Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 3. Слоўнік паняццяў

Аднасастаўныя сказы

гэта асобыя канструкцыі, прэдыкатыўную аснову якіх утварае адзін галоўны член, падобны ці да выказніка, ці да дзейніка двухсастаўнага сказа; па сваёй структуры з’яўляюцца сказамі закончанымі, што не патрабуюць папаўнення адсутнага члена.

Абагульнена-асабо­выя сказы

аднасастаўныя сказы, якія абазначаюць дзеянне, што ў ад­нолькавай ступені можа адносіцца да любой асобы, да кожна­га; галоўны член такіх сказаў супадае ці з формай галоўнага члена аднасастаўнага пэўна-асабовага сказа (дзеяслоў у фор­ме 2-й ці 1-й асобы адзіночнага або множнага ліку цяпераш­няга, будучага часу ці загаднага ладу) або (значна радзей) з фор­май, якую мае галоўны член няпэўна-асабовага сказа (дзея­слоў у форме 3-й асобы).

Безасабовыя сказы

аднасастаўныя сказы, якія называюць працэс або дзеянне ці стан, што адбываюцца незалежна ад актыўнага дзеяча.

Вакатыўныя сказы

(ад лац. vocativus клічны склон) аднасастаўныя сказы, якія вы­ражаюць нерасчлянёныя думкі, пачуцці, волевыяўленні да асо­бы, названай галоўным членам гэтых сказаў, які выражаны на­зоўнікам ці займеннікам у назоўным склоне.

Генітыўныя сказы

(ад лац. genitivus родны склон) аднасастаўныя сказы, галоў­ны член якіх выражаны назоўнікам у родным склоне, характа­рызуе прадмет у колькасных адносінах.

Інфінітыўныя сказы

аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны незалеж­ным інфінітывам; яны абазначаюць дзеянне магчымае, немаг­чымае, неабходнае ці пажаданае.

Кантэкстуальныя няпоўныя сказы

сказы з неназванымі членамі сказа, якія згадваліся ўжо ў па­пярэднім кантэксце.

Назоўны тэмы (назоўны (наміна­тыўны) уяўлення)

канструкцыя інтанацыйна і семантычна незавершаная, лексіч­на неабмежаваная – аналаг намінатыўнага сказа паводле фор­мы, пазбаўленая значэння існавання, быцця (а значыць, і катэ­горыі прэдыкатыўнасці); толькі называе прадметы ці з’явы, уяўленне пра якія ўзнікла ў моўцы, вылучае той прадмет дум­кі, інфармацыя пра які будзе толькі ў наступных сказах.

Намінатыўныя сказы

аднасастаўныя сказы, у якіх сцвярджаецца наяўнасць, існа­ванне прадметаў ці з’яў; галоўны член у іх выражаны назоўні­кам у форме назоўнага склону або колькасна-іменным спалу­чэннем.

Няпоўнымі

з’яўляюцца сказы з лексічна незамешчанымі сінтаксічнымі пазіцыямі, у якіх фармальна адсутнічае адзін або некалькі членаў сказа, што падказваюцца абставінамі размовы, кан­тэкстам ці ўласнымі лексіка-граматычнымі сродкамі сказа.

Няпэўна-асабовыя сказы

аднасастаўныя сказы, якія абазначаюць дзеянне няпэўнай або невядомай асобы, галоўны член іх выражаецца дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга, будучага ці прошлага часу.

Нячленныя (нерасчлянёныя, бессастаўныя) сказы, словы-сказы

непадзельныя сінтаксічныя адзінкі з аднаго слова або ўстой­лівага спалучэння слоў, якія выражаюць станоўчы ці адмоўны адказ на чыё-небудзь выказванне, эмацыянальную, мадальна-экспрэсіўную ацэнку, пабуджэнне да чаго-небудзь, запытанне.

Пэўна-асабовыя сказы

такія аднасастаўныя сказы, якія абазначаюць дзеянне непа­срэдных удзельнікаў маўлення – моўцы ці яго суразмоўцы, таму галоўны член выражаецца дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адзіночнага (радзей) множнага ліку цяперашняга або будуча­га часу абвеснага, а таксама загаднага ладу.

Сітуацыйныя няпоўныя сказы

сказы з неназванымі членамі, якія падказваюцца акалічнасця­мі ў пэўных абставінах, яны зразумелыя толькі з самой сітуа­цыі. У такіх сказах маўленчая сітуацыя кампенсуе пропуск, а форма наяўных членаў сказа ўказвае на граматычную сувязь з імі.

Эліптычныя сказы

адзінкі сэнсава і сінтаксічна самастойныя, у якіх адсутнічае дзеяслоў-выказнік, змест іх зразумелы са структуры саміх сказаў; у сказ абавязкова ўваходзяць даданыя члены з яго складу (звычайна акалічнасці месца), значэнне якіх якраз і кампенсуе пропуск выказніка.