Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 4. Пытанні да асноўнага тэарэтычнага матэрыялу

1.   Які сказ называецца складаным? Чым ён адрозніваецца ад прос­тага сказа? Якія адносіны паміж часткамі, што ўтвараюць складаны сказ?

2.   Якім спосабам злучаюцца часткі ў складаным сказе?

3.   Чым характарызуюцца злучэнне і падпарадкаванне як віды сувязі?

4.   Якія вылучаюцца тыпы складаных сказаў? Што ляжыць у аснове іх падзелу на тыпы?

5.   Якія сказы называюцца складаназлучанымі? Чым характарызуец­ца суадноснасць частак у іх?

6.   Якімі злучнікамі звязваюцца часткі ў складаназлучаным сказе?

7.   Якія ёсць разнавіднасці адносін, што выражаюцца паміж часткамі складаназлучаных сказаў?

8.   Які сказ называецца складаназалежным? Якімі сродкамі аб’яд­ноўваюцца часткі ў складаназалежным сказе?

9.   Як адрозніць злучальныя словы ад злучнікаў?

10. Якую даданую частку называюць даданай дзейнікавай часткай? Якімі злучнікамі і злучальнымі словамі яна звязваецца з галоўнай часткай? Якія дадатковыя адценні могуць мець даданыя дзейнікавыя часткі і чым гэта абумоўлена?

11. Якія даданыя часткі называюць дапаўняльнымі? Якімі злучнікамі і злучальнымі словамі яны звязваюцца з галоўнай часткай і якія дадатко­выя адценні маюць?

12. Як адрозніць даданыя дзейнікавыя часткі ад дапаўняльных?

13. Якую даданую частку называюць даданай выказнікавай часткай Якімі злучнікамі і злучальнымі словамі звязваюцца даданыя выказнікавыя з галоўнай часткай?

14. Якія даданыя часткі называюць азначальнымі? Якімі злучнікамі і злучальнымі словамі яны звязваюцца з галоўнай часткай і якія дадатковыя адценні могуць мець?

15. У якіх выпадках складаназалежныя сказы з даданымі азначальны­мі можна замяніць простымі сказамі з адасобленым азначэннем?

16. Якая даданая частка носіць назву даданай месца? Якія словы ў га­лоўнай частцы паясняюцца даданымі месца, якімі злучальнымі словамі звяз­ваецца даданая месца з галоўнай?

17. Якія часткі называюцца даданымі часу? Чым звязваюцца яны з галоўнай часткай? Якімі сродкамі выражаюцца часавыя адносіны ў склада­назалежных сказах з даданымі часу?

18. Якія часткі называюцца даданымі ўмовы? Якімі злучнікамі яны звязваюцца з галоўнай часткай і якія дадатковыя адценні маюць

19. Якія часткі адносяць да даданых прычыны? Якія злучнікі ўжы­ваюцца для сувязі іх з галоўнаю часткай і якія з іх уласцівы толькі кніжнай мове?

20. Якія часткі адносяць да даданых мэты? Якімі злучнікамі звяз­ваюцца яны з галоўнаю часткай? У якіх выпадках даданая частка выражае прызначэнне?

21. Якую даданую частку называюць даданай уступальнай? Якімі злучнікамі яна звязваецца з галоўнай часткай? Як звязваюцца з галоўнаю часткай даданыя ўступальныя са значэннем абагульнення?

22. Якія даданыя носяць назву даданых выніку?

23. Якая даданая частка называецца даданай спосабу дзеяння? Якімі злучнікамі звязваецца яна з галоўнаю часткай і якія дадатковыя адценні мае?

24. Якія даданыя часткі адносяць да даданых меры і ступені? Якімі злучнікамі яны звязваюцца з галоўнаю часткай? Якія дадатковыя адценні выражаюцца ў даданых меры і ступені?

25. Якая даданая частка называецца параўнальнай? Чым яна адрозні­ваецца ад даданай спосабу дзеяння і ад параўнальных зваротаў?

26. Якія даданыя часткі называюць даданымі супастаўляльнымі? Якія асноўныя разнавіднасці яны маюць? Якімі злучнікамі звязваюцца з галоў­наю часткай?

27. Якія даданыя часткі адносяць да даданых далучальных? Чым яны звязваюцца з галоўнаю часткай? Да якіх сказаў набліжаюцца складаназа­лежныя сказы з даданымі далучальнымі?

28. Якія акалічнасныя даданыя часткі ўтвараюць сінанімічныя кан­струкцыі з дзеепрыслоўнымі зваротамі і пры якой умове адны могуць быць заменены другімі?

29. Якія сказы адносяцца да складаных з некалькімі даданымі? Якія ёсць разнавіднасці гэтых сказаў?

30. Чым характарызуюцца сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем?

31. Чым адрозніваюцца бяззлучнікавыя складаныя сказы ад іншых відаў складаных сказаў?

32. На якія групы падзяляюцца бяззлучнікавыя сказы ў залежнасці ад узаемаадносін паміж іх састаўнымі часткамі?

33. Якія адносіны могуць выражаецца паміж часткамі бяззлучніка­вых сказаў?

34. Калі ўжываюцца двукроп’е і працяжнік у бяззлучнікавых сказах?

35. Чым характарызуюцца складаныя сказы з рознымі відамі сувязі?

36. Якія разнавіднасці складаных сказаў з рознымі відамі сувязі мож­на вылучыць у адносінах структуры?