Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
286
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

16. Адзначце сказ, у якім абазначаецца чаргаванне з’яў, падзей:

а) Ці, можа, голлі дуба ёй узняцца не далі, ці, можа, дзятлы дзюбамі сасёнку па­дзяўблі? (Прых.);

б) Ён то быў маўклівы вельмі і пануры, то раптам ім апаноўвала як бы беспры­чынная весялосць. (К.Ч.);

в) Або ён не ведае аб арышце Панаса, або штось тоіцца ў яго думках. (К-с);

г) Над полем не то пыл курэў, не то трапяткая імгла ўзнялася аж да самага лесу. (Лыньк.);

д) Ці то раса за гэты час паападала, ці то сонца павярнулася так, што промні ўжо не выкрасалі з празрыстых пацерак ярка святочнага агню. (Сіп.).

17. Адзначце злучнікі, пры дапамозе якіх у складана-злучаных сказах выра­жаецца значэнне ўзаемавыключэння:

а) то – то; г) ні – ні;

б) ці – ці; д) не то – не то.

в) або – або;

18. Адзначце складаназлучаныя сказы з далучальнымі адносінамі:

а) З палеткаў павеяла свежым ветрам, і гэты вецер прынёс духмяны водар каню­шыны і палявых кветак. (Чарн.);

б) Эх, дажыў ты свой век, жоўты ліст-бедачок, а на весну цябе скіне новы лісток. (К-с);

в) Прыходзяць людзі па сваіх справах, а спраў гэтых у воласці многа. (К-с);

г) Ведаючы добра сваіх вучняў і ступень іх ведаў, настаўнік закідаў іх пытання­мі, прычым гэтыя пытанні далёка выходзілі за рамкі пачатковай школы. (К-с);

д) Гэта была праўда, але ў гэту праўду не хацелася верыць. (К.Ч.).

19. Адзначце складаназлучаныя сказы з трыма і больш прэдыкатыўнымі часткамі, паміж якімі выражаюцца розныя семантыка-сінтаксічныя адносіны:

а) Ён [Лабановіч] даваў кругу, ідучы па сцежцы каля ветракоў, але часу ў яго бы­ло многа, а спяшацца яму некуды было. (К-с);

б) Гэта слова Лабановіч прамовіў з націскам, прычым выраз яго твару змяніўся, а ў вачах загарэўся агеньчык нейкай злосці. (К-с);

в) Вогнішчы гарэлі за ракою, а ў рацэ адбівалася вячэрняя заранка, куды больш яркая і барвяная, чым на небе. (Каратк.);

г) Потым адразу наляцеў вецер, шугануў калючай снежнай сечкай – і разгуляла­ся ў полі завіруха. (Асіп.);

д) Струменіць Нёман срэбраводны ў тваіх прыўдалых берагах, а ў лозах ветрык вее згодны і ходзіць шум па чаратах. (К-с).

20. Адзначце сказ з пунктуацыйнай памылкай:

а) Паблізу нікога не было відаць, і, трохі захінуўшыся за кустамі алешніку, да­клыпаў [Хведар] да большага лесу. (В.Б.);

б) Яшчэ не азвярэлі камары і машкара не налятае хмарай. (Св.);

в) Ён [Хведар] паглядзеў троху, думаў, можа, і яшчэ каго згледзіць на вечаровай дарозе, ды болей не было нікога. (В.Б.);

г) Маленечкі павеў ветру – і ўжо выпырхнула з далоні гэтая амаль бязважкая, ні­бы само паветра, пушынка. (Сіп.);

д) Толькі верхавіны соснаў гудзелі ледзь чутна, ды шалясцелі няўмоўчныя тра­пяткія асіны. (Лыньк.).

      1. 6.2 Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі

1. Адзначце прыкметы складаназалежных сказаў:

а) залежнасць адной прэдыкатыўнай часткі ад другой;

б) адносная раўнапраўнасць прэдыкатыўных частак;

в) наяўнасць падпарадкавальных злучнікаў ці злучальных слоў;

г) размяшчэнне злучнікаў і злучальных слоў у складзе даданай часткі;

д) наяўнасць суадносных (указальных) слоў у галоўнай частцы як спецыфічных сродкаў сувязі частак.