецца са слова ці спалучэння слоў і прызначаец­ца для рэалізацыі пэўнага камунікацыйнага задання (Н. Чалюк).

Азначэнне

такі даданы член, які абазначае прымету прадмета і таму аба­вязкова падпарадкоўваецца слову з прадметным значэннем.

Акалічнасць

даданы член сказа, які абазначае абставіны і характар дзеяння, стану ці прыметы.

Актуальнае чляненне

гэта сэнсавы падзел выказвання на тэму і рэму, iстотны для да­дзенага кантэксту цi сiтуацыi.

Выказванне

«адзінка паведамлення, якая мае сэнсавую цэласнасць і можа быць успрынятая слухачом у пэўных сітуацыях моўных зносі­наў» (П. Сцяцко).

Выказнік

суадносны з дзейнікам і граматычна ад яго залежны галоўны член двухсастаўнага сказа, што абазначае прэдыкатыўную адзна­ку прадмета, пра які гаворыцца ў сказе.

Дапасаваныя азначэнні

заўсёды выражаюцца словамі, здольнымі да дапасавання: пры­метнікамі, дзеепрыметнікамі, займеннікамі-прыметнікамі, па­радкавымі лічэбнікамі.

Дапаўненне

даданы член сказа, які абазначае аб’ект дзеяння, стану ці пры­меты, таму адносіцца да дзеяслова, назоўніка, прыметніка, пры­слоўя ці безасабова-прэдыкатыўнага слова.

Дуплексіў

(ад лац. duplex двайны) – даданы член сказа, што характарызуец­ца адначасовай двайной сінтаксічнай залежнасцю ад імя і дзея­слова і абазначае прымету прадмета, што праяўляецца аднача­сова з дзеяннем і з’яўляецца вызначальнай для самога дзеяння.

Дэтэрмінант

(ад лац. determinans які вызначае) – даданы член сказа (акаліч­насць і дапаўненне), які адносіцца да ўсяго сказа, азначаючы яго ў цэлым.

Інтанацыя

(лац. intonare гучна вымаўляць) – «сукупнасць фанетычных срод­каў, якія служаць для афармлення фразы і асобных яе частак як адзінага цэлага, а таксама для больш дакладнай перадачы думак і пачуццяў асобы, якая гаворыць» (Л. Выгонная).

Каардынацыя

(лац. со(празам + оrdiпatіо ‘размяшчэнне па парадку’) – су­вязь паміж дзейнікам і выказнікам, якая мае характар узаемна­га дапасавання або ўзаемнага падпарадкавання. Каардынацыя грунтуецца на ўзаемаабумоўленасці і раўнапраўнасці абодвух кампанентаў прэдыкатыўнай асновы.

Мадальнасць

(ад лац. modus мера, спосаб) – гэта сінтаксічная (семантычна-граматычная) катэгорыя, якая выяўляе адносіны таго, хто гаво­рыць, да выказвання з пункту погляду рэальнасці зместу вы­казвання або магчымасці, неабходнасці, мэтазгоднасці ці пажа­данасці названых у сказе падзей і з’яў.

Мадэль сказа (структурная схема)

гэта той адцягнены ўзор, згодна з якім будуецца любое міні­мальнае самастойнае выказванне (Т. Рамза); мiнiмальна дастат­ковае спалучэнне ўзаемаабумоўленых сiнтаксiчных формаў, якiя ўтвараюць камунiкацыйную адзiнку з пэўным тыпавым значэн­нем (Г. Золатава).

Марфалагізаваны член сказа

гэта паўназначнае слова, што рэпрэзентуе тую часціну мовы, для якой дадзеная сінтаксічная функцыя з’яўляецца асноўнай, звычайнай.

Недапасаваныя азначэнні

дапасуюцца да азначаемага слова, а кіруюцца ім ці прымыка­юць да яго; выражаюцца ўскоснымі прыназоўнікава-склона­вымі формамі назоўніка, (радзей) прыслоўямі, інфінітывам, не­падзельнымі спалучэннямі і цэлымі сказамі.

Немарфалагізаваны член сказа

гэта паўназначнае слова, што рэпрэзентуе тую часціну мовы, для якой дадзеная сінтаксічная функцыя не выступае асноўнай.

Парадак слоў

гэта лінейная паслядоўнасць кампанентаў сказа, якая мае гра­матычнае, камунікацыйнае (сэнсавае) і стылістычнае значэнне.

Парцэляцыя

(ад лац. particula часцiнка) – «такое чляненне сказа, пры якiм змест выказвання рэалiзуецца не ў адной, а ў дзвюх і больш iн­танацыйна-сэнсавых канструкцыях, размешчаных адна за ад­ной з працяглымі паўзамі» (Сцяцко, 1990, 97). Выкарыстоўваец­ца яна з мэтай узмацнення сэнсавай i экспрэсiўнай нагрузкi вы­казвання.

Персанальнасць

(асабовасць, сiнтаксiчная катэгорыя асобы) (ад лац. persona асо­ба) – адпаведнасць суб’екта – носьбiта дзеяння, стану, прыме­ты, пра якiя паведамляецца ў сказе, – аднаму з трох асоб удзель­нiкаў / няўдзельнiкаў зносiнаў; выражае аднесенасць выказван­ня да рэчаiснасцi праз сiтуацыю маўленчых зносiнаў, якая ўтва­раецца суаднесенасцю ўдзельнiкаў.

Прамое дапаўненне

мае граматычную форму беспрыназоўнікавага вінавальнага скло­ну назоўніка ці займенніка пры пераходных дзеясловах, бес­прыназоўнікавага роднага склону са значэннем часткі аб’екта, часовага карыстання аб’ектам, аб’екта пры пераходных дзеясло­вах з адмоўем, вялікай колькасці або меры чаго-небудзь пры дзеясловах з прыстаўкамі на-, пана-, папа-.

Прыдатак

гэта разнавіднасць азначэння, азначэнне-назоўнік, што дапасуец­ца да назоўніка ў склоне ці ўжываецца толькі ў форме назоўна­га склону.

Прэдыкатыўнасць

(ад лац. praedicatio выказванне) гэта катэгорыя, якая выражае суаднесеннасць зместу сказа з рэчаіснасцю; гэта граматычнае значэнне сказа.

Прэдыкатыўная (граматычная) аснова

простага двухсастаўнага сказа абавязкова ўключае дзве пазі­цыі – дзейніка і выказніка.

Сінкрэтызм

(ад грэч. synkretismos спалучэнне, аб’яднанне)  гэта сумяш­чэнне у адным члене сказа дыферэнцыяльных прымет розных членаў сказа, розных іх функцый.

Сітуанты

(ад п-лац. sytuatio становішча) – аўтаномныя факультатыўныя кампаненты адвербіяльнага значэння, якія не вынікаюць з ва­лентнасці прэдыката і якія пазней вызначаюць сказ; яны адно­сяць увесь змест сказа да пэўнага месца і часу, уключаюць яго ў прычынна-выніковыя адносіны, перадаюць разнастайныя ака­лічнасныя характарыстыкі.

Тэмпаральнасць

(часавасць) (ад лац. tempus час) – «гэта семантычная катэго­рыя, што адлюстроўвае ўспрыняцце і асэнсаванне чалавекам часу абазначаных сітуацый і іх элементаў у адносінах да мо­манту маўлення моўцы ці іншага пункту адліку.

Ускоснае дапаўненне

выражаецца ўсімі ўскоснымі склонамі назоўніка, займенніка і іншых субстантываваных часцін мовы як з прыназоўнікамі, так і без іх, акрамя выпадкаў, якія ўтвараюць прамое дапаў­ненне.

Члены сказа

гэта частка сказа (асобная словаформа або спалучэнне слова­формаў), якая з’яўляецца матэрыяльным выражэннем (увасаб­леннем) элемента семантыка-сінтаксічнай мадэлі сказа.