Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 5. Матэрыялы да практычных аўдыторных

    2. І самастойных заняткаў

1. Прачытаць, вызначыць адасобленыя члены сказа, растлумачыць умовы іх адасаблення.

1. Людзі, стомленыя, знясіленыя ад бяссоння і трывогі, адразу валіліся на зямлю і засыналі (І.М.). 2. Нахадзіўся і я за вайну і вярнуўся з паходу ўчора, і слязу першы раз праглынуў, неба роднага ўбачыўшы зоры (Таўл.). 3. Гудком працяглым паравоза усхва­ляваны наш састаў спакойную раку Бярозу, сустрэўшы, горача вітаў (Грах.). 4. Бальшак з векавымі бярозамі прывёў нас да будынка, агароджанага высачэзным дашчаным пло­там, з-за якога ледзь-ледзь відаць быў грэбень даха (Я.М.). 5. Поўны важкіх дум, ён за­драмаў толькі пад досвітак, але і цяпер спаў нядоўга (І.М.). 6. Цімох устаў, шырокі, пры­садзісты, і пайшоў следам за жонкай і Тамашом (Кр.). 7. З бакоў дарожкі спакойна, ні­жэй толькі схіліўшы галовы-каласы, змочаныя расою, спала жыта (Гал.). 8. У той жа дзень, праз час каторы, прыйшоў сюды Марцін з каморы (К-с). 9. Там, дзе поле ўпірала­ся ў цёмную сцяну баравога лесу, на самай граніцы, ззяла, як люстэрка, пакручастая стуж­ка вады (К-с). 10. Былі выпадкі, калі яго ноччу, толькі па голасе, пазнавалі ў пятай-дзе­сятай вёсцы (Б.). 11. Сад пачынаўся адразу ж за хлеўчуком і парканам зараснікамі ма­лінніку, густога і высокага, на якім пераспявалі буйныя прывабныя ягады (Шам.). 12. Хто ішоў па дарозе ад Рэчыцы на Лоеў, той ведае, якая гэта сумная і цяжкая дарога, асабліва ў летнюю спёку (Шам.). 13. А вакол так ціха-гожа, а паслухаеш – чутно, як расце трава і збожжа – нівак свежае руно (К-с). 14. Цёмна-залацістыя валасы, прыўзня­тыя над прыгожым ілбом і пакрытыя белай хусткай, завязанай на патыліцы, надавалі твару нешта высакароднае (Пестр.).

2. Спісаць. Паставіць знакі прыпынку. Вызначыць адасобленыя прыдаткі, растлумачыць умовы іх адасаблення.

1. Не было на глухіх закутках Палесся ні газет ні тэлеграфаў ні тэлефонаў гэтых здабыткаў людскога розуму гэтых перадатчыкаў вестак аб падзеях на свеце (К-с). 2. Што ж прыстаў ты ў задуме дубе пушчаў уладар (Пестр.). 3. Выраслі хлопцы дзяўчаты дзеці ваеннай пары (Бял.). 4. Начальнік клуба батальённы камісар добрага сэрца чалавек па­любіў сваіх самадзейных артыстаў (Луж.). 5. Побач з дзядзькам сядзела задзіра Гануля яго дачка Васілёва равесніца (І.М.). 6. Увайшла сярэдняя дачка Саша зусім не падобная да сястры. Зараз жа за ёю ўвайшла і трэцяя сястра Ніна. Самая малодшая Вольга вучы­лася ў горадзе і яе цяпер не было дома (К-с). 7. Да захворванняў выкліканых парушэн­нем у абмене бялкоў адносіцца сываратачная хвароба або крапіўніца («Звязда»). 8. Ве­сялун і спявака кравец любіў песні (Кр.). 9. Цяпер яго хвалявала і радавала тое што і ён Аляксей Балаш чырвонаармеец другога батальёна трыста сорак чацвёртага палка мае непасрэднае дачыненне да сённяшніх падзей (Чыгр.). 10. Стараста Бабіч гэты ціхі ла­годны чалавек які ўмее так добра слухаць цяпер строгі і зацяты (К-с). 11. У іх таксама нешта ж таілася у цудоўных вішнёва-чорных вачах (І.М.). 12. На кожным кроку на во­чы трапляюць грыбы баравікі маслякі бабкі (В.В.). 13. Шуміць пад нагамі лісце. Як яны гараць гэтыя лісцікі (Шам.). 14. Тры кіламетры адлегласці да таго месца дзе стаіць ша­лаш схоў і прыпынак старога атамана (К-с). 15. Вось і май надышоў неўпрыкметкі зноў рассыпаны ля берагоў адуванчыкі рыжыя кветкі залатыя вяснушкі лугоў (Панч.). 16. У гісторыі навучальных устаноў асобае месца зойме гэты перыяд першыя пасляваенныя гады калі ва універсітэты і інстытуты прыйшлі вусатыя дзецюкі з шрамамі на мыліцах з пустымі рукавамі і многія з партыйнымі білетамі ў кішэнях (Шам.).

3. Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Вызначыць адасобленыя акалічнас­ці і патлумачыць умовы іх адасаблення; адшукаць словы, да якіх гэтыя акаліч­насці адносяцца. Адказаць, чаму ў некаторых сказах акалічнасці не адасабляюцца.

1. Вось-вось павінен быў прачнуцца ў збожжы першы жаўранак і атрасаючы све­жыя кропелькі з шэрага цёплага пер’я узняцца над полем абвяшчаючы захопленым шчэбетам пачатак новага дня (Б.). 2. Нягледзячы на шматлікія перашкоды Максім Іва­навіч [Гарэцкі] працаваў не пакладаючы рук (Ю.П.). 3. Зрабіўшы яшчэ адзін круг далей і выкінуўшы яшчэ адзін клубок самалёт пайшоў услед за першым (І.М.). 4. Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця (Бяд.). 5. Ездзячы юнаком па дровы ў Налібоцкую пушчу я не мог нават і блізка падумаць пра тое што іменна там за Нёманам у ельніку каля вёсачкі Антанёва знайду я, нарэшце, сваю стартавую пляцоўку (Б.). 6. Ядвіся і Габрыня пераглянуліся усміхнуўшыся (К-с). 7. Пад вечар снегам завірыў спазніўшыся кудлаты снежань (М.Т.). 8. Вось чаму тут за некалькі гадоў да майго прыезду быў ад­крыты лесанарыхтоўчы ўчастак, і вёсачка хутка вырасла ў пасёлак (Чарн.). 9. Яхімаў воз ужо прыбралі каня на лейцы навязалі ў кустах альховых каля дуба дзе пагуляць было так люба (К-с). 10. Лыжнікі тым часам падраўняліся і сонечнай адліжнай вуліцай пайшлі не завіхаючыся паціху захоўваючы як жураўлі строй ключом (Гр.). 11. На горцы ціхай невысокай каля засценка недалёка у бок дарогі у глыбі сада стаяла панская пасада (К-с). 12. І ў ноч на цёмныя парогі ў кожнае акно і дом упала вестка перамогі нібы раптоўны першы гром (Гл.). 13. Стары ласкава прыжмурыўшы вочы паглядзеў на Руда­ка і уздыхнуўшы пачаў скручваць вуды (Бр.). 14. Людзі хутка ўстаюць спяшаючыся ап­ранаюць сваё скураное адзенне (Сам.). 15. Рыгор доўга шукаў выхад, а знайшоўшы ве­села ўсміхнуўся і выйшаў з кватэры (Ц.Г.). 16. Андрэй употайку насіў на засеяную мяс­ціну попел і не шкадуючы рассяваў яго пакуль не пабачыў як густа і зелена ўсходзілі авёс і віка (К-с). 17. Калі выйшлі з балота і прайшоўшы крыху па лесе напаткалі глыбо­кі ручай Урбановіч узяў Зосю на рукі і паволі пабрыў па калена ў вадзе (Кар.). 18. У Сяргея былі свае ключы і позна вяртаючыся дамоў ён ціха адмыкаў дзверы не запаль­ваючы святла распранаўся (Шах.). 19. Шаша перад намі набягае і набягае то выпучваю­чыся то ападаючы ўніз загінаючы то ўправа то ўлева ледзь паспяваючы паказваць свае падарожныя знакі (Скр.).

4. Выпісаць з мастацкіх твораў па пяць сказаў з адасобленымі азначэннямі, адасобленымі акалічнасцямі. Растлумачыць сэнсавыя і граматычныя ўмовы ада­саблення і правілы ўжывання знакаў прыпынку пры адасобленых членах сказа.