Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

4. Пытанні да асноўнага тэарэтычнага матэрыялу

1.   Як разумеюць тэрмін «сінтаксіс»?

2.   Якія разгалінаванні сінтаксісу можна назваць? У чым іх спецы­фіка?

3.   Якім чынам сінтаксіс звязаны з іншымі лінгвістычнымі дысцып­лінамі?

4.   Якія адзінкі можна назваць у ліку асноўных паняццяў сінтаксісу? Дайце азначэнне кожнаму з іх.

5.   Што выступае cродкамі сінтаксічнай сувязі?

6.   Якую сінтаксічную канструкцыю называюць словазлучэннем? Што агульнае паміж словам і словазлучэннем і што адрознівае іх?

7.   Чым адрозніваецца свабоднае сінтаксічнае словазлучэнне ад фра­зеалагізма?

8.   На якія тыпы падзяляюцца словазлучэнні?

9.   Які від сувязі называюць дапасаваннем? Якія часціны мовы звяз­ваюцца з асноўным словам поўным дапасаваннем і якія няпоўным?

10. У чым сутнасць кіравання? Як адрозніць моцнае кіраванне ад слабога? Якія члены звязваюцца з асноўным словам слабым і якія моцным кіраваннем?

11. Які від сувязі называюць прымыканнем? Якія часціны мовы пры­мыкаюць?

12. Як адрозніць іменнае прымыканне ад слабога кіравання? Якой су­вяззю звязваюцца нескланяльныя назоўнікі з іншымі словамі ў словазлу­чэнні?

    1. 5. Матэрыялы да практычных аўдыторных

    2. І самастойных заняткаў

1. Выпісаць простыя словазлучэнні, падкрэсліць асноўнае слова ў іх. Вызна­чыць, як звязваецца залежнае слова з асноўным (дапасуецца, кіруецца ці прымы­кае).

Пятрусь Макаль – адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў паэтычнага пака­лення, якое пачало сваю творчую дзейнасць у пасляваенны перыяд. Паэт, драматург, пе­ракладчык, ён больш як сорак гадоў плённа працаваў на ніве нацыянальнай літаратуры.

Паэзія П. Макаля – гэта паэзія буйнамаштабнай думкі, паэзія роздуму і аналізу. Гэта паэзія, моцна звязаная са сваім часам, яго важнейшымі сацыяльнымі падзеямі, канфліктамі, выдаткамі і здабыткамі. Яна выдатна спалучае ў сабе публіцыстычнасць, філасафічнасць і лірызм. За паэтам замацавалася яшчэ і слава дасканалага майстра звонкага, мілагучнага, эўфанічна зладжанага вершаванага радка, адмысловай, віртуозна зробленай рыфмы.

«Першы след»... 3 такой сціплай назваю ў 1955 годзе выйшаў першы зборнік П. Макаля. У хуткім часе выходзіць і другі зборнік вершаў паэта – «Вятрам насустрач» (1958). Абедзве кнігі крытыкай былі сустрэты прыхільна.

I ў многім чытацкія сімпатыі вызначыліся тым, што лірычны герой многіх вер­шаў Макаля – добры, пяшчотны, рамантычна настроены юнак, які ведае цану сапраўд­нага сяброўства, усведамляе сваю адказнасць за лёс зямлі, захаванне міру на ёй. Ён не шукае спакою ў жыцці, любіць дарогі, знаёмствы з новымі людзьмі, хоча быць актыў­ным удзельнікам у будаўніцтве лепшай будучыні. («Полымя»)

2. Выпісаць складаныя (мнагачленныя) словазлучэнні і растлумачыць, як яны ўтварыліся.

I пакляўся тады малады беларускі настаўнік: «Пакуль буду жыць і буду мець хоць трохі сілы – буду несці да сэрцаў людскіх гэтае святое, векавечнае матчына слова, поўнае чараў і хараства роднай зямлі, поўнае подыху вялікай і шматпакутнай гісторыі народа; буду вучыць малалетак, як трэба шанаваць найкаштоўнейшы скарб і даражыць ім, каб заслужыць прызнанне і павагу свету, каб адчуваць сябе ў вялікай сям’і народаў не нікчэмным жабраком-папрасімцам, а роўным сярод роўных гаспадаром уласнага лё­су, уласнай долі». (Гіл.)