Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

23. Адзначце складаназалежныя сказы з даданай далучальнай часткай:

а) К гэтаму часу Новагародская зямля дасягнула высокага сацыяльна-эканаміч­нага развіцця, чаму садзейнічаў шэраг прычын. (Ермал.);

б) Разумею цяпер, чаму з выраю жураўлі на Палессе ляцяць. (Ст.);

в) Дзядзька Раман чакаў, што скажа настаўнік. (К-с);

г) У 1021 г. Брачыслаў быў, відаць, выгнаны з Кіева ў Полацк, што і прывяло да новага канфлікту паміж Полацкам і Кіевам. (Ермал.);

д) Яны апынуліся ў невялікім гарадку, дзе і былі мабілізаваны ў армію. (Лыньк.).

24. Адзначце колькасць даданых частак у сказе:

Няхай блішчаць ад поту твары, хай плечы муляе рукзак, шчаслівы той, хто змал­ку марыў, што жыць патрэбна толькі так, каб быць заўсёды ў дарозе, прайсці, дзе следу не было, каб у надзённай нашай прозе знайсці паэзіі святло. (Грах.)

а) 3; б) 4; в) 5; г) 6; д) 7.

25. Дапоўніце адказ:

Складаныя сказы, у якіх галоўная частка з’яўляецца галоўнай толькі для адной з даданых, а кожная наступная даданая залежыць ад папярэдняй і паясняе яе, адносяць да складаназалежных сказаў з...

а) сузалежным падпарадкаваннем частак;

б) сузалежным аднародным падпарадкаваннем;

в) сузалежным неаднародным падпарадкаваннем;

г) паслядоўным падпарадкаваннем частак;

д) сузалежным і аднародным (або змешаным) падпарадкаваннем.

26. Адзначце правільнае: У складаназалежных сказах з сузалежным аднарод­ным падпарадкаваннем даданыя часткі...

а) паясняюць у галоўнай адзін член сказа (у тым ліку аднародныя члены сказа) або ўвесь састаў у цэлым і з’яўляюцца даданымі часткамі аднаго тыпу;

б) паясняюць розныя члены сказа ў галоўнай частцы;

в) звязваюцца з галоўнай, як правіла, аднолькавымі злучнікамі / злучальнымі сло­вамі;

г) могуць быць звязаны паміж сабой злучальнай сувяззю (паміж імі можа быць злу­чальны злучнік);

д) могуць быць даданымі часткамі розных тыпаў і адказваць на розныя пытанні.

27. Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежнымі аднароднымі часткамі:

а) На беразе тым, што заўсёды мне сніцца, куды з ціхім жалем гляджу праз гады, я сеў на замшэлы валун ля крыніцы, паўнюткай, як вока, жывое вады. (Зак.);

б) Мінск – горад, які ўвайшоў у асацыяцыю дзесяці самых пацярпелых гарадоў свету падчас Другой сусветнай вайны, горад, дзе мала што захавалася. («ЛіМ»);

в) Праходзячы дарожкай пад бэзамі, на верхавінках якіх яшчэ заставаліся плодзі­кі, падобныя на карычневыя птушыныя дзюбы, ён паспеў заўважыць, што на новай, пры­будаванай верандзе сядзяць тры чалавекі. (Каратк.);

г) Была толькі радасць і турбота, якая мяшалася з гэтай радасцю і з якой невядо­ма што было рабіць. (І.М.);

д) Красу, што продкі з любасцю стваралі, чужынцы з лютасцю агнём сціралі, каб не ўцалелі нават і сляды. (Гіл.).

28. Адзначце схему, якая адпавядае сказу:

За грандыёзнымі падзеямі, якія гісторыя ўвекавечыла для нашчадкаў, прыціхла, а часам і прапала з увагі тое, што было немаштабным, абыдзённым, што хвалявала ад­наго чалавека. (І.М.)

а) [ ], (якія ), (што ), (што ). г) [ , (якія ) ], (што ), (што ).

б) [ , (якія ) ], (што ), (што ). д) [ , (якія ) ], (што ), (што ).

в) [ , (якія ) ], (што ), (што ).