Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
286
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

8. Скласці сказы, выкарыстаўшы наступныя словазлучэнні.

Клопат пра культуру мовы, загадчык кафедры, выбачайце нам, ісці ў ягады, па­слаць па яблыкі, жартаваць з хлопца, бялейшы за снег, дом на дваццаць паверхаў, пад свой густ, звыш дваццаці гадоў, пісаць на адрас, паводле закону, тры з паловай гады, за тры кіламетры.

9. А) Скласці табліцу «Спецыфіка кіравання ў беларускай мове ў параўнан­ні з рускай», выкарыстоўваючы дапаможнікі т. Рамзы, м. Яўневіча, п. Сцяцко і інш. Сінтаксістаў (гл. Спіс літаратуры).

б) Спісаць; словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю кіравання, вусна параўнаць з адпаведнымі словазлучэннямі рускай мовы; спецыфічна беларускія словазлучэнні падкрэсліць.

1. Праз яго [здрадніка] маці страціла сына (К-с). 2. Яна дзякавала гаспадару і ні­чога не патрабавала (Е.Л.). 3. Сабралася больш за тысячу чалавек (М.Т). 4. Дарагі чала­век, прашу: нікому ні слова пра тое, што расказала! Не бядуй па мне (Е.Л.). 5. Толькі высяцца падобныя адна да адной неабсяжныя аграмадзіны (М.Т). 6. Ігната дагэтуль не бралі [на вайну] праз хворую нагу (Чыгр.). 7. Усё для іх [дзяцей]: і сонца да самага поз­няга вечара, і наша шчырая ласка праз круглыя суткі (Б.). 8. Дзякуй шчыры табе, Украі­ны зямля, што калыскаю ты слаўнай песні была (М.Т.). 9. Іван не крыўдаваў. Мы ха­дзілі з ім разам у грыбы (Луж.). 10. Адзін за адным вырасталі буйнапанельныя і буйна­блочныя дамы на чатыры і пяць паверхаў (Грах.). 11. Сустрэча закончылася з лікам 2:1 на карысць мінчан («Звязда»). 12. За ўсё, што вы мне расказалі, што я пачуў ад вас, я вам так дзякую! (Кір.). 13. Вылечыўшыся, Людвік да канца вайны змагаўся супраць фа­шызму ў баявых шарэнгах Чэхаславацкага нацыянальнага корпуса, а пасля дэмабіліза­цыі зноў вярнуўся ў Мінск, па сваю сям’ю (Кул.). 14. Ходзіць дзеўчына па воду, маці ў толк не дабярэ, што калодзеж той з вадою ў мілога на дварэ (Р.). 15. Прамінула ўжо амаль пяцьдзесят гадоў, а памяць пра бітву пад Воршай жыве ў нашым народзе (У.А.). 16. Дзякуй вам. Але дзеткі пры мне застануцца (Е.Л.). 17. Беларусь, Радзіма, вольная старонка, пра цябе дубровы славаю пяюць (Р.). 18. Ён ужо агледзеў Слаўнага і растлу­мачыў, што той проста захварэў на страўнік і нічога яму не пагражае (Бр.). 19. Дабра­мыслаў сам сабе, сваім думкам, смяяўся... (М.Л.). 20. Ды вы ўжо прабачце мне, тава­рышы, што паснедаем крыху пазней («Полымя»). 21. Па сыну не плач ты, матуля: ён сын усіх маці на свеце, цішу вартуе, шчасце ратуе, долю людскую ад смерці (М.К). 22. Ён [вораг] быў метраў за сорак наперадзе (Шам.). 23. Яшчэ ажэніцца багаты пан з магілаю, а бедны хлопец з мілаю (А.К). 24. З зацененай лавачкі насустрач паднялася высокая мажная жанчына, трохі маладзейшая за Лену (Кір.). 25. У грыбы выйду, клікну я раніцай – ярка рэха грыміць у бары (Неп.).

10. У наступныя словазлучэнні ўставіць азначэнні і скласці з імі сказы.

Два тыдні, тры школы, чатыры з паловай дні, два тралейбусы, дзве гадзіны, абодва колы, абедзве рукі, сем ручаёў, пяць рэчак.