Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
286
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

6. Тэставыя заданні для кантролю

      1. 6.1 Пунктуацыя

1. Адзначце магчымыя варыянты пастаноўкі знака прыпынку ў сказе:

Ісці назіркам за чалавекам у лесе нядобра_ можна напалохаць да паўсмерці. (А.К.)

а) двукроп’е; г) коска з працяжнікам;

б) коска; д) коска з кропкай.

в) працяжнік;

2. Адзначце графічныя знакі, якія ўваходзяць у пунктуацыйную сістэму:

а) кропка з коскай; г) клічнік;

б) працяжнік; д) дэфіс.

в) знак пераносу;

3. Адзначце прынцыпы, якія ляжаць у аснове пунктуацыі:

а) марфалагічны; г) графічны;

б) фанетычны; д) дыферэнцыраваны.

в) сінтаксічны;

4. Адзначце правільнае: Паводле функцыі ў сказе знакі прыпынку падзяляюцца на:

а) далучальныя; г) абмежавальныя;

б) спалучальныя; д) выдзяляльныя.

в) раздзяляльныя;

5. Адзначце правільнае: Коска ставіцца пры двух аднародных членах сказа, звя­заных злучнікамі:

а) спалучальнымі (і, ды);

б) супастаўляльнымі (а, але, аднак і інш.);

в) адзіночнымі размеркавальнымі (ці, або і інш.);

г) уступальнымі і ўмоўнымі (хоць, дарма што, калі);

д) паўторнымі размеркавальнымі (ці – ці, або – або і інш.).

6. Адзначце правільнае: Коска ў складаназлучаным сказе ставіцца, калі...

а) спалучальныя часткі выражаюць адначасовыя або паслядоўныя з’явы і падзеі;

б) спалучальныя часткі маюць форму пытальных, пабуджальных або клічных сказаў;

в) спалучальныя часткі маюць агульны для іх член сказа;

г) прэдыкатыўныя часткі выражаюць прычынна-выніковае значэнне;

д) прэдыкатыўныя часткі выражаюць супастаўленне.

7. Адзначце правільнае: Працяжнік у простым сказе ставіцца...

а) паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі назоўнікамі ў назоўным склоне;

б) паміж дзейнікам і выказнікам, калі выказнік знаходзіцца перад дзейнікам;

в) паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі колькаснымі лічэбнікамі;

г) паміж дзейнікам і выказнікам, калі выказнік – назоўнік у назоўным склоне, а дзейнік – інфінітыў;

д) калі выказнік апушчаны, а на месцы пропуску існуе працяглая паўза.

8. Адзначце правільнае: Працяжнік у складаным сказе ставіцца...

а) калі ў прэдыкатыўнай частцы складанага сказа прапушчаны выказнік, дзейнік ці іншыя члены сказа, якія ёсць у папярэдняй прэдыкатыўнай частцы, і на месцы про­пуску працяглая паўза;

б) калі прапушчаныя словы знаходзяцца ў канцы прэдыкатыўнай часткі склада­нага сказа;

в) пры рэзкім супастаўленні паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназлучанага сказа;

г) калі адна прэдыкатыўная частка складаназлучанага сказа – намінатыўны сказ, а ў самім сказе перадаецца хуткая змена з’яў ці падзей;

д) калі далучальная частка складаназлучанага сказа мае дадатковае адценне не­чаканасці або раптоўнасці.

9. Адзначце правільнае: Двукроп’е ў простым сказе ставіцца...

а) калі абагульняльнае слова (займеннік ці прыслоўе) знаходзіцца перад адна­роднымі членамі сказа;

б) калі паміж аднароднымі членамі і абагульняльным словам знаходзіцца часці­ца (вось, вот, от);

в) калі пасля аднародных членаў і перад абагульняльным словам знаходзяцца пабочныя словы (словам, адным словам);

г) калі пасля агульнага назоўніка размешчаны аднародныя члены, выражаныя ўласнымі назоўнікамі, і агульны назоўнік не з’яўляецца абагульняльным словам;

д) калі перад агульным назоўнікам, што абазначае родавую назву, размешчаны аднародныя члены – назоўнікі, што абазначаюць відавыя назвы.

10. Адзначце правільнае: Двукроп’е ў складаным сказе ставіцца...

а) калі дапаўняльная частка бяззлучнікавага сказа суправаджаецца адценнем не­чаканасці;

б) калі дапаўняльная частка бяззлучнікавага сказа не мае адцення нечаканасці;

в) калі паміж дапаўняльнай і другімі часткамі бяззлучнікавага сказа ёсць працяг­лая паўза, а лагічны націск прыпадае на адзін з кампанентаў папярэдняй часткі;

г) пры звычайнай інтанацыі паміж спалучальнымі часткамі бяззлучнікавага сказа;

д) калі супастаўленне прэдыкатыўных частак суправаджаецца ўмоўна-выніко­вым адценнем.

11. Адзначце правільнае: Шматкроп’е ставіцца...

а) у канцы апавядальнага сказа (простага ці складанага), які не закончаны грама­тычна;

б) у канцы апавядальнага сказа, які закончаны граматычна, але не закончаны па сэнсе і інтанацыі;

в) у канцы намінатыўных сказаў і функцыянальных аналагаў сказа з «назоўным уяўлення», пасля якіх існуе працяглая паўза;

г) у канцы пытальнага сказа, які не закончаны па сэнсе і інтанацыі;

д) у канцы простых сказаў, якія маюць клічную інтанацыю і змяшчаюць эмацыя­нальна-экспрэсіўнае паведамленне.