Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

8. Адзначце эліптычныя сказы:

а) I вось мы ў бурных хвалях. (Шушк.);

б) У Дняпра сухі дол з высокім правым берагам. (Жд.);

в) Колькі жыцця пад вусатым калоссем! (Б.);

г) Над полем цішыня і золак. (М.Т.);

д) Злева ад вёскі – зямля нашых сяброў-латышоў. (Паўл.).

9. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік:

а) Гэта старадаўні інстынкт, які мае шмат агульнага з сучаснымі відовішчамі: футболам, баскетболам, хакеем. (І.Н.);

б) Сашко глянуў уперад і ўбачыў, што да вялікага і старога саду з аднаго боку падступіўся лес, а з другога Прыпяць і лугі. (Кап.);

в) На рэдкіх палянах буслы ля берагоў ручаін, дзічкі, падобныя на дубы, на зялё­ныя, у палову неба, хмары. (Каратк.);

г) Пчолам пільны догляд. (Мік.);

д) Наліецца ў паходах бронзай цела, сталлю мускул. (Вял.).

10. Адзначце сказы, пунктуацыя якіх не мае варыянтаў:

а) Следам за возам ішлі вучні: хто нёс глобус, хто – чарніліцы, хто – кнігі. (Пальч.);

б) I ўсюды попел, попел і попел. (Сіп.);

в) Творчасць – найбагацейшая крыніца радасці. (Карп.);

г) Маладзечанцы памятаюць і старанна даглядаюць кожную мясціну, звязаную з жыццём і творчасцю вялікага беларускага Гусляра, а найбольш – Вязынку. (Ках.);

д) А ў паветры – драпежныя птушкі. (В.В.).

11. Адзначце поўныя сказы:

а) I зноў цішыня. (М.Б.);

б) Ва ўсіх на твары – радасць, шчасце. (Пальч.);

в) У цудоўнай ліпеньскай красе – зялёная мірная Зямля. (І.М.);

г) Над лесам – поўны таямнічы месяц. (Б.);

д) Першая зорка ў вышыні, празрыста-сіняе неба над густа-сіняй зямлёй. (Каратк.).

12. Адзначце ўрыўкі, у якіх ёсць сказы з прапушчаным дзеясловам-выказ­нікам, які не ўзнаўляецца з кантэксту:

а) Тры кругі зрабіла жыццёвая лодка паэта: першы – рэвалюцыйнае падполле ў Заходняй Беларусі, другі круг – Вялікая Айчынная вайна, трэці, самы высокі, – сучас­насць. (У.К.);

б) За сорак вёрст ад Наваградка – фальварак Завоссе. (К.Т.);

в) У кожнага сапраўднага мастака сваё творчае шчасце. (Гіл.);

г) Апошні раз стаяць разам неразлучныя школьныя сябры: Міця, Валодзя, Коля, а побач з імі – Соня з доўгімі косамі. (Пальч.);

д) У вёсцы ўрачыстая цішыня. (А.Ж.).

13. Адзначце сказы з прапушчаным галоўным членам:

а) У садзе растуць яблыні, грушы слівы, вішні, а з самага краю – кусты маліны, парэчкі, ружы. (Кап.);

б) Абапал дарогі – канавы. (Бяд.);

в) Над намі – жураўліны вырай. (М.Т.);

г) З аднаго боку шашы – ельнік, пануры, цёмны, з цёплымі капцамі мурашніку. (Адамч.);

д) У гэтым урочышчы забаронена рэзаць дрэвы і паляваць. (Хадк.).

14. Адзначце двухсастаўныя сказы:

а) Прафесія настаўніка не з лёгкіх. (Ерм.);

б) Над Прыпяццю ясная, сонечная раніца. (В.В.);

в) З музея іду на месца археалагічных раскопак (В.В.);

г) Над галавой, на старых ліпах, што ўзвышаюцца над станцыйным будынкам, – птушынае вяселле. (Шам.).

д) На тумбачцы – радыёпрыёмнік і кубачак кавы. (Карп.).