Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
        1. 2.3.1 Злучнікавыя і бяззлучнікавыя аднародныя члены

Члены аднароднага рада звязваюцца паміж сабой злучальнай сувяз­зю, сродкамі выражэння якой выступаюць злучальныя злучнікі і інтанацыя пералічэння або толькі інтанацыя пералічэння (пры бяззлучнікавым аб’яд­нанні аднародных членаў). Злучнікі падкрэсліваюць таксама адкрытасць або закрытасць аднароднага рада, параўн.: Маю ўвагу прыцягваюць то пош­чак салаўя, то зязюльчына «ку-ку», то трывожныя крыкі невядомых мне птушак (Жук.) – адкрыты рад і Давялося мець з ім хоць і не працяглую, але цікавую гаворку пра гісторыю (Парх.) – закрыты рад. Інтанацыя пералічэн­ня характарызуецца вымаўленнем аднародных членаў з аднолькавым на­ціскам на кожным з іх, паўзамі пры адсутнасці злучнікаў ці пры іх паў­торы.

Сродкамі сувязі абумоўліваюцца семантычна-сінтаксічныя адносіны паміж членамі аднароднага рада. Паміж аднароднымі членамі, аб’яднанымі пры дапамозе розных злучнікаў, выражаюцца розныя адносіны:

1) спалучальныя (злучнікі і, ды (у значэнні і), ні-ні, не толькі – але (а) і; а (і) таксама): Снег пацерушыў трохі і перастаў (І.М.); Так на полі ў вечар мая ветру лёгенькі павеў чуць калосікі гайдае ды з іх гутаркі складае нейкі гожы-ціхі спеў (К-с); На дарозе не было ні чалавечага следу, ні ка­ляіны; Выразнасць, а таксама дакладнасць мовы дасягаецца ў розных пісьменнікаў неаднолькавымі прыёмамі і сродкамі (Каўр.);

2) супраціўныя (злучнікі а, але, ды (у значэнні але), затое, аднак): Паглядзіце на старую, але заўсёды цудоўную сасну (А.Б.); Не куст адзін патрэбны салаўю, а цэлы сад, непагасальна весні! (Е.Л.). Супраціўныя адно­сіны могуць мець уступальнае (злучнікі хоць – а, хоць – але, хоць – ды), умоўнае (калі не – то, калі не – дык, раз не – дык) або параўнальнае (як – так (і), як не – то, не столькі – колькі) адценні: Ён ганарыўся тым, што мае хоць невялічкі, але асобны пакой (Л.Л.); ...Чалавеку часам бывае патрэбна дакрануцца як да свае, так і да чужое памяці (Скр.);

3) раздзяляльна-размеркавальныя (злучнікі ці, або, ці-ці, або-або, то-то, не то – не то, ці то – ці то): Нават адзін таленавіты сказ ці адзін таленавіты выраз у разуменні Караткевіча быў роўны ўсёй літаратурнай скарбніцы свету (У.К.); У тагачаснай Літве і Кароне заканадаўцамі маглі быць толькі вялікі князь ды кароль або іх давераныя, высокапастаўленыя дзяржаўныя дзеячы (У.К.); Каштанка раптам ці то ўскрыкнула, ці то нават скочыла ўбок (Б.);

4) уступальныя (злучнік хоць, які пры злучэнні аднародных членаў па семантыцы набліжаецца да злучальнага): Дзень быў ціхі, спакойны, хоць хмурнаваты;

5) далучальныя (злучнікі ды, ды і, ды і то, а, прычым): Даўней, ды і цяпер шмат гаворыцца пра славянскую еднасць, пра збліжэнне славянскіх народаў... (У.С.); Завяршыць стог лепей асакою, а то і чаротам (Л.Л.).

Пры бяззлучнікавай сувязі аднародных членаў выяўляюцца спалу­чальныя або супастаўляльныя адносіны, параўн.: А наўкола разлегліся палі, знаёмыя ад маленства мясціны (В.Б.); Надакучліва, сумна, з надрывам плача нябачная кнігаўка (Б.) – спалучальныя адносіны і Ты не бабулька – мая мамулька (Беларускі эпас); Не смяецца – плача малодачка (Беларускі эпас) – супастаўляльныя адносіны.

Семантычна-сінтаксічныя адносіны паміж аднароднымі выказнікамі могуць дапаўняцца адносінамі адначасовасці або паслядоўнасці, параўн.: Хведар доўга сядзеў на ўзмежку з кустоўем, узіраўся ў прасцяг (В.Б.); і Ан­дрэй дайшоў да стога, спыніўся і азірнуўся (Карам.).

Аднародныя члены могуць аб'ядноўвацца таксама камбінаванай, ці змешанай, сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай): А потым мяне будзілі то мары, то вандроўкі, то радасці, то трывогі, то плуг, каса, вінтоўка (М.Т.).