Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 4. Пытанні да асноўнага тэарэтычнага матэрыялу

1.   Што такое сказ? Якія асноўныя яго прыметы?

2.   Што такое актуальнае чляненне сказа?

3.   Што ўяўляе сабой парадак слоў у сказе? Якія значэнні (функцыі) ён мае?

4.   Якую сінтаксічную ролю выконвае парадак слоў у сказе?

5.   На якія тыпы падзяляюцца сказы паводле мэты і адметнасці вы­казвання?

6.   Якія разнавіднасці мае пытальны сказ? Якія граматычныя сродкі афармлення пытальных сказаў?

7.   Якія сказы называюць пабуджальнымі? Якімі спосабамі выра­жаецца пабуджэнне?

8.   Што такое клічны сказ? Якія моўныя сродкі яго афармлення?

9.   На якія тыпы падзяляюцца сказы паводле структуры?

10. Што такое дзейнік? Што такое выказнік? Чаму яны названы га­лоўнымі членамі сказа?

11. Чым выражаецца дзейнік?

12. Якімі часцінамі мовы выражаецца іменны выказнік?

13. Якія тыпы звязкі мае састаўны іменны выказнік?

14. Чым выражаецца просты дзеяслоўны выказнік?

15. Што такое састаўны дзеяслоўны выказнік? Якімі часцінамі мовы выражаюцца ў ім выказальнае слова і звязка?

16. Што такое просты ўскладнены выказнік? Якія дадатковыя сэнса­выя і эмацыянальныя адценні выражаюцца гэтым выказнікам?

17. Які выказнік называюць складаным? Якія часціны мовы ўвахо­дзяць у яго?

18. Якія асаблівасці каардынацыі дзейніка і выказніка?

19. Што такое дапаўненне? Якое дапаўненне называюць прамым і якое ўскосным?

20. Што называецца азначэннем? Якія ёсць разнавіднасці азначэнняў?

21. Чым выражаецца дапасаванае азначэнне?

22. Якімі часцінамі мовы выражаецца недапасаванае азначэнне?

23. Які член сказа называецца прыдаткам? Што можа абазначаць пры­датак?

24. Як адрозніць прыдатак ад паяснёнага слова?

25. Якая роля акалічнасцяў у сказе? Якія ёсць разнавіднасці акаліч­насцяў?

26. Што разумеюць пад сінкрэтызмам у сістэме членаў сказа?

27. Што сабой уяўляе дуплексіў?

28. Што такое азначальнае дапаўненне, акалічнаснае дапаўненне?

29. Якія погляды існуюць у вызначэнні паняцця «дэтэрмінант»?

30. У чым адрозненне дэтэрмінанта і сітуанта?

    1. 5. Матэрыялы да практычных аўдыторных

    2. І самастойных заняткаў

1. З неразвітых сказаў утварыць развітыя і запісаць іх.

1. Свеціць месяц (К.Ч.). 2. Мінула восень і зіма (Шам.). 3. Вёска жыла (Гал.). 4. Жанчыны сціхлі (Е.Л.). 5. Загуў матор (Е.Л.). 6. Спыніўся поезд (А.К.). 7. Як пчолы з вулля, высыпаюць людзі (К-с). 8. Зажурыўся бор. Маўклівасць нязвыклая (Барад.). 9. Па­чыналася вясна (А.К.). 10. Здаецца, загоены раны, з’язджаюцца ветэраны (П.М.). 11. Да­спяваюць вішні (Грах.). 12. Рака не зварухнецца (А.К.). 13. Гудуць гудкі (М.Т.). 14. Ву­чыцца было цікава (Нях.). 15. Усё перажытае нібы адышло, растала, расплылося (Лыньк.). 16. Цвіце ядловец (М.Т.). 17. Беларусь цвіла (Каратк.). 18. Тупаюць людзі, бліскаюць тру­бы (Тарм.). 19. Не адмёрз ледзь нос, што цалаваў... мароз (Р.). 20. Кроны ў пазалоце, рас­цвітае верас (Я.П.).

2. Вызначыць тыпы сказаў, у простых – развітыя і неразвітыя, аднасастаў­ныя і двухсастаўныя, поўныя і няпоўныя; у складаных – колькасць прэдыкатыў­ных адзінак.

У калгасную кантору мы прыехалі ноччу. На вялікім утульным крэсле драмаў вартаўнік – яшчэ не стары чалавек. Чорная скрыначка тэлефона з двума вялікімі зван­камі наверсе нагадвала сонную саву.

Будынак быў падобны на звычайныя калгасныя канторы, якіх мы за свой журна­лісцкі век бачылі не адну сотню. Новы беленькі дом з калонамі хутчэй нагадваў утуль­ны санаторый: на вокнах віселі тонкія фіранкі, падлога была заслана дывановымі да­рожкамі, пры дзвярах стаяла вялікая канапа пад белаю палатнянаю покрыўкаю. Мы спы­талі ў вартаўніка, дзе знайсці Алену Мінаўну.

– Магу паказаць.

Ён спрытна збег з усходцаў і пайшоў да плоту. Над палямі свяціў поўны месяц, заліваючы жніўныя прасторы серабрыста-блакітным туманам. У палях то ўспыхвалі, то знікалі два агеньчыкі; потым яны ўжо выблісквалі ў другім канцы, гайдаліся і знікалі зноў у жытнёвым бязмежжы.