Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
      1. 2.3 Тыпалогія сказаў у сучаснай беларускай мове

За аснову раздзела ўзяты матэрыял вучэбнага дапаможніка Н. Чалюк «Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ».

Сучасная класіфікацыя сказаў грунтуецца на наступных крытэрыях.

I. Паводле адносін зместу да рэчаіснасці (паводле мадальнасці) вы­лучаюцца сказы:

1) сцвярджальныя. Гэта сказы, у якіх названыя падзеі або з’явы ўсве­дамляюцца як рэальна існуючыя ці магчымыя: Зацвіла прыгожая ліпа (К-с); Апошняя восень стагоддзя таксама цёплая, ціхая і сонечная (С.Ш.);

2) адмоўныя. Гэта сказы, у якіх названыя падзеі або з’явы ўсведам­ляюцца як рэальна не існуючыя ці немагчымыя. Асноўным граматычным сродкам адрознення сцвярджальных і адмоўных сказаў з’яўляецца адсут­насць (у сцвярджальных) або наяўнасць (у адмоўных) часціц не, ні, адмоўя няма, адмоўных займеннікаў і прыслоўяў, параўн.: І кнігі, і часопісы ў доме былі і На чужым няшчасці сваё шчасце не пабудуеш (Пр.); Ніхто з трох ні слова (Янк.); На паўднёвым беразе лясоў няма (В.В.); А пакуль што ніякага руху. I няма чаго рабіць (Янк.).

Адмоўныя сказы бываюць агульнаадмоўныя (пры поўным адмаўлен­ні наяўнасці з’яў; часціца не ўжываецца перад выказнікам; адмаўленне мо­жа ўзмацняцца часціцай ні) і прыватнаадмоўныя (пры адмаўленні асобных уласцівасцей з’явы, падзеі, якая ў сказе сцвярджаецца; часціца не ўжываец­ца перад дзейнікам або даданым членам), параўн.: Ні дырэктарава ці лес­нікова, ні прафесарава ці пастухова дзіця не ведае сёння куфэрка дарож­нага (Янк.) і Ялінка загінула не адразу (В.Ж.).

Пры аднясенні сказаў да адмоўных або сцвярджальных варта ўліч­ваць і іх змест, бо некаторыя сказы з адмоўнымі часціцамі маюць сцвярджаль­ны сэнс. Гэта бывае, калі часціца не ўжываецца перад абодвума кампанен­тамі састаўнога дзеяслоўнага выказніка, у спалучэннях з безасабова-прэды­катыўным словам нельга, а таксама ў спалучэннях хто не (хто ні), куды не (куды ні), як не (як ні) і г.д.: Але я не ўмеў не верыць роднаму слову... (Янк.); Не магла маці не залюбавацца сынам; Нельга не думаць пра свой след у жыцці; Куды не трапяць беларусы? (К-с); Як не радавацца вясне!

II. Паводле мэты паведамлення (камунікацыйнага прызначэння) ска­зы бываюць:

1) апавядальныя. Гэта самы распаўсюджаны тып сказаў. Яны паве­дамляюць пра падзеі, з’явы, факты рэчаіснасці, якія сцвярджаюцца або ад­маўляюцца, бываюць рэальна і ірэальна-мадальнымі: Лес стаяў высока. Мясцовасць ішла да яго ўгару (К.Ч.); Няма да каго азвацца. Няма каму аз­вацца і да мяне (Янк.); Няхай вочы вашы свецяцца шчасцем.

Апавядальныя сказы вызначаюцца асобай інтанацыяй паведамлення з паніжэннем тону ў канцы і з яго вяршыняй у пачатку або ў сярэдзіне ска­за і падзяляюцца на ўласна-апавядальныя (паведамляюць пра падзеі і з’явы) і апісальна-апавядальныя (апрача паведамлення пра падзеі і з’явы, даюць ім характарыстыку), параўн.: Было цёмна. Ён узяў за вуглом рыдлёўку і пай­шоў пад гумно. Даўно быў ужо вечар. Распагоджвалася. Халадала (К.Ч.) і Паўднёвы бераг большай затокі пакрыты вечна жывым сасновым шумам. Хораша тут, калі бывае час палюбавацца! Цяпер вось нізам сцелецца ве­рас у румяным ранішнім святле, а над верасам – таксама ў сонцы – густа высяцца гонкія сосны. Добра ўзняць галаву, заглядзецца на іх шэра-зялё­ныя, са стальным адлівам, кучаравыя верхавіны на фоне цёплага блакіту і галубіных воблакаў. Сосны гамоняць (Б.);

2) пытальныя. Гэта сказы, якія арганізуюцца для атрымання інфар­мацыі праз заключанае ў іх пытанне, звернутае да каго-небудзь. Сродкамі афармлення такіх сказаў выступаюць пытальная інтанацыя, пры якой тон павышаецца на слове, звязаным са зместам пытання, пытальныя словы (займеннікі, прыслоўі, часціцы) і размяшчэнне слоў, звязаных з пытаннем (звычайна яны знаходзяцца ў пачатку сказа): Ну што пажадаць чалавеку, які на гэты свет з’явіўся? (М.Т.)

Па спосабе арганізацыі і характары пытання, змешчанага ў пыталь­ных сказах, яны падзяляюцца на агульнапытальныя (адказу, які мае вары­янты так, не, патрабуе ўвесь сказ у цэлым; факультатыўна ў іх могуць ужывацца пытальныя часціцы ці, хіба): Ці бачыш, вырас сын які?; Хіба вер­нецца яна? і частковапытальныя (адказу, які звычайна мае форму няпоў­нага сказа, у іх патрабуюць ужытыя пытальныя займеннікі і прыслоўі): Калі яна вернецца? (Заўтра)

Сказы, якія маюць пытальную форму, могуць або патрабаваць аба­вязковага адказу (гэта ўласна-пытальныя сказы), або не патрабаваць яго (гэта пытальна-рытарычныя сказы; адказ у іх вядомы са зместу), параўн.: I адкуль з такімі вачамі? (Біч.); Жыццё маё, ці ты даруеш мне? (Вяр.); Ці ж многа так прашу? (П.М.) і Што б я змагла без бабулінай казкі, без род­нага хлеба ці без жаўны, што жар-птушкай гарыць на сасне? (Біч.); Ці ж людзі сонца згасіць змогуць, згасіць, як свечку, яснасць дня? (Куп.); Хто можа быць радней за маці? Яны могуць таксама выражаць прапанову, просьбу выканаць пэўнае дзеянне (гэта пытальна-пабуджальныя сказы) або ў пытальнай форме выяўляць пэўнае пачуццё (пытальна-эмацыйныя ска­зы), напрыклад: Што ж ты маўчыш? (К.Ч.); Вы не пакінеце маю просьбу без увагі?; Як мы толькі паверыць маглі, не задумваючыся ніколі, каб у гэ­тай зямлі, на якой з веку ў век у пажарах ваенных торф і лес камянелі наў­кол, не захоўваўся вугаль каменны? (Аўр.); [Боль сціскае павекі.] ўжо? на­векі? (Луж.); [Хіба ты ўсе сцежкі выхадзіш? Хіба ты ўсе тайны вызна­еш?] А чаму б і не? А чаму б і не? (Дзяр.);

3) пабуджальныя. Яны выражаюць волевыяўленне, пабуджэнне да дзеяння. Гэта можа быць заклік, загад, запрашэнне, просьба, парада, пера­сцярога. Сродкамі граматычнага выражэння пабуджэння з’яўляюцца пабу­джальная інтанацыя з павышэннем тону на членах сказа, якія афармляюць пабуджэнне, форма выказніка (загадны лад, формы іншых ладоў і часоў дзеяслова ў спалучэнні з інтанацыяй, інфінітыў у спалучэнні з імператыў­най інтанацыяй), часціцы (хай, няхай, давай, дай): Не плач ніколі, не зай­здросць, не злуй... (Дзяр.); Адкіньце ўсё – і смутак і жальбу. Забудзьце кры­ўду позіркаў няласкавых. Станьце каля хаты пад вярбу, слухайце ластавак (Кір.); А цяпер давайце вернемся да Дняпра (П.С.); Няхай жыве, як сонца, вечная паэзія (Б.); Заспявалі б мне песню такую, каб уцехаю стала яна.

Пабуджэнне ў сказе можа мець адрасата (такое пабуджэнне рэалі­зуецца ва ўласна-пабуджальных сказах) або змяшчаць пажаданне, не скіра­ванае да канкрэтнай асобы, прадмета (такія сказы называюць пажадальны­мі), параўн.: Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы баць­коўскай зямлі (Гіл.); Ідзі, хай агорне душу, налье вастрынёю зрок трыва­ласць твайго народа на першай з людскіх дарог (Луж.) і Паехаць бы цяпер да мора.

III. Паводле інтанацыі (эмацыйна-экспрэсіўнай афарбоўкі) сказы падзяляюцца на няклічныя (нейтральныя) і клічныя (эмацыйна афарбава­ныя). Яны адрозніваюцца тым, што ў клічных сказах пры дапамозе клічнай інтанацыі, якая характарызуецца павышэннем тону на члене сказа, звяза­ным з выражэннем пачуцця, пры дапамозе часціц, выклічнікаў, займенні­каў і прыслоўяў у ролі ўзмацняльных часціц выражаюцца эмацыйныя ад­носіны моўцы (ласка, заклік, захапленне, радасць, згода, упэўненасць, здзіў­ленне, пагроза і г.д.) да таго, пра што гаворыцца: І цяжка мне суцішыць і стрымаць пачуцці, расчуленне, хваляванне! (Дзяр.); Народаў малых няма! (Барад.); Хораша рукі дзіцячыя дружаць! (Вярц.); Ах, якая ты жорсткая ўсё-такі, мудрасць людская! (Гіл.); Якая непаўторная паўторнасць! (Панч.); Хіба забудзеш калі гэты момант! (Вярц.); Чаму ж сыноў за стол не паклі­чаце?! (Барад.); Ну, давай жа, хоць часінку ты пабудзь са мной! (Бр.); Спя­вайце, юныя паэты! (Гіл.).

Клічнымі бываюць апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы. Апавядальна-клічныя, пытальна-клічныя і пабуджальна-клічныя сказы ад­розніваюцца ад апавядальных, пытальных і пабуджальных толькі эмацый­най насычанасцю. Таму не ўсе моваведы вылучаюць клічныя сказы ў асоб­ны тып, а лічаць іх разнавіднасцю тыпаў сказаў па мэце выказвання.

IV. Паводле структурнай арганізацыі сказы дзеляцца на:

1) сінтаксічна падзельныя (расчлянёныя, членныя). Гэта сказы, у якіх вылучаюцца розныя члены – галоўныя і даданыя. Даданыя члены ў такіх сказах звязваюцца рознымі відамі сінтаксічнай сувязі з дзейнікам або вы­казнікам, утвараючы з імі склад дзейніка і склад выказніка: Як я жыў бы без цябе? (Грах.); Жыццю й жытлу дало аснову жыта (Барад.); Знікаюць даўнія прыметы ў знаёмых контурах зямлі (А.П.);

2) сінтаксічна непадзельныя (нерасчлянёныя, нячленныя, словы-ска­зы). Гэта сінтаксічна непадзельныя сказы, у якіх не вылучаюцца асобныя члены. Словамі, з якіх арганізуюцца такія сказы, звычайна выражаецца ад­каз (станоўчы ці адмоўны) на пэўнае выказванне або даецца яго эмацый­ная, мадальна-экспрэсіўная ацэнка: – Гэта Скуратовіч? Але, але, братач­ка. (К.Ч.); – То вы Назарэўскага ведаеце  – ажывілася жанчына. А як жа! (К.Ч.)

Сінтаксічна падзельныя сказы размяжоўваюцца па колькасці грама­тычных саставаў (двухсастаўныя і аднасастаўныя): Пад казачным дубам, пад Нёманам сінім, хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне (Біч.) і Даўно збіраюся ступіць на сцёртыя сляды (А.П.), па колькасці прэдыкатыўных адзінак (простыя і складаныя): Прырода і сёння чаруе і радуе (П.М.) і І сло­ва, што ў муках народжана мною, павінна быць праўдаю, а не маною (Дзяр.), па наяўнасці / адсутнасці даданых членаў (развітыя і неразвітыя): Уся зям­ля гарыць у майскай квецені (М.Т.) і Згасла сонца (Луж.), па ўскладненасці / няўскладненасці структуры (ускладненыя і няўскладненыя): Добры друг ад мяне адышоў, не спытаўшыся, не развітаўшыся (Луж.) і Далёкі грукат кананады (А.П.), па паўнаце / непаўнаце (поўныя і няпоўныя): Голас дзят­ла я чуў толькі раз (Б.) і «Вы сёння паедзеце?» – запыталася Зося. – «Сён­ня» (К.Ч.).