Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
292
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

6. Спісаць, падкрэсліць у складзе выказніка словазлучэнні: фразеалагічныя – прамой лініяй, сінтаксічна непадзельныя – хвалістай. Вызначыць тып выказніка.

1. І з Анісем ён быў дружбак дружбаком (Хадк.). 2. Шпарка пайшлі ў рост па­севы. Бязмежны акіян зеляніны разліўся на полі («Звязда»). 3. І ні вясной, і ні зімой упрочкі песня не збяжыць (Я.П.). 4. Нядаўна мне выпала пазнаёміцца з генеральным планам Мінска; гэты план здаецца ледзь не фантастычны: падземныя дарогі, палацы, новыя паркі, мікрараёны (Кул.). 5. Спевы бацькавы і матчыны нам засталіся ў спадчыну (Я.П.). 6. Пагаворым ад душы: хто з нас у людзі выйшаў, што рабілі гэты год, што пі­салі, што напішам, каб падзякаваў народ (Бр.). 7. Адны камяніцы толькі падымаліся з-за дашчатых парканаў, другія мелі ўжо па чатыры-пяць паверхаў, трэція стаялі ў рышта­ваннях – атынкоўваліся (Шам.). 8. Язык полымя пачаў разрастацца, набіраць паўакруг­лую форму (Б.). 9. Ой, мяцеліца ў полі справіла гулянку (Р.). 10. Гармонік у яго не так сабе, а ў цётчыну хустку закручаны (Б.). 11. Ніхто каб ніколі не меў на вас злосці... (Р.). 12. Ты, родны Мінск, за два дзесяцігоддзі нарадзіўся, вырас, узмужнеў і стаў адным з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы (Грах.). 13. Не каюся, што я прыйшоў на свет паэтам (Вас). 14. Маладыя вунь сасонкі цешаць вока ростам гонкім. З імі ветру не да спрэчкі (Я.П.). 15. На пуховы белы снег ночка крылы звесіла (Вас.). 16. Колькі разоў наш горад у крыві і попеле здабываў перамогу, каб нарадзіцца нанова (Вял.). 17. Не зламаць было Мінска, на калені не стаў, з галавешак і прыску зноўку ён вырастаў, развінаў свае кры­лы (Бял.). 18. Ды пра курэнне наогул не магло быць і гутаркі: Сцяпан Сцяпанавіч чала­век цвёрды (Б.). 19. Апошні раз статак гоняць да сяла – тужлівая восень уладу ўзяла (Вас.). 20. Міхась Васілёк з юнацкіх год бярэ ўдзел у рэвалюцыйным руху (Вял.). 21. Я прагну бурлівых хвілінаў... за шчасце для роднай краіны аддаць маладое жыццё (Вас.). 22. І толькі тады ўжо моладзь пусцілася ў танец (Б.). 23. Мой добры друг, ты ў душу мне за­глянуў і след глыбокі ў ёй пакінуў (Вас.). 24. Ды і хлопец – нічога не скажаш (Б.). 25. Прывычка, праўда, прывычкай, а ўсё ж нашто крывіць душой (Бр.). 26. Ён далікатна да­кранаўся да струн, і яны давалі жыццё тысячам чароўных гукаў, якія напаўнялі нава­колле, западалі ў душу (Дам.). 27. Аржанцы такая прапанова таксама была даспадобы (Б.).

7. Спісаць, падкрэсліць прамыя дапаўненні адной лініяй, ускосныя – дзвю­ма. Вызначыць, чым выражаны дапаўненні.

1. Расчасалі вішні шоўкавыя косы (Т.). 2. Пра яго гавораць толькі харошае (М.Л.). 3. Асабліва гнеўна насупіліся бровы бацькі, калі я чытаў «А хто там ідзе?» (Скр.). 4. Ні­колі не схіляў галавы беларускі народ перад захопнікамі (К-с). 5. Святое сэрца, што ка­хала мяне, не аддам бруду, а любіць усё, што хаця і міне, да канца буду (Кір.). 6. «Ура» так моцна вы крычыце, калі кладуцца дзеці спаць (Панч.). 7. Прыслухоўваючыся да гу­таркі старэйшых, хлапчук чакаў, здаецца, толькі смешнага (Б.). 8. Яна не бачыла сцэны, хору, а ўбачыла маці (Шам.). 9. Верасень на плечы ўскінуў плашч барвовы і пад сонцам крочыць праз гаі, дубровы (Я.Л.). 10. Лес не сякуць языкамі (Крап.). 11. Гэта кніжка пра тое, што ў жыцці мяне так ці іначай кранула; тут будуць размовы пра майстэрства і пра чары роднага слова, накіды пра Коласа і Чорнага (Скр.). 12. Усім нам давялося да сама­га донца выпіць горкую паходную біклагу (Вял.). 13. Скроіш з кардону і шаўковых аб­рэзкаў карону, нашыеш на ёй з тых паперак сонца з промнямі, надзенеш і танцуй тады «Свеціць месяц» ці «Неапалітанец» (Е.Л.). 14. Нейкая жанчына пазнала яго нібыта па тым, што ён «увесь у бацьку», і ўсё дзівілася з гэтага, і ўсё паўтарала сваё «ўвесь у бацьку» (Стр.). 15. У гомане бору не было той ласкавай чароўнасці, якую адчуваеш у ім вясной ці ў пачатку лета (Лыньк.). 16. Узораў квяцістага краю ткачыхам завек не са­ткаць (Р.). 17. Я слаўлю слова! Ім спынялі на небе сонца, ім заўжды дзень пачыналі... Я слаўлю справу, слаўлю працу! (Луж.). 18. Гасяць, чуў я, пажары лясныя сустрэчным аг­нём (А.К). 19. Без дружбы чалавеку нельга быць (А.К). 20. Мне б сягоння на красёнцах сонейка снаваць (Ген.). 21. Я на ўсё прыдатны, усё адолею, усё перажыву, перацярплю, толькі каб не кінуў ты мне болем за маё адданае «люблю» (Кір.). 22. Плыў па небе серабрысты маладзік, і сказала я сардэчнае «Бывай, мой вясёлы, мой любімы брыга­дзір» (Вас.). 23. Яны гаварылі пра блізкія халады, пра хмурыя восеньскія дні, няветлі­выя, непрытульныя (Лыньк.). 24. Гром для хмар загады піша вогненным пяром (Кір.). 25. З брані паважна саскоквалі на зямлю салдаты; іх хапалі ў абдымкі, цалавалі, за­кідвалі кветкамі, уручалі ім падарункі (Гам.). 26. Бацька быў вельмі заняты, ён нешта дыктаваў машыністцы і сказаў пачакаць (Скр.).

8. Скласці восем сказаў, каб у іх былі прамыя дапаўненні ў форме роднага склону – па два сказы на кожны з выпадкаў: родны размеркавальна-колькаснага значэння; родны са значэннем вялікай меры (колькасці); родны часовага аб’екта; родны пры дзеясловах з адмоўем не.