Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

6. Тэставыя заданні для кантролю

      1. 6.1 Адасобленыя члены сказа

1. Адзначце правільнае: Адасабленне – гэта...

а) сэнсавае выдзяленне пэўнага даданага члена сказа;

б) інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў у структуры сказа;

в) сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне асобных членаў сказа як носьбітаў дадат­ковага зместу;

г) інтанацыйнае выдзяленне членаў сказа з мэтай надання ім большай самастой­насці;

д) удакладненне зместу асобных слоў ці словазлучэнняў у сказе шляхам параў­нання.

2. Адзначце правільнае: Адасобленыя члены сказа, у адрозненне ад неадасоб­леных...

а) нясуць дадатковую сэнсавую нагрузку;

б) не нясуць дадатковай сэнсавай нагрузкі;

в) у вуснай мове не вызначаюцца своеасаблівай інтанацыяй і лагічным націскам;

г) у некаторых выпадках збліжаюцца з прэдыкатыўнымі адзінкамі;

д) утвараюць словазлучэнні са словамі, да якіх адносяцца.

3. Адзначце ўмовы (сродкі, спосабы), якія спрыяюць адасабленню членаў сказа:

а) парадак слоў (інверсія);

б) ступень развітасці члена сказа;

в) наўмысны адрыў ад паяснёнага слова;

г) адсутнасць дадатковай сэнсавай нагрузкі;

д) характар паяснёнага слова.

4. Адзначце правільнае: Адметнасць паўпрэдыкатыўных адасобленых членаў сказа выяўляецца ў тым, што яны...

а) утрымліваюць дадатковае паведамленне;

б) удакладняюць ці паясняюць значэнні папярэдніх членаў сказа;

в) суадносяцца з даданымі часткамі складаных сказаў ці з самастойнымі прос­тымі сказамі;

г) могуць быць толькі даданымі членамі сказа;

д) могуць быць і галоўнымі, і даданымі членамі сказа.

5. Адзначце правільнае: Дапасаваныя развітыя азначэнні адасабляюцца...

а) заўсёды, калі выражаны дзеепрыметнымі зваротамі;

б) калі адносяцца да асабовага займенніка;

в) у прэпазіцыі да паяснёнага слова, калі маюць дадатковае акалічнаснае зна­чэнне (прычыны, уступкі, умовы і інш.);

г) у прэпазіцыі да паяснёнага слова пры адсутнасці дадатковага акалічнаснага значэння;

д) пасля паяснёнага слова.

6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя дапасаваныя азначэнні трэба адасобіць:

а) Атуленае садамі і прысадамі яно [мястэчка] уяўляецца зялёным востравам ся­род залацістага збожжавага разліву. (І. Н.)

б) Пыльная, пабітая на калдобіны вуліца ў гэтым месцы як бы разгаліноўваецца. (І.Н.)

в) Ваенны час поўны неспакою і неспадзёвак прымушаў іх трымаць вуха востра. (К-с)

г) Весялей зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрэвы. (К-с)

д) Увесь насцярожаны Хведар памалу ішоў цераз знаёмы да кожнага дрэўца лес. (В.Б.)

7. Адзначце сказы, дзе на месцы пропуску трэба ставіць коску:

а) З самай раніцы сеяўся шэры дождж_ надакучлівы і дробненькі, як камарыны піск. (Дайн.)

б) Абцяжараныя дажджавой вадой_ галіны дрэў цяжка нахіліліся да зямлі. (Дайн.)

в) Настаў дзянёк_ даўно чаканы. (К-с)

г) На дне пясочак_ жоўты, чысты, вадою згладжаны, зярністы. (К-с)

д) Малады рыбак Ясюня паказаў мне_ злоўленага ім вялікага шчупака. (В.В.)

8. Адзначце правільнае: Недапасаваныя азначэнні адасабляюцца, калі...

а) адносяцца да асабовага займенніка;

б) утвараюць рад аднародных членаў з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;

в) адносяцца да ўласнага назоўніка;

г) адносяцца да назвы асобы і абазначаюць дадатковае паведамленне;

д) адносяцца да агульнага назоўніка і па сэнсе цесна звязаны з ім.