Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

17. Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Вызначыць тыпы даданых частак. Паказаць, якую сінтаксічную ролю выконваюць у іх злучальныя словы.

1. Хачу тваё развеяць гора як цемру ранняе святло (Бр.). 2. У мяне сэрца тахкала так моцна што здаецца аж чутно было па ўсім пакоі (Скр.). 3. I слязінка кожная зайгра­ла. Колькі ў кроплю фарбаў назаткана быццам свет увесь у ёй сабраны (Бр.). 4. Сняжок сядзіць на краечку вядра а ў вадзе чым больш яна аціхае усё выразней адлюстроўваецца яго белае волле (Б.). 5. Тады Лабановічу здавалася што варта сесці за стол і ўсё пацячэ на паперы гэтак гладка і вольна як цяклі яго мыслі ў дарозе (К-с). 6. Ты шчодрая Зямля-планета даеш усім магчымасць жыць. Ты шчодрая што нават кветак тваіх нікому не злічыць (Бр.). 7. Раптам над маёю галавою нешта гучна лопае бы хто ляскае дубцом па ссохлай пыльнай зямлі (В.Б.). 8. Калі Вітаўт быў яшчэ малады ворагі запрасілі яго ра­зам з бацькам на мірныя перамовы (У.А.). 9. І была груша такая магутная і свежая так утрапёна спрачаліся ў яе ружовым раі пчолы што здавалася не будзе канца і скону ёй (Каратк.). 10. Тут не аралі бо і гэты палетак адводзіўся пад новабудоўлю (Кул.). 11. Рэс­публіка змагалася ў агні каб явай сталі залатыя мары пра сённяшнія радасныя дні (Нях.). 12. Наколькі казачны быў палац, настолькі і працэсія была казачная (Ц.Г.). 13. Усе галоўныя пасады ў дзяржаве за Вітаўтам займалі беларусы, якія кіравалі нават у тых землях, дзе жылі продкі цяперашніх літоўцаў (У.А.). 14. Датуль у снах з’яўляліся сябры пакуль не сталі вершамі маімі (А.К.). 15. Я чую пошум колішных лясоў калі бяру ка­валак антрацыту (Зар.). 16. I быў тады такі малы я што нават не хадзіў у школу (Б.). 17. Не нарваў я табе каласоў як жытнёвым палеткам ішоў бо з вятрамі ў красках вясны табе песню спявалі яны (Р.). 18. А рыжкоў і ваўнянак нарэзаў багата там дзе лічыць зязюля гады па вясне а пра баравікі не скажу каб адна ты не пабегла шукаць іх у лес без мяне (М.Т.). 19. Як зярняты спяшаюцца зноў у барозны так людзі вяртаюцца ў родныя гнёзды (Віт.). 20. Калі вораг падыдзе да нашых чыстых сцюдзёных крыніц яны перасох­нуць каб не даць яму вады (Куп.). 21. Як засінелася возера чыстае бо маладая красуня вясна каб падсініць хмар касынкі пушыстыя сінькі ў ваду сыпанула спаўна (Барад.). 22. Дзвіну не запыніш ніякай мяжой як з сэрца гвалтоўна не вырвеш кахання (Зв.). 23. Калі ж зазваныя прыйшлі стаяў у лесе гул і смех бо пачастунку не знайшлі (А.К.). 24. Дзе пагляд я ні кіну даспадобы мне ціхія нашы мясціны поле з пахам жытнёвым стройны гоман сасновы (Бр.). 25. І што ні прыдумвай і што ні кажы а вершы замешвай як хлеб у дзяжы каб пахлі аерам і духам зямлі каб хлебам надзённым заўсёды былі (Грах.). 26. Дабрата чалавеку патрэбна каб сяброў сустракаў клапатлівых на дарогах далёка ад дому і каб сам быў заўсёды шчаслівы калі шчасце прыносіць другому (Грах.). 27. I хай здзівіўшыся глядзяць мне ў вочы зоры усё ж удалым назаву свой лёс бо я салодкі пры­смак знала гора і пасаліла шчасце соллю слёз (Вяр.). 28. Паміж лясоў на плынях рэк ба­бёр зрабіў свае запруды што пазайздросціць чалавек (Бр.). 29. Вось гэтак ганарыцца матухна-зямля калі дабро ў засекі хлыне з нівы (Бял.). 30. Нейкі невыразны маркотны і разам з тым прыемны гоман стаяў над балотамі як бы яны апавядалі гэтай ціхай ночцы і гэтым людзям што не спалі адвечную скаргу сваю і смутак свой (К-с). 31. Бо чым боль­шая сваім значэннем тэма тым яна больш глыбокага патрабуе свайго вырашэння (М.Т.). 32. Час вам [вятры] расчысціць неба слязлівае каб нашы кветкі ў цяпле ажывіліся каб нам і ўначы зоркі свяціліся (Бр.).