Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

2. Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Растлумачыць пастаноўку працяж­ніка і двукроп’я.

1. У гэтым годзе добра родзіць дождж і сонца ў госці ходзяць (Я.П.). 2. Радыё ў хаце маўчала ўвесь вечар мабыць ветрам пашкодзіла праводку (Кул.). 3. Як толькі ў пес­ню ўліліся Пятрусь з Віктарам стала ясна нікому далучацца да песні не трэба яе трэба слухаць (Скр.). 4. Стаў прыглядацца паблізу сядзелі яшчэ два баравікі маладыя здаро­выя (К-с). 5. Калісьці тут між ніў убогіх шаптаўся быльнік з палыном ды хатка сеўшы ля дарогі глядзела выбітым акном (Вас.). 6. Хлеб у возе няма бяды ў дарозе (Пр.). 7. Вей вецер хвойным водарам Мінск едзе па грыбы (Панч.). 8. Дарагі чалавек прашу нікому пра тое што расказала (Е.Л.). 9. Іван не крыўдаваў мы хадзілі з ім разам у грыбы (Луж.). 10. Мае радкі не лесвіца ў вякі што недзе за туманнай рысай неба мае радкі працяг маёй рукі якой мне столькі рук паціснуць трэба (П.М.). 11. Вясна малады бурлівы вір жыцця імклівы і неспакойны рух (К-с). 12. Ледзь закінеш толькі вуду не зявай браток на вадзе нібы са спуду дрыгне паплавок (Вял.). 13. Што гэта казка а ці сон ці лесу галасы смыч­коў суладны унісон з размаху наўкасы ўдарыў і вясёлы дождж за хмаркаю ўслед пабег як хлопчык басаножу ясны мілы свет (Віт.). 14. Калі з паходняй падпальшчыка вораг лез я сказаў Будзь маёю аховаю самая мнагаствольная артылерыя лес. Дубы і сосны не ўмеючы клясціся заўсёды маўкліва прымалі бой. На гэткіх і сёння можна спадзявацца не падвядуць у службе любой (П.М.). 15. Аднойчы вечарам было гэта ў самым канцы жніва прыбег у Пятроўку ляснік засопся спыняючыся праз слова ён паведаміў што ба­чыў логава ваўчыцы з вывадкам бачыў яе свежыя сляды выходзіла з дзецьмі на вада­пой. Заўтра трэба зрабіць аблаву бо калі ваўчыца паказала сляды значыць тут яна ня­доўгі госць павядзе сваё племя на новае месца (Ракіт.). 16. Што гэта магло са мною стац­ца немагчыма нават разгадаць кнігі што чытаў разоў па дваццаць хочацца нанова пра­чытаць (Неп.). 17. Бо дуб мудрае дрэва не паддаецца ён на зман няпэўнай у пачатку вясны (К-с). 18. Жыць без лесу не магу на свеце у вялікім перад ім даўгу лес хаваў не раз мяне ад смерці я яго ад згубы берагу (Неп.). 19. Сцёпка паважна расчыніў чамадан і выняў адтуль вялікую суконную хустку гасцінец матцы (К-с). 20. Лысее дуб ды не бяда вачам і сэрцу люба дубкоў вясёлых чарада цягнецца за дубам (Неп.). 21. Чула наша сі­раціна надышоў канец бядзе (Бр.). 22. Само жыццё дало мне крэда яно праверана як след як паважаеш ты суседа цябе шануе так сусед (Неп.). 23. Час быў гарачы тэрмінова набіраўся нумар (Вял.). 24. Сваё сябрам адкрыеш сэрца душу сяброў пазнаеш лепш (Неп.). 25. Пачуўшы гэта Арэшкін падхапіўся Даніла Платонавіч Ды вы герой аказваецца! А маўчалі... (Шам.). 26. Лікуе прырода не знае нягоды сонца на небе ўзышло (Жур.). 27. Да­бро прыносіш добрым людзям з табою людзі як браты ніхто ніколі не забудзе сапраўд­най шчырай дабраты (Неп.). 28. Шум матораў пачаў хутка набліжацца перайшоў у ма­гутны гул. Зноў самалёты заўважыла суседка. Не танкі! адразу вызначыў Данік (Шам.).