Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

5. Адзначце ўрыўкі з ускоснай мовай:

а) Пад казачным дубам, над Нёманам сінім, Хлапец прызнаваўся ў каханні дзяў­чыне. I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю: «Кахаю, кахаю...» (Біч.);

б) Сцёпка выйшаў на вуліцу. Цесныя, нізкія хаты пад саламянымі стрэхамі яшчэ ніжэй туліліся да зямлі. Дзесь, на другім канцы вуліцы, малады дзявочы голас, як тонкі срэбраны званочак, прарэзваў цёплую цішыню летняй ночы. (К-с);

в) А Мікола налазіў – што вечар, то больш. Нават плакаў і страшыў, што кон­чыць, зарэжа і яе, і сябе... Заступіцца не было каму. (Б.);

г) Настаўнік сказаў старэйшым вучням, каб яны рыхтаваліся да экзаменаў. (К-с);

д) Туравец запытаўся ў камандзіра, ці добра ён ведае балота, ці зможа правесці. (І.М.).

6. Адзначце ўрыўкі з няўласна-простай мовай:

а) Падышлі. Моўчкі спыніліся. Яны ведалі, куды і чаго ідуць. А прыйшлі – сталі, замерлі, як здранцвелыя. Адзін з іх нягучна і нясмела пазваў:

– Алена Адамаўна! (Янк.);

б) Выбух злосці да гэтага старога апанаваў Сержам. I што такое гэтая нейкая Насця?! Што яна варта перад ім, перад Сержам? Нейкая драбяза. Чым яна такая вы­датная? (К.Ч.);

в) Сёння ляснічы зноў, праўда, як заўсёды, далікатна, прапанаваў яму пайсці на пенсію. I маладыя леснікі пачалі ўгаворваць, распісваючы на ўсе лады, якое гэта шчас­це – адпачываць, жыць на пенсіі. Дзіўныя людзі! Далікатнічаюць, хітруюць. Навошта? Ска­залі б проста: пастарэў, Ігнат Макаравіч, цяжка табе, не ўпраўляешся ты часам... (Шам.);

г) Твар Кандрата Назарэўскага праясніўся ўсімі жывымі рысамі. Ён слухаў. Жы­выя карціны праходзілі ў яго вачах: вось Зося наіўна пытае ў Скуратовіча, чаму ён не запрог лепшага каня... (К.Ч.);

д) Што хаваецца за заслонаю сінечы-смугі? Якія праявы, якія людзі сустрэнуцца мне на шляху вандравання? Праз якія абшары зямлі пройдуць пуцявінкі і куды яны прывядуць? (К-с).

7. Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе:

Мамачка-галубка (П, п)росіць ён так міла (М, м)ожа б ты на рэчку пагуляць пус­ціла. (К-с).

а) А: «П?»; г) «П, – а, – П...»;

б) «П», – а і а: «П!»; д) «П, – а, – П!».

в) «П, – а, – п?»;

8. Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе:

Ты доўга думаеш, якім у першым класе твой будзе першы ў жыцці ўрок, якім святлом, якім гарачым словам дарогу к сэрцу кожнаму знайсці, каб гэтым хлапчукам белагаловым патрэбнай быць заўсёды ў жыцці, каб кожны стаў і мужны і шчаслівы, каб з імі ты шчаслівая была... (Грах.)

а) [ ], (якім ), (якім ), (каб ), (каб ).

б) [ ], (якім ), (каб ), (каб ), (каб ).

в) [ ], (якім ), (якім ), (каб ), (каб ), (каб ).

г) [ ], (якім ), (якім ), (якім ), (каб ), (каб ), (каб ).

д) (Якім ), (якім ), [ ], (каб ), (каб ), (каб ).

9. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:

а) – Добры вечар, – сказала Галя, апусціўшы вочы. (Б.);

б) «Божа літасцівы, чаму ж я такі нешчаслівы?»: звыкла падумалася Хведару, як думалася бадай штодня ўсе пяць гадоў ягоных пакут. – «Жывуць людзі, спакойна хо­дзяць па гэтай зямельцы, і ніхто не ведае, як без яе. А я...». (В.Б.);

в) I нездарма заўсёды здзіўляецца Міколка і кажа ў роздуме – «Разумны ты, баць­ка!» (Лыньк.);

г) З чаго б гэта сталася? – падумаў я. (Лыньк.);

д) Бацька сыходзіў з ганка і абдымаў сына: «Прыехаў, мой Віктар! Даўно чака­ем. (Ракіт.).

10. Адзначце, якую сінтаксічную канструкцыю нагадвае сказ з простай мовай:

а) складаны сказ з рознымі відамі сувязі;

б) складаназлучаны сказ;

в) складаны бяззлучнікавы сказ;

г) складаназалежны сказ з некалькімі даданымі;

д) складаны сказ з бяззлучнікавай сувяззю.

11. Адзначце, якой сінтаксічнай канструкцыяй з’яўляецца сказ з ускоснай мовай:

а) просты сказ;

б) складаназлучаны сказ;

в) складаназалежны сказ з адной даданай часткай;

г) сказ з рознымі відамі сувязі;

д) складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі.

12. Адзначце, якой сінтаксічнай канструкцыяй можа з’яўляцца сказ з няў­ласна-простай мовай:

а) складаны сказ з рознымі відамі сувязі;

б) просты сказ;

в) складаназлучаны сказ;

г) складаназалежны сказ;

д) прыназоўнікава-склонавая канструкцыя.

13. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:

Вялікі Горкі ў свой час гаварыў паэт рэха ён павінен адгукацца на ўсе гукі на ўсе поклічы жыцця. (Зв.)

а) працяжнік, двукоссе, двукроп’е, коска, коска, двукоссе;

б) кропка з коскай, двукоссе, працяжнік, працяжнік, двукоссе;

в) двукроп’е, працяжнік, працяжнік, коска, коска, двукоссе;

г) двукроп’е, двукоссе, працяжнік, коска, коска, двукоссе;

д) двукоссе, кропка з коскай, працяжнік, працяжнік, двукоссе.