Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 5. Матэрыялы да практычных аўдыторных

    2. І самастойных заняткаў

1. Выпісаць спачатку складаныя сказы, у якіх часткі звязаны злучальнымі злучнікамі, потым – падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі, на­рэшце – бяззлучнікавыя сказы. Паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх; злуч­нікі і злучальныя словы, якія звязваюць часткі складаных сказаў, падкрэсліць.

1. Гладкая як шкло вада стаіць нерухома і ў ёй адбіваюцца і цёмна-блакітнае неба і воблакі і першыя зоркі (Чарн.). 2. Дубы стаялі маўклівыя паважныя ні адзін ліс­ток не трапятаўся на іх (Шам.). 3. Застукалі весела як бы спрачаючыся цесакі і нажы за­трашчала галлё лес напоўніўся жвавым гоманам (І.М.). 4. Далёка за рэчкаю купаліся ў золаце праменяў прыгожыя ўзгоркі а з-за іх выбіваліся чубатыя галовы старых бяроз (К-с). 5. Мы ні на хвіліну не былі пахіснуты ў сваёй вялікай веры хоць права жыць у шчасці на зямлі і здабываў народ нялёгкай мерай (Кір). 6. На дварэ ўжо развіднелася але раніца стаяла шэрая падобная на позні досвітак (Чарн.). 7. Толькі адчынілі дзверы у вочы сыпанула сухім снегам (Шам.). 8. Над шумным лесам над балотам узняўся новы дзень і з неба сонца пазалотай зямлі схавала цень (Ч.). 9. На ўзгорку бліжэй да вёскі дзе мы пачнём увосень насаджваць сад адведзена месца пад новы клуб (Б.). 10. Камандзір роты быў адным з тых, хто разам з Тураўцом ствараў брыгаду (І.М). 11. Там пад наміт­кай туманаў відзен гай сасновы што прабег паўзверх курганаў як дзявочы бровы (К-с). 12. Дзе-нідзе ў полі на межах стаялі адзінокія грушы і сіратліва махалі сваімі голымі га­лінамі (К-с). 13. Старыя моцна ўзрадаваліся нечаканаму жыльцу хоць ён крыху рассее іх адзіноцтва (Хадк.). 14. Паволі на Траецкую гару ўзыходзіў сіваваты чалавек і доўга ён задуманы з гары глядзеў на горад з нейкаю журбой і прошласць уставала перад ім (Зар.). 15. Яшчэ па лясах і дубровах сланяюцца сцюжа і змрок ды ў кожным у сэрцы і слове ўжо звоніць разбуджаны сок (М.Т.). 16. Важкія гладкія хвалі шырачэзнай ракі набягалі на каменную сцяну ўзбярэжнай і з шумам разбіваліся аб яе знікалі а адтуль з сярэдзіны ракі ішлі ўсё новыя і новыя шэрагі хваль (Сам.). 17. Над асфальтам роўным зноў стаяць палацы льецца май у вокны квеценню акацый (Кір.).

2. У складаназлучаных сказах вызначыць від сувязі частак і адносіны між імі. Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Падкрэсліць галоўныя члены; назваць. тыпы простых сказаў, якія ўваходзяць у складаныя.

1. Паходня пяты ці шосты раз за пасляваенныя гады наведваў Мінск і кожны раз гэты горад родны і блізкі радаваў і хваляваў светлай навізной (Хадк.). 2. Усе лісточкі даў­но вецер-сівер разнёс толькі гэты лісток моцна к дрэву прырос (К-с). 3. За вокнамі шу­мяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла (Грах.). 4. Мне было сцюдзёна пасля хваробы аднак я пайшоў і хадзіў доўга і на хваробу сваю забыўся (Гар.). 5. Мартын сту­пае па ўзмежку а важкія каласы нахіляюцца нібы кланяюцца яму ў пояс і аднастайна шэпчуцца абяцаючы шчодра ўзнагародзіць руплівыя рукі чалавека (Стах.). 6. Зноў з вят­рамі і сонцам прыйшоў красавік і павеяла водарам з мінскіх узлескаў (Кір.). 7. Выкру­цілі агонь у лямпе і ўсе ўбачылі ў асобе доктара высокага мужчыну у шынялі у ваеннай шапцы з чырвоным аколышкам (Пестр.). 8. Бацька ў гэты час стаў насупраць і пачаў расчэсваць свае кучаравыя валасы і Міхась добра бачыў у тым самым люстры яго даў­гаваты твар чорныя вусы і глыбокія задуменныя вочы (Чарн.). 9. А песня птушак гала­сіста вяселіць луг зялёны лес ды сонца яснае агністае шле ласку дзіўную з нябес (А.Г.). 10. Ад дажджоў стары гасцінец пашарэў і пацямнеў толькі вецер ярка сініць веснавую зелень дрэў (М.Т.). 11. А навокал куды ні глянь неабсяжная маўклівая тайга і няма ёй ні канца ні краю (Чарн.). 12. На захадзе праяснілася і халоднае неба запалала жоўтым аг­нём ад апошніх праменяў сонца (Чарн.). 13. Ліпень а надвор’е выдалася па-асенняму даж­джлівае маркотнае (А.Р.). 14. І трактары за ўзгоркам прагучалі узняўшы пыл слупом ад цаліны і ў бераг Нёман б’е блакітнай хваляй рыбацкія гушкаючы чаўны (Астап.). 15. Над лугам і ў нізінах стаяў малочны туман і ў твар шыбала прыемным вільготным халадком (Шам.). 16. Мне страшна але іду (К-с). 17. За Петрусёвым агародам пачыналася сена­жаць а далей сасновы бор самае любімае месца нашага дзяцінства (І.Н.). 18. Вось і лес і стажок сена каля лесу (К-с). 19. Сонца закацілася за лес і адразу стала цямнець (Гал.).

3. Выпісаць спачатку складаназлучаныя сказы, потым – сказы з аднародны­мі выказнікамі, звязанымі злучнікамі. Вызначыць функцыю вылучаных злучні­каў, назваць дзейнікі, да якіх адносяцца адзначаныя курсівам выказнікі. Паста­віць знакі прыпынку і растлумачыць іх.

1. Сонца разагнала над зямлёй рэшткі туману і павольна плыло паміж высокіх купчастых аблачынак (Гам.). 2. Завіруха бушавала і на славу вырастала беласнежная гара (Ал.). 3. Так на полі ў вечар мая ветру лёгенькі павеў чуць калосікі гайдае ды з іх гутаркі складае нейкі гожы-ціхі спеў (К-с). 4. Выглянула сонца радасна пырснула пра­менямі але дождж яшчэ ішоў сляпы дробны (Шам.). 5. З першага погляду яго бараду можна было б назваць рыжаю але яна была не рыжая а так сабе светлаватая (К-с). 6. Яны [немцы] туляліся па сасонніку але высоўвацца баяліся і стралялі рэдка (Шам.). 7. Вясна была яшчэ ў пачатку але снягі ўжо раставалі і дружна ў полі балбаталі раўкі рачулкі і ў грамадку яны ваду сваю злівалі (К-с). 8. А сняжынкі сеюць кволую імгліс­тасць падаюць бялюткі за маім акном і цвіце на вішнях снежная ўрачыстасць сцелецца на скронях перад раннім сном (Т.). 9. З двара ў акно пазірала чорная ноч і завешанае густымі хмарамі-валокнамі цёмнае неба (К-с). 10. Ногі то слізгалі па голым абледзяне­лым каменні то ў горных упадзінах угрузалі па калена ў снезе (Шам.). 11. То ціхая вада шапоча пад вербамі то перуны ірвуць цяжкую алавяную хмару (Пасл.). 12. Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру аж выплёсквалася з дарогі і пырскала на ўзмежак сцю­дзёнымі бруднымі кроплямі (В.Б.). 13. На дварэ ўжо даўно сцямнела і праз замёрзлыя шыбы ў хату глядзеў зімовы вечар (Чарн.). 14. Перш за ўсё яны прывыклі глядзець на луг не проста як на траву а адрозніваць у гэтай траве безліч асобных раслінак і падоб­ных і непадобных адна на адну (Чарн.). 15. Якая цішыня Адно спеў мірнай працы плыве з васкросшых сёлаў і палёў ды чуюцца гудкі апошніх станцый шум Белавежы і хада зуброў (М.Т). 16. Якуб нёс на плячах пару грабель а ў руцэ ёмкую торбу з харчамі (К-с). 17. Ужо з-за далёкага лесу пырснула сонца пераліўчата зазіхацеўшы на расе вільготных кустоў на ярка-зялёных маладых бярозках на машынах а ў прыродзе яшчэ панавала ці­шыня (І.М.).

4. Выпісаць складаназлучаныя сказы па відах адносін, якія выражаюцца паміж іх часткамі: спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя, прычын­на-выніковыя, далучальныя. Ахарактарызаваць кожны сказ, звяртаючы ўвагу на від сувязі частак і іх будову. Паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх. Злучні­кі, якія звязваюць часткі складаназлучаных сказаў, падкрэсліць.

1. Вільготны змрок спаўзае на лугі і гасне захаду журботная ўсмешка (К-с). 2. Не­прыкметна скрыпнулі дзверы і ў хату ўвайшла старая жанчына з кіем у руцэ ў чорнай суконнай хустцы, зашпіленай на шпільку пад барадою (Пестр.). 3. Месяц яшчэ не ўзы­шоў і на дварэ было цёмна як у бездані (Чарн.). 4. У траве дзе-нідзе валяліся непада­браныя дробныя трэскі і жаўцела як высеўкі пілавінне (І.М.). 5. Узмах і плёснулася недзе на сярэдзіне [ракі] блясна (Шам.). 6. Усё мог з’есці адзін чалавек і то хапіла б гэ­тага толькі на вельмі бедную вячэру (Шам.). 7. Спярша як я ўжо адзначыў чырвона­гвардзейцаў было мала і былі яны пад відам Рабочай міліцыі пры клубе (Гар.). 8. Ноч плыве па адхонах паветраных хваль ды трапечуць уверсе далёкія зоры (Агн.). 9. Я тут згіну неабудна ды твой лісцік лёс больш цяжкі (К-с). 10. Валасы стрыг бацька кругом як дзядуля ды былі яны ў яго яшчэ чорныя і густыя (Гар.). 11. Перад вайной схілы гары былі голыя усланыя сівым сухім мохам а цяпер на іх шуміць малады сасоннік (Пестр.). 12. Іскрыцца пад молатам сталь а молат не біў так калісь... (Куп.) 13. Пачаліся выбухі толавых шашак. Пад гэты «канцэрт» група здолела адступіць у бяспечнейшае месца аднак выйсці з зоны абстрэлу з трыма раненымі было нялёгка (Кул.). 14. Шмат дарог прайшоў я за сваё жыццё толькі гэтыя дзвесце метраў былі для мяне шляхам самым цяжкім (Шашк.). 15. Што яны [дзеці] сонца не любяць або ў нас сонца няма? (Б.) 16. То віўся ўгору густым вянком спелы пажоўклы хмель то абвісалі цяжкімі гронкамі спелыя чырвоныя вішні а то раптам шырока раскідваў сваё вецце пышны ружовы куст (Гал.). 17. Надзя прыйшла і настрой мой адразу ўзняўся (Шам.). 18. Дзесь уперадзе пагруквае як бы пасмейваецца і перамаўляецца з рэйкамі дрызіна і гэты вясёлы смех адбіваюць сцены лесу (К-с). 19. Каля ракі як і ўвечары заліваліся ў нястрымным запале салаўі ды над жытнёвым палеткам дрыготкімі крапінкамі віселі жаўранкі славячы надыход нова­га дня (Хадк.).