Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

9. Спісаць, падкрэсліць дапасаваныя азначэнні дзвюма лініямі, а словы, якія яны паясняюць, – адной. Вызначыць, якімі часцінамі мовы выражаны дапаса­ваныя азначэнні.

1. Я люблю легенд дасціпны сказ і народ свой кемлівы і здольны (Я.П.). 2. Хлоп­чык збіраў пралескі ў маленькі кучаравы букецік; яны дыхалі свежасцю маладой вясны («Звязда»). 3. Задуменна стаялі векавыя сосны, а праз іх шаты ліліся яркія сонечныя промні («Звязда»). 4. А знізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты лазы, чаромхі ці крушыны, алешын ліпкіх, верабіны (К-с). 5. Клічуць па-навагодняму прыбраныя пар­кі і стадыёны (Хадк.). 6. Сёння раніца надзіва светлая і чыстая; праз акенца відзён дроб­ны шматок блакіту; ён чысты і радасны, як быццам на дварэ вясна, а не восень (Таўл.). 7. Добры дзень, наш друг зялёны, абаронца мой! Мыюць сонцам свае кроны вязы, ясені і клёны дружнай грамадой (Неп.). 8. Шырокі гасцінец з двума радамі старых бяроз збя­гаў на захад, і, чым далей, тым гусцейшыя здаваліся гэтыя развілістыя тоўстыя бярозы (К-с). 9. А вакол цвілі духмяныя сады, салавейка шчабятаў у цішыні, і віталі нас, ба­дзёрых, маладых, яркіх зораў мігатлівыя агні (Вас.). 10. Лепей будзе сям’ёю адзінай, згуртаванаю, дружнай сям’ёй даляцець да заморскай краіны, каб вярнуцца дадому вясной. Вывад мой і маё настаўленне ў двух радках я хачу перадаць: пераломіш па дуб­чыку венік, цэлы венік – ніяк не зламаць (Бял.). 11. Вось і лета. Ліпнёвая раніца, ціхі ветрык цалуецца з жытам (Т.). 12. Як звонка гучыць наша родная мова, як пераліваецца яна ўсімі адценнямі, нібы тая лясная крыніца (Барад.).

10. Спісаць, падкрэсліць недапасаваныя азначэнні хвалістай лініяй, а сло­вы, якія яны паясняюць – прамой. Вызначыць, чым выражаны недапасаваныя азначэнні, якой сувяззю звязаны з паяснёным словам і якія дадатковыя адценні маюць. Замяніць (вусна), дзе можна, недапасаваныя азначэнні дапасаванымі.

1. Зямля Беларусі! Бары і дубровы, жытнёвае поле, шаўковы мурог, у промнях рабіны заход вечаровы, што клёкат буслоў – ручаёў перамовы і ў шумных прысадах істужкі дарог (Бр.). 2. Усё яны ткаць мастакі: палотны палёў залачоных і хвалі бурлівай ракі (Р.). 3. Край мой там, дзе поўны колас за паклонам б’е паклон і жняі шчаслівы голас заглушае сэрца звон (А.Г.). 4. У зімовы заснежаны дзень кветку шчасця дахаты я нёс, прытуліўшы да самых грудзей, каб яе не знявечыў мароз (У.Д.). 5. Яна ўвайшла ў хату з цвёрдаю думкаю ісці заўтра да Сегенецкага і больш ніколі не плакаць ад крыўды (К.Ч.). 6. Срэбнымі кроплямі падае ў возера сонечны бляск; сокам бярозы і краскавым водарам пахне зямля (Вас.). 7. Ды ніколі ў бойцы не кідала песня неўміручага Купалы (Бр.). 8. На галаве ў яе з кураслепу і пралесак вянок (Куп.). 9. І шуміць і гамоніць пра мірнае суіснаванне асамблея зялёная дубоў і бяроз (П.М.). 10. I колькі год званіцы со­сен званілі роднай старане! (Вяр.). 11. Яна толькі цяпер убачыла, што разгарнула пад­ручнік па геаграфіі (К-с). 12. Думаючы пра цябе, я ўспамінаю долю многіх хлопцаў з-пад Баранавіч ці Брэста, закінутых у тыя дні далёка на захад ад родных мясцін (Б.).