Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 3. Слоўнік паняццяў

Адасабленне

сэнсавае і інтанацыйнае вылучэнне, з дапамогай якога ў сказе падкрэсліваецца значэнне пэўнай словаформы або групы сло­ваформаў (зварота) як носьбітаў дадатковага сэнсу ў выказ­ванні (дадатковага паведамлення, удакладнення, паяснення).

Адасобленыя члены сказа

члены сказа, якія выдзяляюцца сэнсава і інтанацыйна з мэтай узмацнення іх значэння.

Аднароднымі

называюцца два ці некалькі звязаных паратаксіснай сувяззю членаў сказа, якія абазначаюць аднатыпныя паняцці аб’ек­тыўнай рэчаіснасці, выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю (асноўная прымета аднароднасці), звязваюцца ў ска­зе з адной словаформай сувяззю падпарадкавання або каарды­нацыі.

Зваротак

гэта слова або спалучэнне слоў, што служаць для абазначэння асоб ці прадметаў, якім адрасуецца паведамленне.

Пабочныя канструкцыі

гэта фармальна незалежныя ад сказа адзінкі, якія выражаюць адносіны моўцы да зместу выказвання; са сказам звязваюцца сэнсавай сувяззю, якая выражаецца пры дапамозе інтанацыі і пазіцыі гэтых адзінак.

Параўнальнымі кан­струкцыямі (параў­нальнымі зваротамі)

называюцца моўныя адзінкі, якія праз супастаўленне (параў­нанне) з падобнымі ў пэўных адносінах прадметамі і з’явамі раскрываюць або канкрэтызуюць змест розных членаў сказа.

Ускладнены сказ

просты сказ, які ўтрымлівае дадатковыя неразгорнутыя вы­казванні да асноўнага выказвання, змешчанага ў прэдыкатыў­най аснове, і які ў згорнутым выглядзе выражае дадатковую прэдыкацыю.

Устаўныя канструкцыі

сінтаксічныя адзінкі, якія шляхам дапаўнення, паяснення, удак­ладненыя сэнсу ўсяго сказа ці яго асобных членаў пашыра­юць інфармацыйны змест выказвання; яны не ўключаюцца ў структуру сказа і фармальна-граматычна не звязваюцца з ім, а прымацоўваюцца пры дапамозе сэнсавай сувязі і вылучаюцца са сказа інтанацыйна.

    1. 4. Пытанні да асноўнага тэарэтычнага матэрыялу

1.   У чым сутнасць адасаблення? Што ляжыць у аснове адасаблення? Якія члены сказа могуць адасабляцца?

2.   Якія ўмовы адасаблення дапасаваных і недапасаваных азначэнняў і правілы ўжывання знакаў прыпынку пры іх?

3.   Якія ўмовы адасаблення прыдаткаў і правілы ўжывання знакаў прыпынку пры іх?

4.   Чым характарызуюцца адасобленыя акалічнасці, выражаныя дзее­прыслоўнымі словазлучэннямі і адзіночнымі дзеепрыслоўямі? Якія значэн­ні могуць выражаць гэтыя акалічнасці?

5.   Пры якой умове адасабляюцца акалічнасці, выражаныя прыслоўя­мі і склонавымі формамі назоўнікаў з прыназоўнікамі?

6.   Якую сінтаксічную канструкцыю называюць параўнальным зва­ротам?

7.   Якія члены сказа можа паясняць параўнальны зварот? Якую ролю ў сказе ён выконвае?

8.   Чым адрозніваецца параўнальны зварот ад іншых сінтаксічных канструкцый з параўнальнымі словамі?

9.   Якія віды параўнальных зваротаў можна назваць?

10. У чым заключаецца сутнасць аднароднасці членаў сказа?

11. Якім спосабам звязваюцца між сабой аднародныя члены сказа?

12. Якія адносіны між імі выражаюцца? Чым характарызуюцца адна­родныя дзейнікі, выказнікі, дапаўненні, азначэнні? Якія спосабы іх вы­ражэння?

13. У якіх выпадках азначэнні (дапасаваныя і недапасаваныя) з’яў­ляюцца аднароднымі, а ў якіх – неаднароднымі? Якія асноўныя правілы ўжы­вання знакаў прыпынку пры аднародных і неаднародных азначэннях?

14. Чаму некаторыя аднолькавыя члены сказа (два і болей), што ад­носяцца да агульнага для іх слова, не з'яўляюцца аднароднымі?

15. Якая роля абагульняльных слоў пры аднародных членах? Якія знакі прыпынку ўжываюцца ў сказах з абагульняльнымі словамі?

16. Калі паміж аднароднымі членамі сказа ставіцца кропка з коскай?

17. Што выражаюць пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы?

18. На якія групы падзяляюцца пабочныя словы і спалучэнні слоў па іх суадноснасці з часцінамі мовы?

19. На якія групы падзяляюцца пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы па значэнні?

20. Чым адрозніваюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы ад пабочных слоў, спалучэнняў слоў і сказаў?

21. Што называецца звароткам? Якая яго роля ў сказе?

22. Якімі часцінамі мовы і іх формамі можа выражацца зваротак? У якім стылі мовы ён больш часта ўжываецца?

23. Якія бываюць звароткі па структуры?

24. Чым адрозніваецца зваротак ад падобных да яго аднасастаўных сказаў?

25. Якімі знакамі прыпынку выдзяляюцца звароткі?