Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 6. Тэставыя заданні для кантролю2

1. Адзначце асноўныя прыкметы свабоднага словазлучэння:

а) прэдыкатыўнасць; г) устойлівасць кампанентаў;

б) семантычная самастойнасць кампанентаў; д) інтанацыйная завершанасць.

в) сінтаксічная самастойнасць кампанентаў;

2. Адзначце правільнае: Паводле выражэння галоўнага слова словазлучэнні па­дзяляюцца на...

а) простыя; г) дзеяслоўныя;

б) іменныя; д) прыслоўныя.

в) развітыя;

3. Адзначце іменныя і дзеяслоўныя словазлучэнні:

а)  жаданне працаваць; г) поўны радасці;

б) недалёка ад дому; д) чытаць гучна.

в) надзвычай удала;

4. Адзначце складаныя словазлучэнні:

а) слоўнік для вучняў; г) дужэйшы за бацьку;

б) вучань з гімназіі; д) калектыў педагогаў.

в) настаўнік пачатковай школы;

5. Адзначце правільнае: Паводле сэнсавых адносін словазлучэнні падзяляюцца на...

а) акалічнасныя; г) аб’ектныя;

б) адвербіяльныя; 5) д) ад’ектыўныя.

в) атрыбутыўныя;

6. Адзначце канструкцыі, якія словазлучэннямі не з’яўляюцца:

а) уважлівы сведка; г) тысяча кіламетраў;

б) блізка ад дарогі; д) жыць у згодзе.

в) абапал дарогі;

7. Адзначце адзінкі з прэдыкатыўнай сувяззю:

а) слухаем песню; г) слухаем з захапленнем;

б) слухаем уважліва; д) слухаю і запісваю песню.

в) мы слухаем;

8. Адзначце словазлучэнні, якія не з’яўляюцца атрыбутыўнымі і аб’ектнымі:

а) стары ясень; г) атрыманне пенсіі;

б) наблізіцца да лесу; д) хата за ракой.

в) дарога дадому;

9. Адзначце сінтаксічна несвабодныя словазлучэнні:

а) сядзець у класе; г) сядзець на падлозе;

б) падмазаць колы; д) сядзець на карку.

в) падмазаць пяты;

10. Адзначце словазлучэнні, звязаныя сувяззю дапасавання і прымыкання:

а) далікатна дакрануўся; г) яркае полымя;

б) гутарка пра абавязкі; д) пазнаёміцца з планам.

в) дакрануўся да струн;

11. Адзначце словазлучэнні, не звязаныя прыназоўнікавым кіраваннем:

а) легчы на канапу; г) запусціць спадарожнік;

б) жаць жыта; д) убачыць на падаконніку.

в) капаць буракі;

12. Адзначце словазлучэнні, звязаныя моцным кіраваннем:

а) дайсці да хаты; г) з’есці бульбы;

б) не набраць ягад; д) выязджалі з горада.

в) адышоўся ад дзвярэй;

13. Адзначце словазлучэнні, звязаныя спосабам прымыкання:

а) ісці па падлозе; г) ісці ў поле;

б) ісці з гадзіну; д) ісці хутка.

в) ісці з сябрам;

14. Адзначце субстантыўныя словазлучэнні:

а) злёт выдатнікаў; г) пісьмо ад сябра;

б) зімовы дзень; д) жаданне вучыцца.

в) вышэйшы за таварыша;

15. Адзначце словазлучэнні з граматычнымі памылкамі:

    1. а) дом у пяць паверхаў; г) хадзіць па дарогах;

    2. б) смяяцца пра сябе; д) дзякаваць паэту.

  1. в) пісаць па адрасу;

  1. Модуль 2

  2. «Сказ як сінтаксічная адзінка. Просты сказ»

    1. 1. Схема блок-сістэмы вывучэння матэрыялу

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Форма заняткаў

Колькасць гадзін

1.

Просты сказ. Прэдыкатыўнае ядро двухсастаўнага сказа.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

2.

Даданыя члены сказа.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

3.

Галоўныя і даданыя члены сказа.

Паглыбленне і сістэматызацыя ведаў, папярэдні кантроль

Практыкум

2