Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

13. Напісаць сачыненне на адну з тэм: «Мой родны кут, як ты мне мілы!», «Любы сэрцу горад мой», выкарыстоўваючы дапасаваныя, недапасаваныя азна­чэнні і прыдаткі.

14. Вызначыць акалічнасці і даць ім поўную характарыстыку (від акалічнас­ці, чым выражана, з якім словам звязана). Першы сказ разабраць па членах сказа.

1. Мы спаўзлі на мулкія груды голага ўзбярэжнага абрыву і, сцяўшы дыханне, сціснуўшы ў сабе знямоглыя сэрцы, узіраліся на ўскраек кручы, дзе ў бясхмарным ра­нішнім небе гойдаліся зблытаныя сцябліны палыну і дзе вось-вось павінны былі з’явіц­ца яны (В.Б.). 2. Дарогу да смалярні адшукаць было не цяжка: [фельчар] ведаў з даўніх дзён, калі хлапцом хадзіў яшчэ ў грыбы (М.Т.). 3. І перш за ўсё ўвагу яго [Сцёпкі] спы­няў іх вучнёўскі побыт і асабліва адносіны паміж хлопцамі і дзяўчатамі (К-с). 4. На­рэшце Шэўчыку было даручана, каб ён з’явіўся ў пэўнае месца для сустрэчы з прад­стаўнікамі ад партызан (Кул.). 5. Напярэдадні таго дня, калі Панас меўся спаткацца з бацькам пад тоўстым дубам каля Сухога поля, сярод ночы раптам пачуўся стук у дзве­ры Талашовай хаты (К-с). 6. Дожджык тым часам усё гусцеў, усё шчыльней ахутваў лясістыя горы цёплы туман (В.Б.). 7. Цераз хвілін пяць пачуўся свіст, а ў адказ яму ад­гукнуліся свіст за свістам, і хутка па вуліцы ў кірунку лесу затарахцелі адна за другой падводы (Пестр.). 8. Сіняватая ад глею дарога ідзе паміж тарфянога балота і поля (К.Ч.). 9. Адзін раз Андрэй, назбіраўшы поўны, пад самую ручку, кош дасканалых баравікоў, зайшоў па дарозе ў гумно праверыць – там Янка ці пацягнуўся куды (К-с). 10. Нічога не бачыў дзед Янусь, ці то ад смутку, ці то ад слёз (Лыньк.). 11. Аднойчы ўвечары, ужо блізка дзесятай гадзіны, да Лясніцкага зайшоў Халіма і прапанаваў яму некуды ісці па сакрэтнай і вельмі цікавай справе (Зарэц.).

15. Спісаць, падкрэсліць акалічнасці штрых-пункцірнай лініяй; а словы, да якіх яны адносяцца, – прамой. Растлумачыць спосаб выражэння акалічнасцяў. Па­ставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Сонца пачынала прыпякаць. Мацней пачалі адчувацца пахі лесу, і з нізін ужо не цягнула холадам (Лупс.). 2. Сама вёска стаяла на невялічкай палянцы сярод лесу і хмызнякоў і Лабановіч усе гэтыя дні чуў сябе як бы чымся звязаным як бы на ім была надзета цесная адзежына бо густыя сцены пушчы адусюль націскалі на гэтую вёску на­сядалі з пагрозай, нібы яна намервалася на нарушэнне яго законных правоў (К-с). 3. За тры дні да пачатку вайны наш кулямётны разлік сядзеў на гарышчы адзінокага дома перад самай гранічнай паласой што аддзяляла ад нас тэрыторыю «свабоднага горада Данцыга» які ўжо даўно стаў фашысцкім плацдармам (Б.). 4. Перад гэтым днём Лясніц­кі не спаў амаль што ўсю ноч (Зарэц.). 5. На небе адна за другой гаслі зоркі (Хомч.). 6. Мінуўшы возера і млын Андрэй раптам спыніўся: прыйшла новая думка – збочыць з дарогі і наведацца ў Смалярню (К-с). 7. У ясную раніцу Кандрат Назарэўскі паволі ішоў паўз лес каляіністай дарогай (К.Ч.). 8. Воблака нада мною цяпер ужо ўсё чырвонае ад праменяў (Лупс.). 9. Дзень быў святы. Яшчэ ад рання блінцы пякліся на сняданне і ўжо пры печы з чапялою стаяла маці... (К-с). 10. Ізноў малады па-вясноваму месяц маўкліва плыве над маёй галавой (Агн.). 11. Я там з брыгадай лавіў рыбу. Без коней проста не бы­ло сілы цягнуць тоню (В.В.). 12. Памалу мерна крок за крокам у сваім раздум’і адзіно­кім дадыбаў бацька скора к дому (К-с). 13. Вось адзін жаваранак перастаў варушыць крылцамі упаў уніз потым узняўся ўвысь і з новай сілай палілася у прасторы яго песня (С.А.). 14. Позна ўвечары электрычнасць зноў разлілася па горадзе апавяшчаючы рабо­чых што перамога дасягнута. Забастоўка была спынена. Цягнулася яна з дзесятае гадзі­ны вечара 23 снежня да позняга вечара 25 снежня, двое сутак (Гар.). 15. Мартын сумыс­лу ідзе павольна і пільна ўзіраецца ў затокі, дзе любяць жыраваць, качкі і не глядзіць на човен з дзяўчынаю хоць ужо ведае хто на ім плыве (К-с). 16. З двара у акно пазірала чорная ноч і завешанае густымі хмарамі-валокнамі цёмнае неба. Было ціха і глуха (К-с). 17. Плывуць над Волгай хмары нізка маланкі тушачы ў вадзе (Грах.). 18. Ва ўсёй зялё­най красе стаялі дубы раскінуўшы шырока галлё з лапчатым густым лісцем (І.М.). 19. Лю­дзі праходзячы ўскрай Нёмана зварочвалі з дарогі каб палюбавацца як пышна і дружна падымаецца рунь і самі сабе ківалі галовамі (К-с). 20. Бразгатаў у акно сваім голлейкам дуб маладыя прабуючы сілы (Гл.).