Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

8. Адзначце разрад злучніка, пры дапамозе якога звязваюцца часткі ў пры­ведзеным складаназлучаным сказе:

Шэўчык хадзіў і чакаў жаданай сустрэчы на новым месцы, аднак і туды ніхто не прыйшоў. (Кул.)

а) спалучальны; г) паясняльны;

б) размеркавальны; д) далучальны.

в) супраціўны;

9. Адзначце правільнае: Паводле характару злучнікаў і сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі вылучаюць складаназлучаныя сказы...

а) са спалучальнымі адносінамі;

б) з азначальнымі адносінамі;

в) з супастаўляльнымі адносінамі;

г) з пералічальна-размеркавальнымі адносінамі;

д) з далучальнымі адносінамі.

10. Адзначце сродкі сувязі прэдыкатыўных частак у сказе:

У вадзе паволі пагойдваўся маўклівы цень і адсвечвалася цёмная бясконцасць неба. (Скр.)

а) злучнік;

б) займеннікі і прыслоўі ў другой прэдыкатыўнай частцы;

в) агульны даданы член сказа;

г) суадносіны трывальна-часавых формаў дзеяслова-выказніка;

д) непаўната адной з прэдыкатыўных частак.

11. Адзначце адметныя рысы складаназлучаных сказаў адкрытай структуры:

а) прэдыкатыўныя часткі аднатыпна пабудаваныя;

б) прэдыкатыўныя часткі маюць значэнне адначасовасці;

в) колькасць частак можа быць неабмежаваная;

г) прэдыкатыўныя часткі нераўнапраўныя ў сэнсавых адносінах;

д) састаўныя часткі нагадваюць сабой незамкнуты рад.

12. Адзначце складаназлучаныя сказы адкрытай структуры:

а) Дужым і лёгкім быў Лаўрэн, і зараз хутка ішоў ён па рэчышчы, і снег, сыпкі ад марозу, абсыпаў яго ногі. (Сам.);

б) Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло, а ўлагоджаная і сагрэтая яго ласкай зямля адказвае хмельным буяннем жыцця. (І.Н.);

в) Баліць галава, і не знікае знямога, і чаканне поўніць грудзі. (Каратк.);

г) Сашы было не да гэтага хараства, аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд пры­роды. (Шам.);

д) Над вадой ля берага ціха спіць асока, ды лаза зялёная жаліцца-шуміць. (Багд.).

13. Адзначце складаназлучаныя сказы са значэннем адначасовасці:

а) Расла, шумела медуніца, і ззяла сонейка кругом. (Агн.);

б) Празвінеў званок, і ў настаўніцкую пачалі заходзіць настаўнікі. (Шах.);

в) У Міхала губы дрыганулі, і вочы іскры сыпанулі. (К-с);

г) Перайшлі горы, і перад вачыма раскінуліся бязмежныя травяністыя лугі. (Хадк.);

д) Сонца заходзіла, і залатое яго святло яшчэ ляжала на самых вяршынах ялін. (А.Ж.).

14. Адзначце складаназлучаныя сказы з прычынна-выніковымі адносінамі:

а) Рука яго цяжкая, і слова яго жорсткае. (К-с);

б) Дажджоў яшчэ не было, і цераз падсохлую за лета дарогу за няскончанай грэбляй прабраліся без асаблівага страху. (І.М.);

в) Узяўся чытаць – і не чыталася. (Гар.);

г) Скажы яна адно слова Сцяпану – і ён, здаецца, пойдзе за яе ў агонь і ў ваду. (І.М.);

д) У твары коннікаў ударыў пругкі вільготны вецер, і яны спыніліся. (В.Б.).

15. Адзначце сказы з уласна супастаўляльнымі адносінамі:

а) Вые ноч, а вецер белагрывы б’ецца ў шыбы лапай снегавой. (Ал.);

б) Яна злуецца, а мне смешна. (Б.);

в) Падарунак аддаць не змагла ты, я ж не здолеў любоў зберагчы. (Зв.);

г) Граў Сымонка, а дзед слухаў. (К-с);

д) Ой, даўно б я ўсё пакінуў, толькі ж многа слёз я лінуў. (К-с).