Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
      1. 6.2 Даданыя члены сказа

1. Адзначце правільнае: Дапаўненне – гэта...

а) член сказа, які абазначае прадмет думкі;

б) член сказа, які абазначае прыкмету, якасць або ўласцівасць прадмета;

в) член сказа, які паясняе слова са значэннем дзеяння ці прыкметы;

г) член сказа, які абазначае дзеянне, стан, якасць прадмета;

д) член сказа, які абазначае, пры якіх абставінах адбылося дзеянне.

2. Адзначце правільнае: Азначэнне – гэта...

а) член сказа, які абазначае абставіны дзеяння;

б) член сказа, які абазначае дзеянне, стан прадмета;

в) член сказа, які абазначае якасць, прыкмету, уласцівасць прадмета;

г) член сказа, які звязваецца з паяснёным словам аб'ектнымі адносінамі;

д) член сказа, які абазначае прадмет думкі.

3. Адзначце правільнае: Акалічнасць – гэта ...

а) член сказа, які абазначае стан, дзеянне, якасць прадмета;

б) член сказа, які абазначае прадмет думкі;

в) член сказа, які абазначае прыкмету, якасць, прыналежнасць прадмета;

г) член сказа, які выражае якасна-азначальную характарыстыку дзеяння;

д) член сказа, які паясняе слова са значэннем прадмета думкі.

4. Адзначце правільнае: Паводле граматычнай семантыкі і формы выражэння дапаўненні падзяляюцца на...

а) прыдзеяслоўныя; г) прыіменныя;

б) прамыя; д) ускосныя.

в) прыадвербіяльныя;

5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – прыад’ектыўныя дапаўненні:

а) Кузьма Чорны не быў далёкі ад змагання народа. (Кір.)

б) Хлопчык быў схільны да развагі. («ЛіМ»)

в) Я ўдзячны восені за бульбу. (Парх.)

г) Кожны з нас мае сваё дзяцінства. (Шым.)

д) Прыгожай была пушча і ў дзень, выбраны для палявання. (Кр.)

6. Адзначце правільнае: Прамое дапаўненне можа выражацца...

а) неазначальнай формай дзеяслова;

б) назоўнікам у форме роднага склону;

в) назоўнікам у форме творнага склону;

г) займеннікам у форме вінавальнага склону;

д) дзеепрыслоўем.

7. Адзначце правільнае: Ускоснае дапаўненне можа выражацца...

а) назоўнікам у форме меснага склону;

б) назоўнікам з прыназоўнікам у;

в) назоўнікам у форме творнага склону;

г) займеннікам у форме вінавальнага склону;

д) дзеепрыметнікам.

8. Адзначце правільнае: Дапасаванае азначэнне выражаецца...

а) прыметнікам; г) дзеепрыслоўем;

б) назоўнікам; д) дзеепрыметнікам.

в) зваротным займеннікам;

9. Адзначце правільнае: Недапасаванае азначэнне выражаецца...

а) дзеепрыметнікам; г) нфінітывам;

б) прыслоўем; д) дзеепрыслоўем.

в) дзеясловам абвеснага ладу;

10. Адзначце правільнае: Паводле значэння акалічнасці падзяляюцца на...

а) марфалагізаваныя; г) меры і ступені;

б) немарфалагізаваныя; д) часу.

в) спосабу дзеяння;

11. Адзначце сказы, дзе выдзеленае слова – прыдатак:

а) Успаміны пра жыццё-быццё растрывожылі душу старога. («ЛіМ»)

б) Група партызан-разведчыкаў апынулася ў акружэнні. (Янк.)

в) Часам з-за пагоркаў выторкваліся купчастыя вершаліны дубоў. (Хадк.)

г) Неўзабаве ўзніклі на даляглядзе контуры новых будынкаў Мазыра. (В.В.)

д) Мякка слалася пад нагамі ацяжэлая ад расы атава. (Банд.)

12. Адзначце сказы з адасобленымі прыдаткамі:

а) У беларускіх лясах гняздзіцца жаўна_ або чорны дзяцел. (В.В.)

б) Памятаю, як звінеў мой голас, калі чытала верш_ «Новая восень». (Нов.)

в) Як майстра_ я перад паходам сам варанога падкаваў. (Вял.)

г) Думаю пра іх_ творы Міцкевіча і Талстога_ неяк адразу, паралельна. (Б.)

д) Янка Маўр_ пісьменнік і настаўнік_ вучыў весела, займальна. (Віт.)

13. Адзначце сказы з прамымі дапаўненнямі:

а) Кузьма Чорны без персанальнага разбору дапамагаў усім, вучыў усіх. (Гр.)

б) На гэтым лузе калісьці яшчэ да вайны мой бацька касіў са сваім суседам му­рагі. (Дайл.)

в) Сілу песні чалавек адчувае даўно. (Шыр.)

г) Зямля гула і калацілася ад блізкіх і далёкіх выбухаў. (Грах.)

д) Адзнакі Рыгор Канстанцінавіч ставіў справядліва. (І.Н.)

14. Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі:

а) У былую даваенную пару гэтыя перадвераснёўскія дні былі напоўнены пры­емнымі клопатамі і хваляваннямі. (Шах.)

б) У мяне даўно было жаданне паглядзець на тыя цудоўныя мясціны. (Шушк.)

в) Зямля на Случчыне багатая, урадлівая. (В.В.)

г) Палессе – край лясоў. (В.В.)

д) Нават пільнае вока каня не распазнала, што там чарнее ўводдалі. (Шушк.)

15. Адзначце сказы з акалічнасцямі прычыны:

а) Якраз тады Міхал Ціханавіч працаваў над сваім раманам-эпапеяй «Векапом­ныя дні». (Кір.)

б) У Градчанах пятага мая паўстанцы паднялі сцяг вызвалення. (І.М.)

в) Неспадзеўна насунуўся вераснёвы змрок. (Грах.)

г) На яблыні сёлета ад завязі не было відаць лісця. (Пташ.)

д) Дзякуючы яго нястомным працаўнікам музей жыве і працуе. (Карпен.)

МОДУЛЬ 3

«УСКЛАДНЕНЫ ПРОСТЫ СКАЗ»

    1. 1. Схема блок-сістэмы вывучэння матэрыялу

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Форма заняткаў

Колькасць гадзін

1.

Просты ускладнены сказ: Сказы з адасобленымі членамі. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Сказы з аднароднымі членамі.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

2.

Пабочныя і ўстаўныя канструк­цыі, іх значэнне і функцыя ў сказе. Зваротак.

Вывучэнне новага матэрыялу

Лекцыя

1

3.

Сказы з ускладняльнымі кампа­нентамі.

Паглыбленне і сістэматызацыя ведаў, папярэдні кантроль

Практыкум

2