Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
297
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

9. Ускосную мову ператварыць у простую. Паставіць і растлумачыць знакі прыпынку ў простай мове.

1. У аўтабіяграфіі Янка Купала пісаў, што яго маладыя гады прайшлі страшэнна пагана. (Аг.) 2. Івась пытаў у бацькі, навошта ён падкручвае гэтыя шрубы. Той адказ­ваў, што трэба, каб рэйкі мацней трымаліся, бо, калі будуць замацаваны дрэнна, поезд можа сысці з рэек, зробіцца няшчасце, людзі пагінуць. (К-с) 3. Лабановіч спытаў сам у сябе, куды ж ён ідзе і чаго ідзе, і спыніўся, азіраючыся. (К-с) 4. Ну, а сёння дык ужо ўсякі скажа, што прыйшла вясна. (Кул.) 5. Дзяжурыў якраз Сухавараў. Ён запэўніў на­стаўніка, што праз паўгадзіны прыйдзе таварны поезд, з якім можна будзе паехаць. (К-с) 6. Аднак сын загадаў Селівону, каб ён не адлучаўся ад парома на выпадак якой патрэ­бы. (Лыньк.) 7. Лабановіч думаў, што сказаць, якую даць параду. (К-с)

10. Спісаць, падкрэсліць няўласна-простую мову. Вызначыць, якія агуль­ныя рысы яна мае з простаю і з ускоснаю мовай і чым адрозніваецца ад іх.

1. Шчодра напоены святлом, далёкі і блізкі, нібыта ў радасным сне, вялікі чар­наморскі горад. Над безліччу рэек чуваць гудкі і чахканне паравозаў. I – галоўнае – тата вярнуўся!.. Вось яны, хлопчыкі, самі сустрэлі яго і ідуць з вакзала дахаты ўтрох. (Б.) 2. Калі Валя стала падыходзіць туды, дзе біўся атрад, то падумала: «Смяяцца будуць хлопцы, што прыйшла». Ну і няхай смяюцца! Ёй усё роўна, што скажуць іншыя. (І.М.) 3. На тым беразе паказаліся дзве няясныя постаці. Яны прабіраліся ўздоўж берага. Зор­кія вочы Палазка разгледзелі ўзброеных салдатаў. А можа гэта яго таварышы? Але калі салдаты падышлі бліжэй, ён пачуў іх гаворку і зразумеў, што гэта немцы. (К-с) 4. Тата казаў, што каб тут, разам з крапівой, не было і малінніку, дык ён узяў бы касу і выкасіў бы ўсю гэту брыду. А так – яе шчасце. Яе і хлопцаў. Бо хоць там і пячэцца – маліны та­кія салодкія!.. Толькі паложыш яе, як цукерку... на язык, толькі прыціснеш трохі – сма­ката! (Б.) 5. Кончыўшы галіцца, бацька пайшоў у каморку, прынёс кніжку, прысеў да стала і надзеў акуляры. «Гэтага я вам, здаецца, не чытаў...» Ах гэты заяц з бацькавай кнігі! Як ён паводжваў вусікамі і, стаўшы дыбка, настаўляў то адно, то другое вуха!.. А навокал быў такі самы, як за вокнамі, белы, пушысты снег... «Тата, а дзе ён цяпер?» – «Цяпер? Пад кустом недзе». (Б.)

11. Пры спісванні верша а. Бялевіча «Развітальныя галасы» кожную рэплі­ку дыялога пачынаць з новага радка; паставіць патрэбныя знакі прыпынку.

А чаму салавей мой пясняр дарагі не чуваць цябе тут шматгалосы? За дубровай маёй дакасілі лугі, дакасілі траву людзі косамі. Не куваеш чаму ты зязюля ў лясах? У бары не чуваць твайго голасу! А за борам старым – поле ўсё ў каласах, папярхнулася я жытнім коласам. Чаму ж кнігаўка ты не кігічаш «кігі»? Не чуваць за сялом, цёплай рэчкаю? На палянках снягі і на ўзгорках снягі, іх чамусьці завуць людзі грэчкаю. Ты вавёрка чаму на галіне грыбок сушыш сёння ў гаі ды ў сасонніку? Дык апаў жа лісток, пажаўцелы лісток, затуманіць туман скора сонейка. Ты каліна чаму чырванееш ля рэк, каля жоўтых сасён па-над верасам? А ўжо жнівень дажыў свой праменісты век. У ча­родках шпакі. Пахне верасам. А ты жораў чаму затрубіў на зары, сталі трубы твае невя­сёлымі? Журавіны гараць і брусніцы гараць і дубровы гаі ў жоўтым полымі. А чаму ты мядзведзь мох лісты верасы ў бярлозе ўтаптаў мякка сцелешся? Чую я халады снегіроў галасы лістапад, жаўтапад замяцеліўся. А чаму ж не чуваць на халодным таку малатар­ня твае песні зычнае? Змалаціла снапы. Млын пытлюе муку. На сталах караваі пшаніч­ныя.

Абышоў апытаў птушак бор і звяроў гаварыў на таку з малатарняю... Закругляец­ца год. Будзь шаноўны здароў! Абдымаю цябе валадарнага.