Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
286
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 6. Тэставыя заданні для кантролю

      1. 6.1 Галоўныя члены сказа

1. Адзначце правільнае: Дзейнік – гэта...

а) член сказа, які паясняе ў сказе слова са значэннем дзеяння ці прыкметы;

б) член сказа, які абазначае прадмет думкі;

в) член сказа, які абазначае дзеянне, стан, якасць ці ўласцівасць, прэдыкатыўную прыкмету;

г) член сказа, які абазначае прыкмету, якасць ці ўласцівасць прадмета;

д) член сказа, які выражае якасна-азначальную характарыстыку дзеяння, стану або прыкметы.

2. Адзначце граматычныя паказчыкі дзейніка:

а) форма меснага склону імені; г) пачатковая форма імені;

б) неазначальная форма дзеяслова; д) форма творнага склону імені.

в) нязменнасць слова;

3. Адзначце правільнае: Дзейнік можа выражацца...

а) злучнікам; г) назоўнікам;

б) займеннікам; д) фраземай.

в) прыназоўнікам;

4. Адзначце правільнае: Выказнік – гэта...

а) член сказа, які выражае якасна-азначальную характарыстыку дзеяння, стану ці прыкметы;

б) член сказа, які абазначае прыкмету, якасць або ўласцівасць прадмета;

в) член сказа, які абазначае прадмет думкі;

г) член сказа, які абазначае дзеянне, стан, прыкмету прадмета, адносіны тоес­насці;

д) член сказа, які паясняе слова са значэннем дзеяння ці прыкметы.

5. Адзначце правільнае: З улікам граматычнага выражэння выказнікі падзя­ляюцца на...

а) недзеяслоўныя; г)  дзеяслоўныя;

б) іменныя; д) састаўныя.

в) простыя;

6. Адзначце тыпы выказнікаў паводле спосабу выражэння лексічнага і гра­матычнага значэнняў:

а) дзеяслоўныя; г) недзеяслоўныя;

б) састаўныя; д) простыя.

в) іменныя;

7. Адзначце правільнае: Выказальнае слова ў састаўным дзеяслоўным выказні­ку можа быць выражана

а) займеннікам; г) фразеалагізмам;

б) прыслоўем; д) супінам.

в) дзеясловам абвеснага ладу;

8. Адзначце правільнае: Выказальнае слова ў састаўным іменным выказніку мо­жа быць выражана...

а) прыметнікам; г) дзеясловам умоўнага ладу;

б) інфінітывам; д) безасабова-прэдыкатыўным

в) назоўнікам; словам (катэгорыяй стану).

9. Адзначце разнавіднасці звязак састаўнога іменнага выказніка:

а) тыповая; г) паўадцягненая;

б) нетыповая; д) знамянальная.

в) службовая;

10. Адзначце правільнае: У ролі звязкі састаўнога дзеяслоўнага выказніка вы­ступаюць дзеясловы са значэннем...

а) руху; г) успрыняцця;

б) пачатку дзеяння; д) думкі і маўлення.

в) мадальнасці;

11. Адзначце канструкцыю, у якой дзеяслоў можа мець форму толькі множ­нага ліку:

а) трое рабочых сабрал(а, і)ся; г) усяго дзве сотні метраў раздзялял(а, і);

б) шмат стракоз лётал(а, і); д) гора і бяда прымусіл(а, і).

в) мноства паданняў існу(е, юць);

12. Адзначце сказы з састаўнымі іменнымі выказнікамі:

а) Я паехаў у Мінск распытваць, куды можна паступіць вучыцца. (Пальч.)

б) Мне часамі хочацца перанесціся нейкім цудам з вялікага, шумнага горада ў наша старое гумно, якога даўно ўжо няма. (Б.)

в) У полі было куды халадней, чым у лесе. (В.Б.)

г) Дзень назаўтра выдаўся ясны і пагодлівы. (Кр.)

д) Горад зараз не быў горадам, горад быў суцэльным пажарышчам. (Сіп.)

13. Адзначце сказы з састаўнымі дзеяслоўнымі выказнікамі:

а) За вёскай адразу становіцца лягчэй. (Пальч.)

б) Раман пакінуў пазіраць на нас. (Б.)

в) Раніцай я вырашыў выйсці з каюты. (В.В.)

г) У бальнічнай палаце Вісарыён Гарбук пачаў пісаць свае першыя апавяданні. (М.В.)

д) Чуваць было, што ўперадзе перакат. (Іп.)

14. Адзначце сказы са знамянальнай звязкай:

а) А хмары паўзлі цёмныя, панурыя. (І.М.)

б) Сосны стаялі стромыя, нібы то былі таўшчэзныя канаты. (Карам.)

в) З валацужніка, вандроўніка чалавек рабіўся гаспадаром. (Сач.)

г) Песні спяваліся рускія, украінскія, малдаўскія, армянскія. (Б.)

д) Ганна ішла строгая, непадступная. (І.М.)

15. Адзначце сказы з мадальнымі дзеясловамі ў ролі звязак:

а) Чытаючы новую кнігу Васіля Быкава «Сцяна», не можаш не заўважыць... (Пят.)

б) Сямён Захаравіч не любіў расказваць пра вайну. (Стр.)

в) I жыць у гэты край чалавек прыплыў па вадзе. (Сач.)

г) Хочацца вось так да раніцы ляжаць у роснай траве, пазіраць у неба і марыць. (Лупс.)

д) [Бабулька:] – А ты пець умееш? (Кір.)