Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
298
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

11. Адзначце, у якіх выпадках у складаным сінтаксічным цэлым паралель­ная сувязь спалучаецца з паслядоўнай:

а) Пачатак тае восені на поўдні Палесся – у міжрэччы Прыпяці і Дняпра – вы­даўся пагодлівы, надзіва сухі і цёплы. Сонца, падняўшыся рана, не хавалася да самага захаду – грэла, пякло, зусім як улетку. Дні стаялі светлыя, ясныя, бы крышталь... (Сач.);

б) Неба было над лясамі сіняе і ціхае. I ціха было ў саміх лясах. Восень зрабіла сваё і адпачывала на палянах – там яшчэ зелянілася трава, стаяла вада. Сам-там яшчэ жоўты лісток трымаўся на дрэве... (К.Ч.);

в) Пачало змяркацца, і трэба было паклапаціцца пра начлег. Дуб ціха шумеў пе­рада мною яшчэ не скінутым леташнім лісцем, думаў вясновую думу. Дума тая была мне такою цёплаю, даўно знаёмаю: неаднойчы вясною я слухаў яе, мерную, спакойную. (Кір.);

г) Птушкі адляталі на поўдзень. Чароды іх ляцелі насустрач, і Стэфа заўважала іх усё часцей. (Т.Б.);

д) На захадзе з-за хмар выглянула сонца. 3 узгорка ўніз па вуліцы ідзе белы, зусім сухі і чысты бычок, а на бычку сядзіць гадоў пяці-шасці дзяўчынка, што таксама не была пад дажджом. Бычок ідзе паволі, нават салідна, упарта і горда несучы наперад свой шырокі пародзісты лоб з тупымі шэрымі рожкамі. (Б.).

12. Адзначце, ад якіх асаблівасцей тэксту можа залежаць памер абзацаў:

а) стыль тэксту; г) колькасць тропаў;

б) жанр твора; д) манера выкладання думак.

в) аўтарская задума;

13. Адзначце сказы, якія ўваходзяць у адзін абзац:

а) Над горадам – глыбокая ноч.

б) Тым часам настае ранак.

в) Плошча нязвыкла пустая і вялікая.

г) Недзе ўгары свяціла негарачае сонца, вяршаліны елак воддаль ціха гарэлі ў яго бліскучых промнях.

д) Роўна і дрымотна гараць угары шары ліхтароў. (В.Б.).

14. Адзначце, у якіх функцыянальных стылях і падстылях складанае сін­таксічнае цэлае, як правіла, супадае з абзацам:

а) навуковы; г) гутарковы;

б) публіцыстычны; . д) афіцыйна-дзелавы.

в) навукова-папулярны;

15. Адзначце правільнае: Аб’яднаннем некалькіх складаных сінтаксічных цэ­лых у адным абзацы ствараецца...

а) камічны эфект; г) інфармацыйнасць тэксту;

б) эпічнасць выкладу; д) паскоранасць рытму.

в) эмацыянальна-экспрэсіўны эфект;

  1. Умоўныя скарачэнні

А.В. – А. Васілевіч

А.Г. – А. Гурло

А.К. – А. Куляшоў

А.Л. – А. Лойка

А.П. – А. Пысін

А.Р. – А. Рылько

Аг. – У. Агіевіч

Агн. – Э. Агняцвет

Адамч. – В. Адамчык

Ал. – А. Александровіч

Ар. – Л. Арабей

Асіп. – А. Асіпенка

Астап. – А. Астапенка

Астр. – А. Астрэйка

Аўр. – М. Аўрамчык

Б. – Я. Брыль

Багд. – М. Багдановіч

Барад. – Р. Барадулін

Бач. – А. Бачыла

Бр. – П. Броўка

Бяд. – З. Бядуля

Бял. – А. Бялевіч

В. – А. Вольскі

В.Б. – В.Быкаў

В.В. – В. Вольскі

В.К. – В. Каваль

Вал. – Э. Власевіч

Вас. – М. Васілёк

Віт. – В. Вітка

Вял. – А. Вялюгін

Вяр. – В. Вярба

Вярц. – А. Вярцінскі

Гал. – П. Галавач

Галуб. – У. Галубок

Гам. – М. Гамолка

Гар. – М. Гарэцкі

Ген. – Л. Геніюш

Гіл. – Н. Гілевіч

Гр. – І. Грамовіч

Грах. – С. Грахоўскі

Гур. – І. Гурскі

Дам. – У. Дамашэвіч

Дзяр. – С. Дзяргай

Е.Л. – Е. Лось

Жаўр. – А. Жаўрук

Зар. – А. Зарыцкі

Зарэц. – М. Зарэцкі

Зв. – А. Звонак

І.М. – І. Мележ

І.Н. – І. Навуменка

Кар. – У. Карпаў

Каратк. – У. Караткевіч

К.Б. – К. Буйло

Кір. – К. Кірэенка

Кл. – А. Клышка

Корб. – У. Корбан

Кр. – У. Краўчанка

Крап. – К. Крапіва

К-с – Я. Колас

Кул. – А. Кулакоўскі

Куп. – Я. Купала

К.Ч. – К. Чорны

ЛіМ – газета «Літаратура і мастацтва»

Луж. – М. Лужанін

Лупс. – М. Лупсякоў

Лыньк. – М. Лынькоў

Мак. – А. Макаёнак

Марц. – А. Марціновіч

Маш. – М. Машара

Мік. – Б. Мікуліч

М.К. – М. Калачынскі

М.Л. – М. Лобан

М.С. – М. Скобла

М.Т. – М. Танк

Мур. – Р. Мурашка

Неп. – Я. Непачаловіч

Нях. – Р. Няхай

Палт. – В. Палтаран

Пальч. – А. Пальчэўскі

Панч. – П. Панчанка

Пасл. – М. Паслядовіч

Пестр. – П. Пестрак

П.К. – П. Кавалёў

П.М. – П. Макаль

Пр. – прыказка, прымаўка

Пран. – П. Прануза

Прых. – П. Прыходзька

Пташ. – І. Пташнікаў

Р. – А. Русак

Ракіт. – М. Ракітны

С.А. – С. Александровіч

Саб. – Р. Сабаленка

Сам. – Э. Самуйлёнак

Сач. – Б. Сачанка

Св. – Ю. Свірка

Сем. – Я. Семяжон

Серб. – А. Сербантовіч

Скр. – Я. Скрыган

Стах. – А. Стаховіч

Стр. – М. Стральцоў

Т. – П. Трус

Тар. – Н. Тарас

Тарм. – Р. Тармола

Таўл. – В. Таўлай

Тк. – М. Ткачоў

У.А. – У. Арлоў

У.Д. – У. Дубоўка

У.К. – У. Калеснік

Хадк. – Т. Хадкевіч

Хвед. – М. Хведаровіч

Хомч. – В. Хомчанка

Ц. – Цётка (Э. Пашкевіч)

Ц.Г. – Ц. Гартны

  1. Ч. – М. Чарот

Чарн. – А. Чарнышэвіч

Чыгр. – І. Чыгрынаў

Шам. – І. Шамякін

Шах. – У. Шахавец

Шашк. – А. Шашкоў

Шкр. – Р. Шкраба

Шушк. – С. Шушкевіч

Ю. – У. Юрэвіч

Ю.П. – Ю. Пшыркоў

Як. – А. Якімовіч

Я.М. – Я. Маўр

Я.П. – Я. Пушча