Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
  1. Прадмова

Курс «Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы» займае адно з важных мес­цаў у цыкле лінгвістычных дысцыплін, якія цалкам складаюць сістэму су­часнай беларускай мовы, і адыгрывае істотную ролю ў падрыхтоўцы сту­дэнтаў-філолагаў.

Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Сінтаксіс сучаснай бе­ларускай мовы» падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі тыпавой праграмы1 і прызначаны для студэнтаў-філолагаў, што вывучаюць беларус­кую і замежную мовы.

Мэта вывучэння курса – паглыбленне і сістэматызацыя ведаў па сін­таксісе, атрыманых у школе і на папярэдніх курсах у ВНУ, фарміраванне навыкаў самастойнай працы, разумення функцыянавання сінтаксічных адзі­нак як сістэмы і прымяненне тэарэтычных ведаў на практыцы, пашырэнне мовазнаўчай дасведчанасці студэнтаў, фарміраванне іх лінгвістычнага све­тапогляду.

Вучэбна-метадычны комплекс утрымлівае лекцыйны матэрыял па пра­грамных тэмах, пытанні для яго паспяховага замацавання, матэрыял да практычных заняткаў, тэсты і заданні для прамежкавага кантролю, слоўнік паняццяў да кожнага модуля; пытанні і заданні да самастойнай працы, а таксама спіс літаратуры для аналізу.

Згодна з вучэбным планам на выкладанне курса сінтаксіса беларус­кай мовы адводзіцца 24 гадзіны (12 лекцыйных і 12 практычных заняткаў). Тэарэтычны матэрыял не толькі апісвае сінтаксічны лад мовы ў агульнапры­нятым аспекце школьнага выкладання, але і ілюструе дыскусійныя моман­ты сучаснай сінтаксічнай навукі, што таксама пасадзейнічае пашырэнню фі­лалагічнага кругагляду студэнтаў. Абмежаваная колькасць аўдыторных за­няткаў не дазваляе ў поўным аб’ёме разгледзець на лекцыях усе тэарэтыч­ныя пытанні, прадугледжаныя праграмай і замацаваць іх на практыцы. Та­му значную ролю ў авалоданні праграмным зместам павінна адыграць са­мастойная работа студэнтаў з матэрыяламі вучэбна-метадычнага комплек­са і навуковай літаратурай. Многія заданні разлічаны на лепшае засваенне пунктуацыі, што паспрыяе і павышэнню пісьменнасці.

Пры падборы лекцыйнага матэрыялу і матэрыялу да практычных за­няткаў для модуляў былі выкарыстаны наступныя дапаможнікі:

Рамза Т.Р. Сінтаксіс: Тэарэтычны курс: вучэб. дапаможнік / Т.Р. Рам­за. – 2-е выд., дапрац. і. дапоўн. – Мн.: БДУ, 2006. – 214 с.

Чалюк Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ: Вучэб. дапам. / Н.М. Чалюк; пад рэд. Г.М. Малажай. – Мн.: ТетраСістемс, 2004. – 208 с.

Яўневіч М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы: падруч. для сту­дэнтаў філіл. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вы­шэйшай адукацыі / М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. – Мн.: Аверсэв, 2006. – 286 с.

  1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994. – 655 с.

  2. МОДУЛЬ 1

  3. «СІНТАКСІС ЯК УЗРОВЕНЬ МОВЫ І РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ. СЛОВАЗЛУЧЭННЕ»

    1. 1. Схема блок-сістэмы вывучэння матэрыялу

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Форма заняткаў

Колькасць гадзін

1.

Сінтаксіс як раздзел граматыкі

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

2.

Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

3.

Віды сінтаксічнай сувязі слоў.

Паглыбленне і сістэматызацыя ведаў, папярэдні кантроль

Практыкум

2