Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

3. Скласці і запісаць сказы, каб у іх дзейнікамі былі наступныя словы, сло­вазлучэнні, сказы.

Рэспубліка Беларусь, кожны студэнт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт, колькі шчасця, безліч радасці, адны з іх, «У Забалоцці днее», каля палавіны з іх, чалавек да дзесяці.

4. Вызначыць тыпы выказнікаў. Спачатку запісаць сказы з простымі дзея­слоўнымі выказнікамі, а потым сказы, дзе адпаведныя дзеяслоўныя лексемы вы­конваюць ролю звязак у састаўным выказніку. Састаўны іменны выказнік пад­крэсліць адной лініяй, а састаўны дзеяслоўны – дзвюма.

1. Зноў была вясна, прыгожая, маладая (Мур.). 2. Грыбы ж былі маладыя, крэп­кія, важкія, шапкі зверху чорныя, а спаднізу белыя, бы кужаль (К-с). 3. Зялёны домік дарожнага майстра стаіць каля самай шашы. 4. Чужое зямлі нам не трэба... Мы хочам, каб мірнае неба не знала пажару вайны (Бач.). 5. Птушкі мне гаварылі: не хочацца ім жыць за морам далёкім, пад небам чужым (М.Т.). 6. Паказалася восень. Палі ляжалі го­лыя, шэрыя, смутныя (Шам.). 7. Ну, добра, яна пачакае, пакуль зноў будзе дзень. Няхай толькі мама дазволіць не скідаць сёння шубку ўвесь вечар (Б.). 8. Ёсць любоў да блізка­га чалавека, ёсць любоў да роднай зямлі, да сцежак маленства, да матчынай песні. І ёсць любоў да горада, складаная і невыказная, як радасць і боль (Грах.). 9. Што ні ка­жы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар (К-с). 10. Шмат хто бор лічыць толькі борам... Для нас бор медны, неабсяжны шчытом на­дзейным быў і хатай (М.Т.). 11. Ехаць няма як. Трэба дачакацца раніцы (Лыньк.). 12. Вы­шыла я кветку, пачала другую (Р.). 13. Выехалі  – ледзь пачало днець; над лугам і ў нізінах стаяў малочны туман, і ў твар шыбала прыемным вільготным халадком, а на ўзгорках у полі сустрэчны паток паветра быў сухі і цёплы, проста не верылася, што пачынаўся перадапошні летні дзень (Шам.). 14. Раскутая песня не будзе больш плакаць (М.Т.). 15. Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ясна! Дзе ж было раней ты, як быў я ня­шчасны (Куп.). 16. Пачынала святлець. Нерухома стаяў густы амярцвелы лес (К-с). 17. Жыта звесіла шыю, каласы зашапталі. Каласы медзяныя шмат цяжэйшыя сталі (Бр.). 18. Зямля наша, маці, навекі хай будзе прастор твой шчаслівы, дзе скрозь ад зары да за­ры звіняць беларускія рэкі, шумяць беларускія нівы, гамоняць асілкі-дубы (Бр.). 19. Ра­дзіма! Нямала ты зведала болю... Зладзеі-чужынцы цябе рабавалі, скарыць жа цябе не ўдавалася ім (Бр.). 20. Спачатку мароз здаўся слабы (К.Ч.). 21. Каля гасцінца стаў кур­ган... (Вас.). 22. Горкая гарэлка за вясельнай гульбою; падсалодзяць нам чаркі малады з маладою (Р.). 23. У родны край вярнуўся я зноў і стаў байцом за новы ясны дзень (Вас.). 24. Кожная сталіца з’яўляецца нібыта абліччам краіны. Тут, як у фокусе, люстру­ецца ўсё, чым знакаміта, багата зямля (Вял.).

5. Вызначыць тыпы выказнікаў. Сказы з састаўным іменным выказнікам запісаць у наступнай паслядоўнасці: а) з адцягненай, б) з паўзнамянальнай, в) са знамянальнай звязкаю.

1. Маладзечна, Маладзечна ў маладых садах зарэчных. Хто імя табе такое даў на свеце маладое (Р.). 2. З дзядзькам Кліментам цікава было ў паляўнічых вандроўках (Хадк.). 3. Птушкі абуджаліся і ціха пачыналі песню (Б.). 4. Ранак маіх спадзяванняў быў ружо­вы і вельмі кароткі (Л.М.). 5. Значна пазней прыйшла і горкая думка, што вось і яшчэ адзін талент, праз беднасць і цемру, не стаў вядомы мільёнам людзей (Б.). 6. Нам не за­быць тых дзён. На полі бою ён [Мінск], як салдат, паранены стаяў. А сёння – бачыш? Сам ён стаў вясною, здзяйсненнем мар і лепшай з нашых яў (Прых.). 7. Галоўнаю фігу­раю ў гэтых гісторыях заўсёды быў сам Тапурыя. Цяпер ён расказваў Вано адзін з мно­гіх варыянтаў, як пацярпеў аварыю карабель, на якім ён некалі служыў матросам (Сам.). 8. Канец верасня выдаўся на дзіва цёплы (ІІІам.). 9. Мясцовасць навокал была прыго­жая, маляўнічая, на поўнач відзён быў гарадок, вялізны чыгуначны мост цераз рэчку (Лыньк.). 10. Без буслоў бяздоннае сіняе неба становіцца пустое і нецікавае, у ім няма на чым зачапіцца позірку (В.Б.). 11. Дні і ночы былі яны на нагах (Лыньк.). 12. Знаю вёску адну ў Беларусі. Між прысад, у кутку дарагім, там дамоўку сваю зрабіў бусел і над школай стаіць вартавым (Прых.). 13. Май прыйшоў вясновай казкай, яблыні рас­квеціў (Р.). 14. Задумаўся дзед і сам сабе паківаў галавою: цікавыя бываюць на свеце праявы (К-с). 15. На ўзбярэжжы марскім, на ўзбярэжжы крутым ты ляжыш, наш пяс­няр, пахаваны (Вас.). 16. Міхась Васілёк – першы паэт былой Заходняй Беларусі, які непасрэдна выказаў думкі і пачуцці прыгнечанага народа, што знаходзіўся пад бела­польскай акупацыяй (Пестр.). 17. Сыпнула ночка зорамі ды песню ветрам весела пры­свіснула на вуліцы (Вас.). 18. Дзяўчаты песню завялі ў просіні лясной, і вось ужо мы каля хат на вуліцы сваёй (Р.). 19. Край любімы мой, родны, ты на свеце свабодны; за цябе я на бітву хадзіў, каб ніколі, ніколі ты не быў у няволі, каб вясновымі кветкамі цвіў (Р.). 20. «Беларуская хатка» з’явілася сапраўднай калыскай беларускага тэатра і драматургіі. Тут знайшлі сваё першае нараджэнне п’есы Янкі Купалы, Якуба Коласа, многія драмы і камедыі Уладзіслава Галубка (ЛіМ). 21. У часы той мужыцкай бяды толькі ў марах дзяўчына магла аграномам прыехаць сюды, дзе калісьці пастушкай рас­ла (Вас.). 22. Ідзе Ігнась шчаслівы, і усё цяплей на сэрцы юнаковым (Бял.).