Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

15. Адзначце, у якіх функцыянальных стылях (і падстылях), як правіла, ужы­ваюцца няпоўныя сказы:

а) афіцыйна-справавы; г) мастацка-публіцыстычны;

б) гутарковы; д) стыль мастацкай літаратуры.

в) размоўны;

  1. Модуль 5

  2. «Складаны сказ»

    1. 1. Схема блок-сістэмы вывучэння матэрыялу

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Форма заняткаў

Колькасць гадзін

1.

Складаназлучаны сказ. Складаназалежны сказ.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

2.

Бяззлучнікавы складаны сказ. Складаны сказ камбінаванай будовы.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

3.

Сінтаксічны аналіз розных відаў складанага сказа.

Паглыбленне і сістэматызацыя ведаў, папярэдні кантроль

Практыкум

2

    1. 2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў па модулі

      1. 2.1 Паняцце пра складаны сказ. Прынцыпы класіфікацыі скла­даных сказаў.

За аснову раздзела ўзяты матэрыял вучэбнага дапаможніка Т. Рамзы «Сінтаксіс: Тэарэтычны курс».

У беларускай лінгвістыцы ХХ ст. існавалі два пункты гледжання на прыроду складаных сказаў, што па-рознаму раскрываюць іх сутнасць. Ад­но меркаванне грунтуецца на тым, што складаны сказ – гэта свайго роду «счапленне» двух (ці больш) простых сказаў: «Складаныя сказы – гэта адзі­ная сінтаксічная і сэнсавая адзінка, якая ўтвараецца з двух і больш простых сказаў» (Анічэнка, 1998). Такі пункт гледжання ўласцівы ўсім мовазнаўцам першай паловы стагоддзя: Я. Карскаму, Б. Тарашкевічу, Я. Лёсіку, Л. Рох­кінду, Ц. Ламцёву, а ў сучасны момант адлюстраваны ў шэрагу дапаможні­каў для ВНУ і школы.

Другі падыход заснаваны на тым, што кампанентамі складанага сказа ёсць не сказы, а прэдыкатыўныя часткі, паколькі сваё інтанацыйнае, сэнса­вае і граматычнае афармленне яны атрымліваюць выключна ў структуры ўсяго складанага сказа, а таму іх «толькі ўмоўна можна называць сказамі» (Клюсаў). Мовазнаўцамі між тым канстатуецца факт, што «да гэтага часу су­стракаецца тэрмін «сказ» (параўн.: галоўны сказ, даданы сказ) для абазна­чэння састаўных частак складаназалежнага сказа. Недакладнасць у тэрмі­налогіі стварае ілюзію тоеснасці частак адзінага сінтаксічнага цэлага – скла­даназалежнага сказа – і асобнай адзінкі – простага сказа» (Шуба, 1972). Зна­чыць, выкарыстоўваць тэрмін «сказ» у дачыненні да прэдыкатыўных частак складанага сказа некарэктна і неправамерна, чаго і пазбягаюць у сваіх пу­блікацыях П. Шуба, Г. Клюсаў, Л. Бурак, Т. Бандарэнка, А. Міхневіч, Я. Ада­мовіч, М. Яўневіч, П. Сцяцко і інш.

Такім чынам, складаны сказ – гэта структурна-сінтаксічнае і сэнса­вае цэлае, што ўтвараецца ў выніку аб’яднання дзвюх і больш прэдыкатыў­ных частак.

Прэдыкатыўныя часткі складанага сказа – такія сінтаксічныя кан­струкцыі, якія маюць фармальную і сэнсавую арганізацыю, уласцівую прос­тым сказам, але не валодаюць камунікацыйнай цэласнасцю і прызначаныя для функцыянавання ў якасці частак складанага сказа. Значыць, у адрознен­не ад простага сказа прэдыкатыўныя часткі складанага пры сваім фармаль­ным падабенстве не маюць: інтанацыйнай завершанасці; не валодаюць сэн­савай цэласнасцю; уключаюць у сваю структуру такія элементы, якія ніяк не могуць выступаць у тоеснай функцыі ў простым сказе (падпарадкаваль­ныя злучнікі і злучальныя словы).

Разам з тым просты сказ мае пэўныя адрозненні ад складанага, якія грунтуюцца на тым, што складаны сказ – адзінка больш высокага ўзроўню (хаця ў яе аснове і ляжаць мадэлі пабудовы простых сказаў). Разыходжанні датычацца: а) значэння, б) структуры, в) сродкаў сувязі.

Просты сказ выражае адну катэгорыю прэдыкатыўнасці, што і ёсць яго граматычным значэннем; складаны ж сказ мае некалькі такіх комплек­саў (у залежнасці ад колькасці частак), і граматычнае значэнне складаных сказаў – гэта семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж яго прэдыкатыўнымі часткамі.

Складнікамі простага сказа з’яўляюцца сінтаксемы і словазлучэнні (непадзельныя, фразеалагізаваныя), а структуру складанага сказа ўтвараюць прэдыкатыўныя часткі.

Калі ў простым сказе асноўнымі граматычнымі сродкамі сувязі вы­ступаюць сінтаксічныя формы слоў (канчаткі і прыназоўнікі), то ў склада­ных – прэдыкатыўныя часткі звязваюцца інтанацыяй і карэлятамі, з дапа­могай злучнікаў і злучальных слоў.

Падсумоўваючы вышэйсказанае, можна зазначыць: складаны сказ, як і просты, – таксама адзінка шматаспектная. У фармальна-структурным ас­пекце ён характарызуецца поліпрэдыкатыўнасцю і разгорнутым наборам кан­струкцыйных элементаў для сувязі прэдыкатыўных частак. У семантыч­ным аспекце – гэта семантычна цэласная адзінка, значэнне якой не ёсць су­ма значэнняў яго прэдыкатыўных частак, а толькі сэнсавыя адносіны па­між імі. Паводле камунікацыйнага аспекту складаны сказ характарызуецца адзінствам камунікацыйнага задання і інтанацыйнай закончанасцю.

Класіфікацыя складаных сказаў сінтаксістамі праводзіцца, зыходзячы з розных крытэрыяў, а таму ў цяперашні час у беларускім мовазнаўстве па­ралельна суіснуюць дзве адрозныя канцэпцыі.

Прыхільнікі першай пры класіфікацыі складаных сказаў бяруць за аснову тып сэнсавых адносінаў паміж іх прэдыкатыўнымі часткамі – злу­чэнне ці падпарадкаванне. А ўжо потым зыходзяць з прынцыпу афармлен­ня гэтых адносінаў – «чыста інтанацыйна або і інтанацыйна, і марфолага-сінтаксічна» (А. Міхневіч). У такім разе бяззлучнікавыя сказы разглядаюць і ў групе складаназлучаных, і ў групе складаназалежных, не вылучаючы іх у асобны тып. Такое меркаванне абапіраецца на той факт, што бяззлучні­кавыя сказы паводле сваіх сэнсавых адносінаў ніяк не адрозніваюцца ад злучнікавых складаных сказаў.

Розніца датычыцца сродкаў сувязі: ёсць яны ці іх няма. Названая кан­цэпцыя бярэ свой пачатак з прац Я. Карскага, Б. Тарашкевіча, Я. Лёсіка, Ц. Ламцёва, але сваё пераканальнае абгрунтаванне атрымала толькі ў пу­блікацыях А. Міхневіча.

Складаныя сказы

складаназлучаныя

складаназалежныя

злучнікавыя

бяззлучнікавыя

злучнікавыя

бяззлучнікавыя

Другая канцэпцыя ў сваёй класіфікацыі абапіраецца перадусім на фармальныя паказчыкі сувязі – злучнікавая ці бяззлучнікавая, а потым ужо бярэцца пад увагу тып адносінаў паміж прэдыкатыўнымі часткамі – злу­чэнне і падпарадкаванне.

Складаныя сказы

злучнікавыя

бяззлучнікавыя

складана-злучаныя

складана-залежныя

пераходныя

адкрытай

структуры

закрытай структуры

з рознымі відамі сувязі

Такі падыход зафіксаваны ў беларускай лінгвістыцы і выкарыстоў­ваецца ў практыцы школы і ВНУ з выхадам у свет «Курса сучаснай бела­рускай літаратурнай мовы» (1959), дзе аўтарам прапанаванага раздзела быў Л. Бурак. Да прыхільнікаў такога меркавання можна далучыць. С. Яўневі­ча, П. Сцяцко, Т. Бандарэнку, Л. Антанюк і інш.