Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
      1. 6.2 Няпоўныя сказы

1. Адзначце правільнае: Няпоўны сказ – гэта...

а) разнавіднасць сказа, у якім часткі звязаны паміж сабой падпарадкавальнымі злучнікамі ці злучальнымі словамі;

б) сказ, у якім даданая частка адносіцца да ўсёй галоўнай, а апошняя выступае як структурна закончаная і не патрабуе абавязковага разгортвання за кошт даданай часткі;

в) сказ, у якім адсутнічае канструкцыйна неабходны галоўны або даданы член сказа, відавочны з папярэдняга кантэксту або сітуацыі;

г) сказ, граматычную аснову якога складае адзін галоўны член з залежнымі ад яго словамі або без іх;

д) сінтаксічна-стылістычная адзінка, што складаецца з групы цесна ўзаемазвяза­ных сказаў.

2. Адзначце асноўную прыкмету няпоўнага сказа:

а) сэнсавая непаўната; г) граматычная непаўната;

б) асобая інтанацыя; д) мадальнасць.

в) інфармацыйная закончанасць;

3. Адзначце разнавіднасці няпоўных сказаў паводле структуры:

а) пабуджальныя; г) няўскладненыя;

б) ускладненыя; д) пытальныя.

в) маналагічныя;

4. Адзначце разнавіднасці няпоўных сказаў паводле характару зносін:

а) сітуацыйныя; г) дыялагічныя;

б) маналагічныя; д) апісальныя.

в) апавядальныя;

5. Адзначце сказ з варыянтнай пастаноўкай знака прыпынку:

а) Радзіме_ нашы сэрцы. (Гл.);

б) Так зрабіўся Міколка кулямётчыкам, а дзед Астап_ кавалерыстам. (Лыньк.);

в) Як лёгкі ветрык_ па траве, прабегла па натоўпе гамонка. (Крап.);

г) Напісалі ўсе па-рознаму. Хто_ пра бацькоў, хто_ пра першае знаёмства з гора­дам, пра любімую кнігу, пра шчырых сяброў. (У.Д.);

д) Над галавой_ з галін жывы шацёр. (Багд.).

6. Адзначце ўрыўкі з твораў, дзе ёсць кантэкстуальныя няпоўныя сказы:

а) Міжвольна пачалі ўспамінацца мне некаторыя малюнкі з маіх даўно мінулых вёснаў. (Кул.);

б) Ужо шмат гадоў Нёман падмываў круты правы бераг, а пакаты левы ўсё ўра­заўся далей у раку. (Пальч.);

в) Прыгожы горад Віцебск. (Пятр.);

г) Бацькам, выхавацелям, настаўнікам важна памятаць, што заўсёды на вачах: дзеці ў нас, мы – у дзяцей. (Віт.);

д) Але здалося, нібы Кавалевіч загадваў:

– Наперад, хлопцы! На жалезку!

– На жалезку! На жалезку! – шматгалосае водгулле пакацілася па ўзлессі. (І.М.).

7. Адзначце ўрыўкі з твораў, дзе ёсць сітуацыйныя няпоўныя сказы:

а) – Глядзі, як прырода сустракае нас! – сказаў аднойчы Колышаву Гогаберыдзе. – Прыбралася, як дзяўчына.

– Не, таварыш лейтэнант. Лепш – як маці, якая сустракае сыноў. (І.М.);

б) – Як жа цябе завуць, хлопчык?

– Пятрусь. (Кул.);

в) – А якое ў вас заданне было? – спытаў Пяркоўскага Мітрафан Нарчук.

– Спярша мы павінны былі цягнік узарваць на чыгунцы. Ну, а пасля пачаць дзей­нічаць на свой погляд і на сваю рызыку. (Чыгр.);

г) Плошча возера – восемдзесят квадратных кіламетраў. Найбольшая глыбіня – трыццаць пяць метраў. (В.В.);

д) Так, вочы ў вочы, яны глядзелі адно на аднаго некалькі імгненняў – чалавек і звер. (Асіп.).