Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
298
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

9. Выпішыце з тэксту аднасастаўныя сказы, вызначце іх тыпы, падкрэсліце галоўныя члены.

Кіеў быў зусім малады. Полацк трохі старэйшы. Осла не было. Масквы не было. Ні Берліна, ні Нью-Йорка, ні Рыгі – нічога гэтага яшчэ не было. Не было Францыі, а была толькі Франкская дзяржава. А ён (дуб) ужо рос.

І наўрад ці быў намнога меншы, калі чалавек з вачыма хітруна і аматара пагу­ляць, з сэрцам, у якім жыла... гарачая любоў да сваёй беларускай зямлі, Крывашапка, стаяў пад ім і клікаў на паўстанне беларускіх сялян, сваіх братоў. Палалі вогнішчы. По­лымя іхняе адбівалася на лёзах кос, на вострых іглах вілаў, у глыбокіх вачах, чырванела на кары Вечнага Дрэва. Яно скакала недзе высока уверсе на ягоных галінах. А сярод людзей, магчыма, быў продак у дванаццатым калене нашага дзеда.

Не ведаю, ці адпавядае дрэву імя «цар-дуб». Назва «дуб Крывашапкі» адпавядае больш, хаця і яна не з лепшых...

Ён быў сведкам усёй пісанай нашай гісторыі. Сведкам канца радавога строю, сведкам з’яўлення князёў і ўвядзення хрысціянства, сведкам разгрому беларусамі та­тарскай навалы, сведкам паўстанняў семнаццатага стагоддзя і сведкам апошняй вайны.

Крый божа стаць яму сведкам вайны атамнай, сведкам канца чалавецтва і сваёй смерці разам з ім. Гэтага не павінна быць. (Каратк.)

10. Спісаць. Падкрэсліць словы-сказы і словы ці спалучэнні слоў, якія сін­таксічна не аформлены як сказы; вызначыць іх сэнсавую нагрузку. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку і растлумачыць іх.

1. Хомка спытаў: «Дык ты цяпер на Баханы?» – «Ага» (Чыгр.). 2. «Максім яшчэ не вярнуўся?» – «Не» (К-с). 3. «Ша», – адказаў аднекуль з цёмнага кутка камісар (Шам.). 4. «Бабуля!» – паклікала з печы дзяўчынка. – «Ну» (Б.). 5. Дзень добры, як ты цяпер Сы­монка будзеш адзін (Чарн.). 6. «Не ведаеш як многа тут палякаў?» – «Многа!» – панізіў голас Панас (К-с). 7. «Ат», – махнуў ён рукой (Б.). 8. Гэ панічыку вы яшчэ маладзенькі мала на свеце жылі (К-с). 9. Гэй ты сонца гары ад зары да зары (Куп.). 10. «Але аднае стрэльбы яшчэ мала... мала браце аднае нават добрае стрэльбы!» – «Праўда», – кіўнуў га­лавою Мартын (К-с). 11. Ах, вось што! Значыцца ты хлусіш што не ведаў (Шам.). 12. Не я не буду плакаць я хачу бачыць усё (К-с). 13. Ну вось і ўсё покі што (К-с). 14. Ну доб­ра. Мы цябе прымаем але памятай – слухаць павінен(К-с). 15. Нічога заплоцяць... (Шам.) 16. «Ну дык што?» – і Максім недаверліва паглядзеў на Саўку (К-с). 17. Вось іменна... і мя­не гэта турбуе, Даніла Платонавіч (Шам.). 18. «Здароў!» – коратка адказвае Пракоп (К-с). 19. «Ну і госць! І сапраўды госць!..» – радавалася Агата (Бр.). 20. Эх бары былі бары (К-с). 21. Ой віхор у полі вее без спачынку (Агн.). 22. «Ты гэта ні разу не была там?» – спы­тала гаспадыня. – «Не» (Чыгр.). 23. «Гм! так, так! Помню», – рэзюмаваў успаміны пра былое Цімох (К-с). 24. «Ясна то ясна...» – усміхнуўся Аржанец (Б.). 25. Эге ж хлопча: не забыта тая праўда на зямлі (К-с). 26. Так дзядзька Сцяпан: жыццё не стаіць на месцы і ўсё на свеце змяняецца (К-с). 27. «Праясняецца», – сказаў я. – «Ага. К вечару будзе лёт­ная пагода», – зазначыў Сеня (Шам.).