Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

15. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска:

а) Гэтая яго затрымка пачала прыкметна трывожыць сяржанта, які_ стоячы на дне раўка і засунуўшы рукі ў кішэні старога шыняля_ усё пазіраў на абрыў. (В.Б.)

б) Садзілася [сонца] на хвалі велізарным чырвоным кругам, а_ сутыкнуўшыся з вадою, увачавідкі змяніла форму. (Кул.)

в) Яны павярнулі між соснаў управа і_ не выходзячы на ўзлесак, накіраваліся да чыгункі. (В.Б.)

г) Ён не гаварыў, а_ махаючы кулакамі, крычаў. (Пестр.)

д) Насустрач гасцям кінуўся сабака і ажно захліпаўся ад лютасці, баючыся_ аднак, набліжацца. (Шам.)

16. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

а) Раз-пораз стукалі, падаючы, спілаваныя дрэвы. (Гал.)

б) Сяргей ішоў не спяшаючыся. (Стр.)

в) I нечакана над самай галавою раскалоўся гром, затрашчала ломячыся дрэва. (Адамч.)

г) Радасці ў мяне вялікай не было і, ажаніўшыся. (Пташ.)

д) Азевіч прайшоў колькі крокаў у адзін бок, пасля засумняваўшыся спыніўся, павярнуў назад. (В.Б.)

17. Адзначце сказы, у якіх адасабленне выдзеленых акалічнасцей не мае аба­вязковага характару (залежыць ад месца акалічнасці ў адносінах да выказніка, наяўнасці дадатковай сэнсавай нагрузкі і інш.):

а) Дваццаць восьмага ліпеня, у выніку абыходнага манеўра і баявой атакі, войскі Першага Беларускага фронту авалодалі Брэстам. (Кар.)

б) Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак мала­дому позірку вачэй. (І.М.)

в) Праўда, вочы яго, нягледзячы на смех, былі насцярожаныя. (Казьк.)

г) Як лёг [Ягор], дык, мусіць, і заснуў – адразу і глыбока. (В.Б.)

д) Бабка Маланка, не зважаючы на свае семдзесят, была ў руху, у клопатах, уся ў заўтрашнім дні. (Сіп.)

18. Адзначце сказ, у якім няма ўдакладняльна-паясняльных адасобленых членаў сказа:

а) Разведчыкі ідуць ланцужком, адзін за адным. (І.Н.)

б) Дарогу зусім занясло, ехалі не па шляху, паміж прысадамі, а збоку, па полі, дзе снегу было менш. (Шам.)

в) За апошняй фурманкай, з натугай выцягваючы ногі з гразі, неахвотна плялася рудая, у шэрых плямах, кароўка. (І.М.)

г) Сцепаніда запаволіла хаду, гатовая спыніцца, але не спынілася. (В.Б.)

д) Мабыць, гэта было самае небяспечнае – цяпельца. (В.Б.)

19. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя канструкцыі паказваюць на выклю­чэнне прадмета з групы іншых:

а) Прыродзе, акрамя чалавека, ніхто і нішто не супярэчыць. (Казьк.)

б) Напэўна, усё астатняе належала тут мінуламу, скоранаму тленам і небыццём. Усё, апроч непадуладнай часу, цярплівай і негаваркой чалавечай памяці. (В.Б.)

в) Каменныя царкоўныя пабудовы XII ст., апрача Полацка, існавалі і ў Віцебску, Наваградку, Тураве, Ваўкавыску, Гародні. (Шт.)

г) У гэтых кнігах самае мажлівае было адзначана, бо ўсе яны, акрамя дзвюх, былі рукапісныя копіі. (Каратк.)

д) Яны нейкі час нічога не бачылі ля сябе, апроч цьмянага снежнага поля. (В.Б.)

20. Адзначце сказ, у якім адасоблены член сказа не з’яўляецца далучаль­ным:

а) Імя Рагвалод... пашырана ў іншых славянскіх народаў, у прыватнасці ў чэхаў. (Ер.)

б) У беларускіх лясах гняздзіцца жаўна, або чорны дзяцел. (В.В.)

в) Два мільёны тутэйшых людзей, пераважна сялян, было сарвана ваеннай віху­рай з родных мясцін. (Л.)

г) На твары яго адбіўся выраз тугі, нават болю. (В.Б.)

д) Гарадзілаў, канечне ж, адчуваў сваю адказнасць за групу як камісар, асабліва пасля гібелі Віткоўскага. (В.Б.)