Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 6. Тэставыя заданні для кантролю

1. Адзначце правільнае: Да асноўных адзінак звязнай мовы належаць...

а) парцэляцыя, фраза, цытата;

б) фразема, фігура маўлення, тэмбр;

в) антытэза, інверсія, паралелізм;

г) перыяд, звышфразавае адзінства, абзац;

д) эліпсіс, ідыёма.

2. Адзначце правільнае: Складанай формай звязнай мовы не з’яўляюцца...

а) парцэлят; г) тэкст;

б) страфа; д) сказ.

в) перыяд;

3. Адзначце асноўныя прыкметы перыяду:

а) суаднесенасць са складаным або простым сказам;

б) вобразнасць;

в) устойлівасць;

г) інтанацыйная незакончанасць;

д) семантычная незавершанасць.

4. Адзначце перыяды:

а) Жураўліны ключ то крыху звужаўся, то, расшыраючыся, нават заломваўся даўжэйшым канцом, але птушкі, нібыта яны бачылі сябе з зямлі, адразу ж выраўноўвалі яго, не перастройваючыся нават, і гэты першы вырай шастаў крыллем над хатамі, кус­тамі, ячменным полем увесь час прыгожа і настойліва. (Сіп.);

б) Сцвярджаць усё вечнае, як сонца над зямлёй, спасцігаць мудры народны по­гляд на чалавечае быццё, даваць бой верхаглядству і безгаспадарлівасці, радавацца ма­ральнай дасканаласці і росквіту духоўных сіл чалавека – гэта стала пісьменніцкім і ча­лавечым клопатам Веры Палтаран. (Аўр., Коўт.);

в) Дні тады стаялі цёплыя, нават душнаватыя, і не толькі луг, а і ўся вёска пахла прывялаю атаваю, а потым і сухім сенам, якое, каб схаваць у хлявы да дажджу, вазілі цэлы дзень і нават познім вечарам, калі стала позна і ўзышоў вялікі месяц. (А.Ж.);

г) Спазніўся ўстаць

і спазніўся легчы,

спазніўся пачаць работу

і спазніўся скончыць – і сталі мяняцца месцамі дні і ночы,

вынікі і прычыны,

і я апынуўся насупраць самога сябе. (Раз.);

д) Аднак зямля б мая асірацела

I ўвесь сусвет ахутала б імгла,

Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела

Ты ў невядомасць з хуткасцю святла. (А.К.).

5. Адзначце правільнае: Рытмічнасць перыяду ствараецца за кошт...

а) наяўнасці кульмінацыі і развязкі; г) абагульняльнага зачыну;

б) паралелізму сказаў; д) ужывання розных злучнікаў.

в) адваротнага парадку слоў;

6. Адзначце правільнае: Паводле структуры перыяд – гэта...

а) складаназалежны сказ з адной даданай часткай;

б) складаны сказ з рознымі відамі сувязі;

в) шырока развіты просты сказ;

г) складаны сказ;

д) складаны сказ з паралельнымі сінтаксічнымі канструкцыямі.

7. Адзначце асноўныя прыкметы складанага сінтаксічнага цэлага:

а) наяўнасць дзвюх частак; г) узнаўляльнасць;

б) структурная цэласнасць; д) сінтаксічная непадзельнасць.

в) закончанасць думкі;

8. Адзначце сродкі аб’яднання сказаў у складанае сінтаксічнае цэлае:

а) адмоўныя сказы; г) анахранізмы;

б) лексічныя паўторы; д) абагульняльны зачын.

в) сінонімы;

9. Адзначце сродкі аб’яднання сказаў у складаным сінтаксічным цэлым:

Зіма. Толькі што нападаў снег. На дварэ – бела, аж вочы коле. Белая, нібыта аб­кладзеная ватай, зямля. Белыя дрэвы. Белыя стрэхі хат. I нават дарога – і тая белая. (Сач.)

а) сінонімы;

б) лексічныя паўторы;

в) абагульняльны зачын;

г) абагульняльная канцоўка;

д) аднолькавыя формы прэдыкатыўнага ядра.

10. Адзначце складаныя сінтаксічныя цэлыя з паслядоўнай сувяззю сказаў:

а) Мо толькі цяпер, на гэтай зямлі, ён адчуў, як чагосьці не хапала яму там, да­лёка ад дому: не хапала гэтых людзей, што, здавалася, не раз і не два іх бачыў, нібы гэ­та забытыя праз доўгую адлучку яго сваякі; не хапала гэтай мяккай распеўнай гаворкі, на якой гаварыла яго маці, спявала ім песні над калыскай, гаворкі, якая, як чароўная музыка, лашчыла вуха, навявала салодкія успаміны, абуджала ў сэрцы забытае. Здава­лася, што нават паветра было нейкае іншае, не такое, якім ён дыхаў усе апошнія гады. (Дам.);

б) Адразу за вёскаю пачынаўся і цягнуўся па абодва бакі дарогі на некалькі кі­ламетраў сад. Густа зелянелі раскідзістыя кусты парэчак, агрэсту, радамі беглі ўдалеч яблыні, грушы, слівы. Як помніў сябе Трафім – помніў і гэты сад. (Сач.);

в) Бяроза... Колькі разоў чаравала яна затуманенай цішынёй світанкаў, таемнымі шолахамі дрымучых прыбярэжных пушчаў, радасцю сонца, ветру, хваль, хараством пту­шыных мелодый, непаўторнымі снамі патухлага цяпельца і летуценнямі, што выспелі на яе берагах, колькі засталося ў памяці сцежак і пуцявін, дзе травы і дрэвы, дзе звоны росаў і ліўняў, дзе галасы шчырых сэрцу людзей, дзе ўсё было: невядомасці і перашко­ды, стома і расчараванні, а засталося назаўсёды – адно толькі радаснае і добрае. (Кір.);

г) Кожная новая вясна для нас, хлапчукоў, пачыналася з гэтага лесу. Напэўна, вабіла нас сюды не ўсвядомленае тады пачуццё радасці ад сустрэчы з прыродай, якая абуджаецца. Гэтае абуджэнне тут, у лесе, ішло асабліва бурна. Узялася па ўсім навакол­лі далікатная жывая зеляніна, «пацяплела» балота – можна ісці ў лес, глядзець і слухаць вясну. (Шым.);

д) Асабліва цікавыя ноччу кніжныя вітрыны. Цэлыя роты самых разнастайных выданняў. Поўны давер і шчырасць. Згода і мір. Калісьці я вельмі любіў іх разглядаць менавіта ноччу, уначы яны выглядаюць зусім інакш, чым удзень. (В.Б.).