Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

14. Адзначце сказ з пунктуацыйнай памылкай:

а) Кветку-званочак крані – песні пальюцца адтуль жаўруковы. (Барад.);

б) Наблізілася старасць: захацелася адпачынку. (Пестр.);

в) Нічога асаблівага не здарылася: зноў вярнулася лета, зноў ласкава грэе сон­ца... (Сіп.);

г) Крычалі на ўсю вуліцу дзеці; далёка, у другім канцы, дзяўчаты спявалі штось­ці працяжнае і незнаёмае. (Пташ.);

д) Усе лісточкі даўно вецер-сівер разнёс, толькі гэты лісток моцна к дрэву пры­рос. (К-с).

15. Адзначце сказ, які не адносіцца да складаных сказаў з рознымі відамі сувязі:

а) Ганьба – гандляваць зямлёй бацькоў, змалку шанаваць яе вы ўмейце, бо яна для нас, нібыта кроў, без якой нам не пражыць на свеце. (Грач.);

б) Ён сядзеў на негабляваных дошках, людзі моўчкі стаялі перад ім, і нельга бы­ло паверыць, што яны не разумеюць ні слова. (А.К.);

в) Хлопцаў наперадзе яна ўжо не бачыла, перад яе тварам толькі мільгануў раз­варочаны нагамі снег, і яна, нізка схіліўшыся, бегла па гэтым снезе. (В.Б.);

г) Там, дзе раней ляжалі хмызнякі або жаўцеў пясок, раслі стройнымі радамі ма­ладыя сасонкі. (Чарн.);

д) Стагналі дрэвы мнагарукія, ламаўся з грыкатам прастор, і сэрцы ў лад грымо­там грукалі, і бліскавіцы секлі бор. (Панч.).

16. Адзначце, на аснове камбінацыі якой сінтаксічнай сувязі пабудаваны пры­ведзены сказ:

Жураўліны ключ то звужаўся, то, расшыраючыся, нават заломваўся даўжэйшым канцом, але птушкі, нібыта яны бачылі сябе з зямлі, адразу ж выпрамляліся, выроўні­валі яго, не перастройваючыся нават, і гэты першы вырай шастаў крыллем над хатамі, кустамі, ячменным полем увесь час прыгожа і настойліва – важаком наперад. (Сіп.)

а) злучальнай і падпарадкавальнай;

б) бяззлучнікавай і злучальнай;

в) бяззлучнікавай і падпарадкавальнай;

г) злучальнай і бяззлучнікавай;

д) злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай.

17. Адзначце схему, якая адпавядае прыведзенаму сказу:

А як раніца настане, бляскі сонца загуляюць – рос прыходзіць адцвітанне, тума­ны ў рэчцы таюць. (Куп.).

а) ( ), [ ] – [ ], [ ]. г) ( ), ( ) – [ ], [ ].

б) ( ), ( ) – [ ], [ ]. д) [ ], [ ] – [ ], [ ].

в) ( ), ( ) – [ ], [ ].

18. Адзначце, у якіх складаных сказах з рознымі відамі сувязі нельга вылу­чыць структурна-семантычныя кампаненты (складаныя састаўныя часткі, струк­турныя часткі):

а) Адшумеў лістапад, адзвінелі дажджы, і зіма панагнала пякучых вятроў. (Панч.);

б) Не будзь салодкі, бо пераліжуць, не будзь горкі, бо пераплююць. (Пр.);

в) Ад пылу, які ўздымаўся пад сотнямі ног, пяршыла ў горле, хрупасцела на зу­бах. (Лыньк.);

г) Калі наступае глыбокая восень, над зямлёй нізка сцелецца туман або імжыць дробны дождж. (К.Ч.);

д) Гэты ўзлесак цягнуўся і цягнуўся кудысь у снегавыя прыцемкі, і Зоська, ужо не адступаючы, таропка ішла за Антонам, пакуль за чарговым паваротам наперадзе зноў не з’явіўся чырвоны агеньчык у акенцы. (В.Б.).