Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

6. Адзначце бяззлучнікавыя сказы, якія не маюць сінанімічных эквівален­таў сярод складаназлучаных ці складаназалежных сказаў:

а) Доўга не мог заснуць Міхась: клапатлівыя думкі змянялі адна адну. (Пальч.);

б) Аглянуўся – купіна. (К-с);

в) Яшчэ раз прыслухаліся – ціха ў вагоне. (Лыньк.);

г) У лесе нешта гарэла, угару выкіроўваўся сіза-чорны дым. (Гам.);

д) Спаць малога палажыла, неспакойны сын не спіць. (Гл.).

7. Адзначце, якія адносіны выражаюцца паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў прыведзеным сказе: Поле моўчкі пазірала, лес – у задуменні. (К-с)

а) адначасовасці; г) супраціўныя;

б) паслядоўнасці; д) параўнальна-супастаўляльныя.

в) уласна супастаўляльныя;

8. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы з супастаўляльна-супраціўны­мі адносінамі:

а) Тады было тут хат пятнаццаць, цяпер тут стаяла каля паўсотні новых дамоў. (К.Ч.);

б) Зябнуць вербы на марозе, глуха лес гамоніць. (К-с);

в) Жыць без брата – сумна, без суседа – нудна. (Пр.);

г) Яны агледзелі ўсе куткі – чалавека не было. (Крап.);

д) Змоўклі птушкі, з той часіны смутна стала навакол. (К-с).

9. Адзначце, у якіх сказах паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаюцца акалічнасныя адносіны:

а) Дарога стала гулкая: падмарозіла. (Янк.);

б) Алесь зразумеў: нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу. (Каратк.);

в) Збяруцца – мяне паклічаш. (Мак.);

г) Вось цікава: аб тым звоне я й хацеў апавядаць. (К-с);

д) Дума неспакойная жыла ў майстра: ён хацеў пакінуць пакаленням след жыцця свайго. (М.Т.).

10. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальнымі адносінамі:

а) Прайшло ў Парэччы лет нямала, яно ж не цешыла Міхала. (К-с);

б) Твар яго быў хударлявы – гэтую хударлявасць узмацнялі вуглаватыя абрысы сківіц. (І.М.);

в) Неба хмурылася, крапаў дробны, але спорны дождж. (Дал.);

г) Звоняць шыбы; звон – ясны, халодны. (М.Т.);

д) Яна кінулася ў хату – трэба ратаваць дзяцей. (Лыньк.).

11. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы закрытай структуры:

а) Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць. (Пр.);

б) Праўдзівы бой вядзе сумленне, ваюе сэрца не без страт. (А.П.);

в) Лёгкая, лагодная завея, першародна чысты, ясны снег. (А.Л.);

г) Там ходзяць хмурыя вятры, чарнеюць спаленыя хаты... (Астр.);

д) I разгарэлася ігрышча – даўно такога не было. (К-с).

12. Адзначце правільнае: Працяжнік у бяззлучнікавых складаных сказах ставіц­ца, калі...

а) паміж часткамі выражаюцца адносіны часу або ўмовы;

б) другая частка паказвае вынік, вывад з таго, пра што гаворыцца ў першай;

в) другая частка дапаўняе, раскрывае ці ўдакладняе сэнс першай;

г) змест частак супастаўляецца ці супрацьпастаўляецца;

д) выражаецца хуткая змена падзей, нечаканы вынік.

13. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

а) Трэба сказаць праўду_ харошае тут месцейка. (К-с);

б) Маці будзіла снедаць_ ён не ўстаў. (І.Н.);

в) Позна ўночы Васіль спяшаўся дамоў у Ляды, ён не заўважаў ні дажджу, ні гразкай дарогі_ яму хацелася як мага хутчэй расказаць пра ўсё Машы. (Шам.);

г) Лабановіч акінуў вачамі ваколіцы Цельшына_ цесна, цёмна і пуста. (К-с);

д) Яе агортваў страх_ а што калі прыйдуць палякі? (К-с).