Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 6. Тэставыя заданні для кантролю

      1. 6.1 Аднасастаўныя сказы

1. Адзначце правільнае: Аднасастаўны сказ – гэта...

а) непадзельны сказ, які сустракаецца звычайна ў дыялагічнай мове і выражаец­ца адным словам ці ўстойлівым словазлучэннем;

б) двухсастаўны сказ з фармальнай абарачальнасцю саставаў дзейніка і выказніка;

в) сказ, у саставе якога дзве ці больш часткі, аднатыпныя па форме з простымі сказамі, утвараюць адзінае інтанацыйна-сэнсавае і структурнае цэлае;

г) сказ, граматычную аснову якога складае адзін галоўны член з залежнымі ад яго словамі або без іх;

д) сказ, у якім адсутнічае канструкцыйна неабходны галоўны або даданы член сказа, відавочны з папярэдняга кантэксту або сітуацыі.

2. Адзначце правільнае: Паводле граматычнага выражэння галоўнага члена ся­род аднасастаўных сказаў адрозніваюць...

а) адмоўныя; г) апавядальныя;

б) сцвярджальныя; д) пытальныя.

в) іменныя;

3. Адзначце разнавіднасці аднасастаўных выказнікавых сказаў:

а) субстантыўныя; г) адвербіяльныя;

б) інфінітыўныя; д) безасабовыя.

в) пэўна-асабовыя;

4. Адзначце правільнае: Галоўны член аднасастаўнага дзейнікавага сказа выра­жаецца...

а) прыслоўем;

б) дзеепрыметнікам залежнага стану;

в) безасабова-прэдыкатыўным словам;

г) дзеясловам прошлага часу множнага ліку;

д) колькасна-іменным спалучэннем.

5. Адзначце разнавіднасці намінатыўных сказаў паводле значэння:

а) указальныя; г) апісальныя;

б) эмацыянальныя; д) клічныя.

в) быційныя;

6. Адзначце правільнае: Галоўны член пэўна-асабовага сказа выражаецца...

а) адмоўным словам;

б) безасабовым дзеясловам; ,

в) інфінітывам;

г) дзеясловам 1-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу;

д) дзеясловам 2-й асобы множнага ліку будучага часу абвеснага ладу.

7. Адзначце правільнае: Галоўны член няпэўна-асабовага сказа выражаецца...

а) дзеясловам 2-й асобы адзіночнага ліку будучага часу абвеснага ладу;

б) дзеясловам 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу;

в) дзеепрыметнікам залежнага стану;

г) дзеясловам прошлага часу множнага ліку;

д) безасабова-прэдыкатыўным словам.

8. Адзначце правільнае: Галоўны член абагульнена-асабовага сказа выражаецца...

а) дзеясловам 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу;

б) дзеясловам 2-й асобы адзіночнага ліку загаднага ладу;

в) безасабовым дзеясловам;

г) дзеясловам 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу;

д) дзеепрыметнікам незалежнага стану.

9. Адзначце правільнае: Галоўны член безасабовага сказа выражаецца...

а) дзеясловам 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу;

б) дзеясловам 1-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу;

в) безасабова-прэдыкатыўным словам;

г) дзеепрыметнікам залежнага стану;

д) спалучэннем безасабова-прэдыкатыўнага слова і інфінітыва.

10. Адзначце правільнае: Галоўны член інфінітыўнага сказа выражаецца...

а) словам катэгорыі стану;

б) незалежным інфінітывам;

в) дзеепрыметнікам залежнага стану;

г) дзеепрыметнікам незалежнага стану;

5)д) дзеясловам быць у безасабовым значэнні з адмоўем.

11. Адзначце намінатыўныя сказы:

а) Масква, Масква!.. Шмат паэтаў уславілі цябе – велічную і простую, прыгожую і таленавітую, мудрую і смелую. (Сав.);

б) Гаворка, смех – усё злівалася ў адзін прыглушаны гул. (Пальч.);

в) Цёплая чэрвеньская ноч. (Савіц.);

г) Прарэзлівыя, кароткія птушыныя крыкі ўначы. (Карам.);

д) Верас на ўзлеску. (Сіп.).

12. Адзначце пэўна-асабовыя сказы:

а) Пачынала віднець. (В.Б.);

б) Апейку было лёгка і радасна. (І.М.);

в) Гляджу на водсвет маскоўскіх агнёў. (Сав.);

г) Маці аж свеціцца ад шчасця. (Грах.);

д) Часта з захапленнем думаю аб слаўнай жыццёвай дарозе. (М.Т.).

13. Адзначце няпэўна-асабовыя сказы (у тым ліку ў межах складаных):

а) Ёй колькі б год ні налічылі, яна [Беларусь] здаецца маладой. (Хадк.);

б) Часта проста выгаворвалі сваё набалелае. (І.М.);

в) Здалёку бачу высокую драўляную будыніну. (А.Д.);

г) Адступілі ў глыб лесу. (Чыгр.);

д) У нашым свеце так цалуюць рукі толькі маці. (Б.).

14. Адзначце абагульнена-асабовыя сказы:

а) Не лічыце кветачкі ўвесну, палічыце ягадкі ўвосень. (Пр.);

б) Чужую бяду і пальцам развяду. (Пр.);

в) Чалавека слухай, а свой розум май. (Лыньк.);

г) Не злічыш дароў тваіх, верасень, сёлета. (Вял.);

д) Мне было прыемна хадзіць у адзіноце. (Шам.).

15. Адзначце безасабовыя і інфінітыўныя сказы:

а) Піць крынічную ваду – асалода. (Віт.);

б) Як пры сустрэчы цябе і пазнаць, сястра? (Гл.);

в) Эх, быць бядзе, ну, быць бядзе... (К-с);

г) Каб добра пазнаць чалавека, трэба пабываць у яго дома. (Грах.);

д) У іх сваіх дзяцей не было. (Рам.).