Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 3. Слоўнік паняццяў

Пунктуацыя

(punctuatio ад лац. punctum кропка) – 1) сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовым тэксце; 2) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца пунктуацыйная сістэма і заканамернасці яе станаўлення і функцыянавання.

Ускосная мова

гэта выказванне якой-небудзь асобы, граматычна прыстасава­нае да мовы аўтара, таму лексічныя, граматычныя і стыліс­тычныя асаблівасці чужой мовы тут не перадаюцца.

Паўпростая мова

гэта чужое выказванне, якое перадаецца ў форме даданай час­ткі (са злучнікам што) з захаваннем асабовых форм дзеясло­ваў» асабовых займеннікаў і лексічных асаблівасцей простай мовы.

Няўласна – простая мова

своеасаблівы спосаб сінтаксічнай арганізацыі чужога выказ­вання ў межах аўтарскага выкладу, калі аўтар як бы падае «ўнутраную мову» персанажа.

Цытата

гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання.

    1. 4. Пытанні да асноўнага тэарэтычнага матэрыялу

1.   Якую ролю выконвае пунктуацыя пры афармленні пісьмовай мо­вы?

2.   Якія прынцыпы ляжаць у аснове пунктуацыі?

3.   На якія тыпы падзяляюцца знакі прыпынку паводле іх функцыі ў сказе?

4.   Якую форму перадачы чужой мовы называюць простай мовай? Якую ролю яна выконвае ў аўтарскім тэксце?

5.   Якое прызначэнне маюць словы аўтара пры простай мове? Якія часціны мовы ў аўтарскім сказе ўводзяць простую мову?

6.   Якія адносіны могуць выражацца паміж словамі аўтара і простай мовай?

7.   Якую форму перадачы чужой мовы называюць ускоснай мовай? Чым яна адрозніваецца ад простай? Якія правілы замены простай мовы ус­коснаю?

8.   У чым асаблівасць паўпростай мовы?

9.   Якая адметнасць няўласна-простай мовы? У якім жанры літарату­ры яна выкарыстоўваецца і з якой мэтай?

10. Якія знакі прыпынку мае простая мова?

11. Як афармляецца на пісьме дыялог?

12. Што называюць цытатай? Як афармляюцца цытаты на пісьме?

    1. 5. Матэрыялы да практычных аўдыторных

    2. І самастойных заняткаў

1. Спісаць, паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх.

1. Сціхлі птушкі зніклі краскі сумна глуха непагода-завіруха апусцеў заціх пале­так восень (Вас.). 2. Ты ўратавала зямля нас даруй жа што пасля бою не змог табе пес­ню прапець бо голас ахрып мой ад крыку (М.Т.). 3. А што лепшага памяшкання пад бібліятэку не знайшлося чаму б не знайшлося каб тыя каму трэба думалі пра гэта (Кул.). 4. Палкоўнік наш не меў пакуты бо кожны так яму рабіў каб ён быў сыты быў абуты каб перад войскам дужы быў (Бр.). 5. Зямелькі жменьку я з сабою ўзяў у зорную дарогу і калі міжзорныя віхуры карабель закружаць мой не пусцяць на зямлю і ў ім засну я непрабудным сном то ўсё ж хоць раз прысніцца мне зямля далёкая бо я заўжды ля сэрца жменьку гэтую нашу (Зар.). 6. Між ім і мной нямы абрыў бо я яшчэ не ўсё за­быў (А.П.). 7. Дарога так наглянцавалася аўтамабільнымі шынамі што калі глядзіш на яе седзячы на пярэднім сядзенні дык здаецца яна і не дарога а роўная як струнка рака што паблісквае пад сонцам (Лыньк.). 8. Нібы здалося як хлопчыку які заблудзіўся на рын­ку што куды ні пайдзі ўсё роўна трапіш да мамы (Б.). 9. І хоць ён сысці з п’едэсталу не можа мой сябра Андрэй я знаю свайго запявалу пазнаю па ўсмешцы вачэй (Прых.). 11. А вакол цвілі духмяныя сады салавейка шчабятаў у цішыні і віталі нас бадзёрых маладых яркіх зораў мігатлівыя агні (Вас).