Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
292
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

16. Вызначыць, якімі даданымі членамі сказа выступаюць выдзеленыя словы.

1. І дзед не раз гаварыў пра зямлю пад Дубамі, пра паплавы на рэчцы (К-с). 2. Што ні вітрына на праспекце, то – казка з казак... Клічуць багата асветленыя ўваходы тэатраў, палацаў культуры, кіно (Хадк.). 3. Хатка над балотам стаіць на нізкім цэмен­тавым падмурку (К-с). 4. Люблю я больш, як звон царкоўны, скаварады аб прыпек звон (К-с). 5. Алёша нічога не сказаў, паглядзеў толькі на яе і азірнуўся на варотцы ля варыўні (Пташ.). 6. Куранты Масквы. Голас дыктара. Залпы пераможных салютаў (Гам.). 7. Яна была ў белай сукенцы да калень і сівым, зробленым пруткамі з воўны свэтары ў кры­вую палоску, якія насілі ў іхняй вёсцы (Пташ.). 8. Нас, трох следапытаў народнага слова, нёс [самалёт] над астраўкамі палёў, над лясамі і шчодра залітымі сёлета балотамі Піншчы­ны (Б.). 9. Сонца зайграла на мокрых лістах дуба (Шам.). 10. Зноў мора Мінскага ўды­хаю прэсны вецер і кожнай прыдарожнай рад сасне (Панч.). 11. Шэмет не мог адарваць вачэй ад кавалачка чорнага хлеба на газеціне (М.Л.). 12. Марфачка абтыкала вушакі акон дробнымі галінкамі маладога бярэзніку (Бр.). 13. Па-веснавому молада і па-святочнаму ўра­чыста выглядае сёння наш працавіты Мінск. У маладую зеляніну ліпаў, насычаную яркім святлом вячэрняга сонца, вясёлай песняй дыхаюць рэпрадуктары. Па новым ас­фальце цэнтральнай вуліцы з нейкім адменным шыкам шуршаць пакрышкі ўтульных аўтобусаў (Б.). 14. Грымнула песня, падхопленая мільёнамі галасоў Гэта была песня ба­рацьбы, песня шчасця, песня вялікага подзвігу (Гам.). 15. Потым падумала, што яна ра­зумее рухі гэтага дзівоснага чалавека на сцэне (Шам.). 16. Беларусь! Зямля нашых баць­коў, дзядоў і прадзедаў. Мы ганарымся табою, мы любім цябе бясконца (Гам.). 17. Ён меў пры сабе нарад на фурманку з суседняга хутара (К.Ч.). 18. Тады дазвольце мне, як сакратару нашага бюро па скліканні на з’езд, абвясціць наш першы арганізацыйны на­стаўніцкі з’езд адчыненым (К-с). 19. Салдаты разыходзяцца з песняю. Алесь застаецца. Песня салдатаў аддаляецца (К-с). 20. У студзені 1904 года пачалася вайна з Японіяй (К-с). 21. Мой край, ты ад снегу белы – завея квецені ў садах (Вяр.). 22. Перад вечарам у той дзень паліў цёплы, майскі дождж. Марат ехаў на сваім Орліку па лясной дарозе, а сле­дам цокаў капытамі па сплеценых сухіх каранях конь начальніка разведкі У. Ларыво­нава («Звязда»). 23. Плывуць у сэрцы пералівы дзівоснай песні ў сем кален (К-с).

17. Спісаць верш м. Васілька «На рамонкавай паляне». Вызначыць галоў­ныя і даданыя члены сказа, іх тыпы і выражэнне.

На рамонкавай паляне

Захмялеў вандроўнік-вецер

I схаваўся да світання

У зялёным росным вецці.

Ён падслухаў шэпты ночы,

Як з бярозкай дуб гамоніць,

I вясёлы смех дзявочы,

I прыпеўкі пад гармонік.

Тыя ж самыя дзяўчаты, –

Ён пазнаў, пазнаў па смеху, –

Чые косы ў полі кратаў,

Расплятаў сабе на ўцеху,

Чые шчокі, разам з сонцам,

Яны ў полі днём пасмелі

Цалаваць на зайздрасць хлопцам,

Каб яшчэ больш ружавелі...