Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

Тыпы міжфразавай сувязі і сродкі яе забеспячэння

Тып сувязі

Асноўныя сродкі сувязі

Механізм сувязі

• ланцужковая

– анафарычныя і ўказальныя займеннікі;

– паўтор лексемы ў розных сінтаксічных функцыях;

– кантэкстуальныя сінонімы;

– лексічная непаўната.

зачапленне

• паралельная

– сінтаксічная анафара;

– адно тэматычнае кола слоў;

– сінтаксічны паралелізм.

паралелізм

• далучальная

– злучнікі і, ды, ды і, і таму, і тады і інш.;

– прыём парцэляцыі.

далучэнне

    1. 3. Cлоўнік паняццяў

Далучальная міжфразавая сувязь

назіраецца тады, калі змест наступнага выказвання дапаўняе, дадае інфармацыю да асноўнага, што адбываецца праз пася­рэдніцтва злучнікаў і, ды, ды і, і таму, і тады, і як і да т.п.

Звышфразавае адзінства (ЗФА)

гэта такая тэкставая адзінка, якая складаецца больш чым з ад­наго самастойнага сказа і валодае сэнсавай цэласнасцю ў кан­тэксце звязнага маўлення, выступае як частка завершанай ка­мунікацыі (Т. Рамза).

Змешаная сувязь

характарызуецца спалучэннем у выказваннях прымет ланцуж­ковай і паралельнай сувязі, ланцужковай і далучальнай або ўсіх трох адначасова.

Ланцужковая міжфразавая сувязь

характарызуецца счапленнем выказванняў адно за адно на ўзор звёнаў ланцужка.

Лексіка-граматыч­ныя сродкі сувязі

гэта рознага кшталту анафарычныя элементы: асабовыя, ука­зальныя займеннікі, а таксама словы, што вяртаюць да зместу папярэдніх выказванняў (прыслоўі тут, там, туды, адтуль і інш., словы і словазлучэнні з часавым і прасторавым значэн­нем і пад.), мадальныя словы, злучнікі, часціцы.

Лексічныя сродкі міжфразавай сувязі

гэта словы адной лексіка-семантычнай ці тэматычнай групы, сінонімы, антонімы, словы, паміж якімі наладжваецца асацыя­цыйная сувязь.

Паралельная міжфразавая сувязь

характарызуецца тоеснай будовай сказаў; грунтуецца на пара­лелізме структуры канструкцый.

Перыяд

(ад грэч. periodos – кругазварот, абход) – разгорнутая сінтак­січная пабудова (сказ), якая ў сэнсава-інтанацыйных адносінах пры дапамозе паўзы дзеліцца на дзве часткі, першая з якіх складаецца з шэрагу аднародных адзінак і вымаўляецца з па­вышэннем голасу, а другая – з паніжэннем голасу і з’яўляецца заключэннем, абагульненнем, вынікам. Гэта невялікі звязны тэкст у выглядзе аднаго сказа, які характарызуецца абавязкова адзінствам тэмы, закончанасцю інтанацыі (Н. Шандроха).

Тэкст

(ад лац. textus тканіна, спалучэнне, спляценне) – гэта «маўлен­чае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоўных задач» (М. Всеволодова).

Уласна сінтаксічныя сродкі сувязі

гэта найперш парадак слоў, непаўната сказаў і эліпсіс, а такса­ма сінтаксічны паралелізм.