Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

29. Адзначце сказы з сузалежным і паслядоўным (са змешаным) падпарадка­ваннем частак:

а) Калі яго [Андрэя] другі раз вярнулі ў інтэрнат, ён даведаўся, што яго бацькі жывыя, што іх таксама перакінулі праз фронт, што яны жывуць у Орску. (Каратк.);

б) Яшчэ пры немцах, калі ў самым пачатку акупацыі дайшлі чуткі, што фашысты будуць расстрэльваць усіх дзяцей, якіх дагэтуль не перахрысцілі бацькі, мама запрэгла каня і завезла мяне, нехрысця, у Новыя Вербы, дзе была царква. (Сіп.);

в) У поўдзень, калі ўсё ў полі млее ад няшчаднага палу сонца, сяло ажывае, каб праз гадзіну-паўтары зноў замерці ў дрымотным чаканні да самага вячэрняга прыцем­ку. (І.М.);

г) Бывае так, што лес маўчыць, ніводзін ліст не шалахнецца. (Астр.);

д) Здаецца, што ніколі яшчэ Наталля Пятроўна не адчувала такой радасці, такога шчасця ад таго, што не пусціла гора ў людскую хату, што перамагла бязлітасную і страшную сілу – смерць. (Шам.).

30. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

а) Я люблю часіну навальніцы, калі б'е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы. (Панч.);

б) Там, дзе раней ляжалі хмызнякі, або жаўцеў голы пясок, раслі стройнымі ра­дамі маладыя сасонкі. (Чарн.);

в) Мы гаварылі, бо ўжо нам можна было гаварыць аб усім, і маўчалі, бо добра бы­ло і маўчаць, і спыняліся часта, бо нас тут, на ціхім аснежаным лузе, не бачыў ніхто. (Б.);

г) Нават здаралася, што калі канчалася паліва, яна мабілізоўвала персанал баль­ніцы, ішла разам з усімі ў лес і на самацяжках прывозіла дровы. (Шам.);

д) Што думаў бацька – не ведаю. (Б.).

6.3 Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Складаныя сказы з розны­мі відамі сувязі.

1. Адзначце правільнае: Бяззлучнікавыя сказы вылучаюцца сярод іншых скла­даных сказаў...

а) спосабам сувязі іх частак;

б) інтанацыйным афармленнем;

в) сэнсавай і інтанацыйнай завершанасцю кожнай прэдыкатыўнай часткі;

г) недастаткова дыферэнцыраванымі сэнсавымі адносінамі паміж прэдыкатыў­нымі часткамі;

д) адсутнасцю ўзаемасувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі.

2. Адзначце правільнае: Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі част­камі...

а) маюць граматычна раўнапраўныя часткі;

б) набліжаюцца да складаназлучаных сказаў (магчымая падстаноўка злучальнага злучніка);

в) набліжаюцца да складаназалежных сказаў;

г) характарызуюцца паралелізмам будовы;

д) вызначаюцца разнастайнасцю інтанацыйнага афармлення.

3. Адзначце, якія адносіны могуць выражацца ў бяззлучнікавых складаных сказах з разнатыпнымі часткамі:

а) паслядоўнасці; г) акалічнасныя;

б) аб’ектныя; д) супастаўляльныя.

в) суб’ектныя;

4. Адзначце, якія сказы з’яўляюцца бяззлучнікавымі складанымі сказамі:

а) Памалу рабілася цяплей, у лесе ўвогуле было зацішна. (В.Б.);

б) Раней устанеш – болей зробіш. (Пр.);

в) На палубе шум галасоў, вясёлы смех, баяна звон. (М.Т.);

г) Балота, мокры лес, зноў балота. (І.М.);

д) Вось толькі пытанне: як рана ён пойдзе ў дарогу? (К-с).

5. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі:

а) Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь! (Панч.);

б) Сціхне бура – ясна стане. (А.Г.);

в) Сонца схавалася за аграмадзінай гор, у даліну напоўз даволі прахалодны цень; усё навокал спахмурнела, хутка губляючы сваю нядаўнюю веснавую ўрачыстасць. (В.Б.);

г) З-за шчыльнага плоту лесапільні патыхала паленым, даляталі па ветры горкія подыхі пажарышчаў. (В.Б.);

д) I сэрца абнаўляецца надзеяй: яшчэ не ўсё адолеў зімні гнёт. (В.З.).