Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

11. Запісаць адзін са сказаў у шасці варыянтах, замяняючы злучальныя сло­вы і злучнікі словамі што, як, калі, дзе, ці, якія. Вызначыць, якія адценні набывае даданая частка ў кожным выпадку.

1. Не ведаў я, якія сцежкі нас так па-свойму развядуць (Т.). 2. Я не ведаю, ці птушкі вяртаюцца з выраю ў тыя гнёзды, адкуль выпраўляліся ў свет (Бач.).

12. Спісаць, устаўляючы замест кропак адпаведныя злучальныя словы ў патрэбным родзе, ліку і склоне. Вызначыць тыпы даданых частак і сінтаксічную ролю злучальных слоў.

1. Цягнік жыцця, не спыняйся, вязі, выкінь хутчэй, выкінь далей усё,... мучае,... засмучае, усё,... ганьбіць,... сэрцы крывяніць,... прыніжае,... раздзяляе,...у чалавеку чала­века гняце! (Кір.) 2. І лес па адзін бок рэчкі і лес па другі бок яе быў адным лесам, і тое,... рабілася на адным беразе рэчкі, было таксама справаю лесу другога берага (К-с). 3. Яніна не памятала,... вуліцамі ішла і...часу ішла (Кір.). 4. Балота, на... прыгожа раскі­нуўся астравок,... расла разам з другімі дрэвамі і гэтая маладая бярэзінка, здавалася, не мела канца-краю (К-с). 5. I я адчуў зялёных яблык пах і тыя сны,... сёння людзі сняць (Серб.). 6. Вясной на гэтым і суседніх курганах пышна расцвітала кветка сон, і з часу маленства ў мяне асталося сваё тлумачэнне,... кветка так завецца (Кір.). 7. Хочацца ў за­цішак вёскі,... стаяць між соснаў і асін белыя тэрмометры бярозак і слязой наліўся не­басхіл (Серб.). 8. Ноч бралася пад палавіну, а я ўсё выглядаў таварыша, з ... мы збіра­ліся сустракаць Новы год сярод людзей ... гэтак, як і мы, трэці год не бачылі Мінска і знецярплівіліся, чакаючы сустрэчы (Луж.). 9. У той бок,... найлепш выглядала гэтая даль, беглі разлогі шырокіх палёў, а на іх межах то там то сям параскідаліся, як маладзіцы ў жніво, дзікія грушы (К-с). 10. Тыя,... цяпер дваццаць гадоў, ведаюць цябе, Мінск, толькі такім, ... ты ёсць сёння, маладым і новым, хоць стаіш ты на нашай зямлі ўжо дзевяць стагоддзяў (Грах.). 11. Помні ўсё: праўду,... свяцілася рубінам, працу, дарагую, як зям­ля, слова,... у любой нягодзе грэла кожную пакутную душу, і вось гэты нават ліст нясмелы,... табе, сумуючы, пішу (Кір.). 12. Горы – маршчыны зямлі, у... век тоіцца заду­ма глыбокая і не адна таямніца (М.Т.). 13. Зусім правамерна, што ў 1917 годзе ў Мінску было створана навуковае таварыства імя Скарыны, адной з задач ... павінна было стаць перавыданне кніг першадрукара («Полымя»). 14. Хай кожны бачыць, як святкуе той,... прыгожа ўмее жыць (Кір.). 15. ... хоць раз прыходзілася пабачыць гэты куточак, той напэўна не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу,... і цяпер стаяць такія слаўныя дубы (К-с).

13. Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Вызначыць тыпы даданых частак; паказаць, як звязана даданая частка з галоўнай і якія дадатковыя адценні вы­ражаюцца ў даданых частках.

1. А скрозь цішыня веснавая. I там дзе мігціць небакрай сясцёр сваіх родных гукае бярозак спалоханы гай (Хвед.). 2. Калі ўсё ладзіцца ў машыне і дарога харошая дык адпачываю за рулём (Кул.). 3. Дзе ні стане што ні возьме усюды след яго відаць (Р.). 4. Спакойна гамоняць зялёныя вербы. Усё мне тут люба куды ні паглянь (Хвед.). 5. Напэўна са светам расстаўся б лягчэй каб песень купальскіх не чуў аніколі (Грах.). 6. Там дзе сосны гурбою заглядаюцца ў высі дзе чароты сцяною над вадою ўзняліся дзе арэшнік развесіў гронкі вочак-арэхаў заблудзілася ў лесе зялёнае рэха (Кір.). 7. А як раніца настане бліскі сонца загуляюць рос прыходзіць адцвітанне туманы ў рэчцы таюць (Куп.). 8. Я не лічыў бы салдатам сябе каб не гатоў быў прайсці праз няўдачы я не лічыў бы аратым сябе каб першы град мог скасіць маю веру ў калоссе і не лічыў бы паэтам сябе каб кожны мой дзень не быў днём нараджэння (М.Т.). 9. Дзе над санлівай Шпрэе шалясціць чарот дзе нізка хіляцца над ёй старыя вербы руплівы там жыве спа­кон вякоў народ атожылак славянства – лужыцкія сербы (Зар.). 10. Калі над водамі пяр­сцёнкам узыходзіў месяц малады тады глядзелася сасонка ў люстэрка сіняе вады (Т.). 11. Пакуль варыць горан датуль ён і волат і сам сабе рыцар і сам сабе бог (Бял.). 12. Ка­лі сяджу над кнігай задуменна зноў мне гэтак хочацца ў дарогу да Свіцязі чароўнай таямнічай (Тар.). 13. Але я маю права зброю ўжыць калі глядзець у вочы будзе смерць (Зар.). 14. На трапяткіх бялюткіх крылах ляцяць удаль мае гады туды дзе край маленст­ва мілы дзе красавік мой малады (Вяр.). 15. Калі дзень часам пройдзе марна дык на ду­шы няўтульна хмарна і дакараю сябе горка пакуль не ўзыдзе зорка (Я.П.). 16. Не зналі б мы цаны прывалам калі б не гралі нам пад’ём (Неп.). 17. Як сок забродзіць пад бярос­тай тады пачне хваліцца ростам смаржок пад елкаю старой (Бял.). 18. Дзе кроў цякла з глыбокай свежай раны там кветкі вырастуць красы жыцця надзей (Т.). 19. Мусіць пе­сень не стала б музыкі збяднелі б завушніцамі б росы не ўпрыгожылі траў калі б нам па вясне жаўрукі не звінелі калі б вецер на скрыпках сасён не іграў (Бач.). 20. І дамоў мяне не адпусцілі б калі б я не абяцаў сябрам зноў вярнуцца хоць на песні крылах (М.Т.). 21. Дзе прайшло маленства там пачынаецца радзіма (К.Ч.). 22. Самі сябе б’ем як нячыс­та косім і жнем (Пр.). 23. Я гэта праверыў на гранях гор праверыў на сотнях сэрц калі мяне бічаваў віхор і ў вочы глядзела смерць (М.Т.). 24. Калі добра ўзарэш то і ўраджай збярэш (Пр.). 25. Калі мае шляхі і сцежкі густою парастуць травой успамінай мяне з усмешкай і не расі яе слязой (Таул.). 26. Каб на хмель не мароз ён бы тын перарос (Пр.).

14. Вызначыць, да якога тыпу адносяцца даданыя часткі. Выпісаць спачат­ку сказы з даданымі мэты, потым – з даданымі прычыны, нарэшце – з даданымі выніку; паставіць знакі прыпынку. Паказаць, пры дапамозе якіх злучнікаў звяз­ваюцца даданыя часткі з галоўнымі і якія дадатковыя адценні выражаюцца ў да­даных частках.

1. Каб паслухаць прыроду жывую рана-рана ўстаю на зары (Бял.). 2. Сузор’і га­раць каб з дарогі не збіцца (Грах.). 3. І злосная што ўсё не моўкне гамонка ліпнёвага дня вяла асцярожна навокал свае невады цішыня (Кір.). 4. Хлопец гаварыў з намі ветлі­ва і тактоўна так што і мы расхрабрыліся задавалі яму пытанні смяяліся з жартаў (Е.Л.). 5. Больш хараства дайце коням сталёвым каб яшчэ весялей было поле араць (М.Т.). 6. Чалавек жыве дзеля дабра для служэння праўдзе каб стварыць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для другіх (К-с). 7. Даўно «завяшчанне» як слова ўстарэла яно пахне нат метафізікай прэлай таму я «інструкцыяй» яго замяняю словам бадзёрым і больш папулярным (М.Т.). 8. Радок габлюеш і стругаеш каб ён за сэрца браў глыбей (Бр.). 9. Паэт думаў у той час пра беларускую кнігу ўвогуле бо там роднае друкаванае слова было для Багдановіча дарагім і адзіным сімвалам далёкай Бацькаўшчыны (Гіл.). 10. Адзін спазніўся той парой дзюбаты дзяцел таму без песні і астаўся (М.Т.). 11. Чалавеку па­трэбна ўсмешка незнаёмых вачэй і знаёмых каб цяжкая дарога і сцежка стала лёгкай на кручах і стромах (Грах.). 12. Сотні тысяч людзей лепшыя сыны народа на катаргу ішлі ад таго што балела бяда мужыцкая што долі добрай мужыку хацелі (І.М.). 13. Не кідай хлеба каб ён цябе не кінуў (М.Т.). 14. Таварыш Шэмет не пабаяўся ўзяць на сябе адказ­насць парушыць інструкцыю таму што ён душою хварэе за нашу агульную справу (М.Л.). 15. У цемры зямлянкі змрочнай нехта не спаў да рання каб праўда глядзела ў вочы а ў сэрцы жыло хваляванне (Е.Л.). 16. Мы сведкі твайго другога нараджэння родны горад мы ганарымся табою складаем песні табе бо ў тваёй велічы і прыгожасці часцінка на­шага сэрца наша праца і сіла (Грах.). 17. Ён бы кінуўся і пад колы сам толькі б свет аза­рыць новым днём толькі б шчасце ва ўсе дзверы грукала маладосць узнімала вянкі Бе­ларуссю ніхто не панукваў бы і квітнелі яе васількі (А.Л.). 18. Да голасу нашай краіны прыслухоўваюцца ўсе народы бо гэты голас кліча да свабоды братэрства міру (М.Т.). 19. Настаўнік – акумулятар ведаў і духоўнай культуры і ён павінен увесь час падзара­джацца каб кожная сустрэча з вучнямі была творчая поўная гарэння і пошукаў (Ю.).

15. Выпісаць спачатку сказы з даданымі меры і ступені, потым – з даданымі спосабу дзеяння; паставіць знакі прыпынку. Вызначыць, якія дадатковыя адценні маюць гэтыя часткі і якімі злучнікамі ці злучальнымі словамі яны звязаны з га­лоўнай часткай.

1. Хоць вока выкалі такая цемра навокал а бор маўчыць нібыта ён памёр (Зар.). 2. А на сенажацях кветак што і не палічыць (Бр.). 3. А грыбы сядзяць ціха так схаваў­шыся ў мох што не толькі белых ног – не відаць было і шапак (Гл.). 4. Калі б мы так аб­следавалі зналі падуладныя сэрцу глыбіні як знаем зямныя прасторы і далі як звычай­ную грудку гліны!.. (М.Т.) 5. Цёплыя вясновыя дажджы робяць столькі гразі што ні праехаць ні прайсці (Кул.). 6. Яна адносілася да мяне так, як адносяцца да старэйшага сябра (А.В.). 7. На зямлі ў нас гэтулькі пытанняў што на ўсе ніяк не адказаць (Серб.). 8. Так бела навокал аж вочы баляць (Ген.). 9. Людзі верылі і не верылі але слухалі так што забывалі і пра стому і пра камароў і пра ноч хуткі час мёртвага сну (І.М.). 10. Цем­ра то насядала на самое вогнішча то адскоквала так што відно было блізка нерухомае бы зачараванае галлё дуба (І.М.). 11. І так яны ў сэрцах гараць палымнеючы ясна нібы­та на свеце пабольшала сэрцаў нязгасных (М.Т). 12. Парыла так што ў Куранях і наво­кал усё млела ў духаце (І.М.). 13. Зямля мая гэтулькі тэм нарадзіла што ўсе не заплесці ў вясновы вянок (Бял.). 14. Але невялікая хата Бутара была так перапоўнена кватаран­тамі што не было куды і носа ўтачыць (М.Т.). 15. Я ехала сюды з адчуваннем вялікай ві­ны якая няўхільна мучыла мяне роўна столькі год колькі я не была тут (Е.Л.). 16. Буслі­ная сям’я адцягнула яго ўвагу ад працы так завабіла што ён пакінуў пісаць і вылез з-за стала (Тк.).

16. Выпісаць, ставячы знакі прыпынку, складаназалежныя сказы ў наступ­най паслядоўнасці: 1) з даданымі параўнальнымі; 2) з даданымі супастаўляльны­мі; 3) з даданымі ўступальнымі і 4) з даданымі далучальнымі. Вызначыць, якія дадатковыя адценні маюць даданыя часткі і чым звязваюцца з галоўнай часткай.

1. Колькі б мы ні шукалі сяброў у жыцці нельга лепшага друга за песню знайсці (М.Т.). 2. Нібыта галінка ракою плыву я не маю спакою (Вяр.). 3. Нейкі невыразна мар­котны і разам з тым прыемны гоман стаяў над балотамі, як бы яны апавядалі гэтым лю­дзям гэтай ціхай ночцы смутак свой (К-с). 4. Голас грымеў нібыта нехта моцна біў у бубен (Хадк.). 5. Хоць тут суровая прырода скупая як ліхі Кашчэй пад сарака замкамі лё­ду хавае скарбы ад людзей народ наш гаспадар краіны да іх свае шляхі праклаў (М.Т.). 6. У лесе ні шораху ні гуку нібыта вымер свет (А.В.). 7. Чым болей часу праходзіла ад той сустрэчы тым усё больш думаў пра яе Баран (Дам.). 8. Беларусь мая любая матчына мова мая! Хай мяне секлі б на часткі хай мяне кідалі б каты ў касцёр я толькі за вас бы ішоў толькі б да вас я ляцеў толькі б з вамі астаўся (М.Т.). 9. Не за гарамі быў і вера­сень калі настаўнікі зляталіся пасля канікул у свае школы як птушкі з выраю (К-с). 10. У яго на вуснах тая ж усмешка толькі ўлоў куды меншы чым быў тады (Е.Л.). 11. Хоць нямала яму [Енісею] дакучаюць паэты ён усё ж паказаў мне і далеч і шыр на ра­боту прыняў без ніякай анкеты даручыўшы мне песню пісаць пра Сібір (М.Т.). 12. Чым ноч тая цямнейшая тым зорачкі ярчэйшыя (Вас.).13. Цвіце ядловец у бары дым сцелец­ца імшарны буры нібыта лесавік стары набіўшы зеллем люльку курыць (М.Т.). 14. Упо­перак плошчы праходзіць яшчэ адна вулачка крыху карацейшая што надае сялу форму крыжа (К-с). 15. Перад ім на стале ляжала запісная кніжка куды ён не-не ды нешта за­піша (К-с). 16. У тую крыніцу з якой піў ваду гразёю не кіну хоць можа лепшую з часам знайду свайму сыну (Кір.). 17. І які б ні быў навагодні вечар ён заўсёды ўрачысты і ўтульны (Хадк.). 18. Як зоры ў небе ў час зарападу як вадаспады што з круч злятаюць як дрэвы шумныя ў палісадах як жаўрукі ў весні месяц мая танцуе Мая (М.Т.). 19. Чым далей адыходзіў той дзень тым больш рэдкія і спакайнейшыя станавіліся гаворкі пра перарэзку зямлі (І.М.). 20. Як дрэвы ў дуброве цяністай густой зрадніла карэнне з зям­лёю я гэтак народ мой зрадніўся з табою з вялікаю доляй тваёю (Бял.). 21. Хай бывае цяжка часам не здаюцца нашы сэрцы; хоць галовы пабялелі ды глядзім наперад смела (Бр.). 22. З неба падае льецца птушыны спеў нібы мноства срэбраных званочкаў узняло сонца аж пад воблакі (Гр.). 23. І як ні паліваюць зранку вуліцы днём шызы налёт пылу відзён на лістах дрэў і на кветніках (Хадк.). 24. Калі вяртаешся з працяглай вясковай па­ездкі ў горад у якім жывеш і які лічыш родным усё здаецца табе тут інакшым чым ты пакідаў (Хадк.).