Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

23. Выпісаць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі і растлумачыць іх бу­дову. Паставіць знакі прыпынку. Зрабіць схемы.

1. Ранішняе сонца чырваніла хвойнік угары яшчэ не магло прабіцца да нізу да зямлі і на рэдкай траве тут смутна трымалася раса а на пяску значыліся вільготныя цем­наватыя плямы (І.М.). 2. Калі дзень адыходзіць і вечар на зямлі кладзе доўгія цені, сэр­ца тужыць паціху аб нечым і злятаюць ізноў летуценні (Маш.). 3. Восенню ці вясной су­вязь перарывалася на цэлыя месяцы багна што страшна разбухала ад слоты і разводдзя адразала востраў ад свету мацней чым гэта маглі б зрабіць абшары вадзянога прастору (І.М.). 4. Урачыстая цішыня зімовага дня на якую ў полі не звярталі ўвагі тут у лесе ад­разу адчулася ва ўсім сваім харастве яна заварожвала прымушала маўчаць і напружана слухаць яе выклікала дзіўны настрой і нейкую ціхую-ціхую задумлівую радасць (Шам.). 5. Бабініч належаў да тых людзей якія нетак-та лёгка адступаюцца ад сваіх планаў і ён да таго часу не пакідаў Лабановіча пакуль не ўзяў з яго слова пабыць у яго ў гасцях (К-с). 6. З якой зайздрасцю і непакоем пазіралі Валодзькавы вочы як каля хлява запрагаў ста­рэйшы брат рудога Гуза пагрозна пакрыкваючы як дзед укладваў касу як маці ўкладва­ла торбу з харчамі і абгортвала ўкінутай у воз травою дубовую біклажку з вадой (І.М.). 7. Калі выходзілі з Ігнацькавай пасекі сонца ўжо было далёка ад таго месца дзе выныра­ла ўранні яно вісела ўсё праменістае без кропелькі чырвані над бярозавым гаем што аж­но сінеў на той бок калгаснага поля якое горбілася ля самай вёскі і паступова распасці­ралася за бальшаком адкрываючы далягляд (Чыгр.). 8. Далёкія сопкі ў пагодны сонечны дзень здаюцца ледзь прыкметнымі блакітнымі хмаркамі бліжэйшыя выразна сінеюць на небасхіле а тыя што побач укрыліся густым лесам (Грах.). 9. Калі ехаў сябры на Кангрэс я да вас мне радзіма давала ў дарогу наказ гаварыла зямля што не хоча яна каб палі ара­шала крывёю вайна каб гарматы і танкі ўзрывалі яе каб слязамі сірот засявалі яе (М.Т.). 10. Не верыцца што няма больш у гэтым месцы ні руін ні быльнягу устае новы горад і мімаволі думаецца ці то нядаўні той малюнак быў сном ці ўсё гэта што бачыш сніцца цяпер? (Хадк.) 11. Сонца ўжо ўзнялося на вышыню бяроз калі шафёры і вайсковыя што стаялі каля машын і сядзелі на ўзбочынах заварушыліся забегалі пачалі перадаваць кам­анды (І.М.). 12. За вокнамі мільгалі тэлеграфныя слупы беглі адзін за адным домікі ўскраіны а Ніна і Васіль моўчкі глядзелі праз акно і кожнаму з іх прыгадвалася што-небудзь з перажытага (Пальч.). 13. Свецяць зоркі марознай ночкі ельнік чорны шаляс­ціць панура снег скрыпіць у іскарках зялёных лес стаіць у дрымоце нейкай чуць калы­ша цёмныя кароны (К.Б.). 14. Вакол буяюць пасевы і недалёка адсюль у канавах якія пра­клала меліярацыйная станцыя не сціхае крумканне жаб (Лупс). 15. Лёгка добра было на душы і калі б не клопат выкліканы тым незвычайным заданнем якое я атрымаў можна было б цалкам аддацца сузіранню таго як хораша шугала ў прасторах маладая вясна (Саб.). 16. Яму хацелася пагутарыць але было цяжка беглі мы надзвычай шпарка вецер біў у твар і Сеня задыхаўся (Шам.). 17. Дырэктар шкадаваў што прыходзіцца развітвац­ца з добрай настаўніцай да якой прывык за доўгія гады сумеснай работы настаўнікі ж не тоячы цікаўнасці глядзелі на Святлану Мікалаеўну як на госця а некаторыя нават спачувалі ёй як чалавеку што трапіў у бяду (Шах.).