Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

7. Адшукаць у тэксце аднародныя члены сказа, вызначыць словы, да якіх яны адносяцца, і характар сувязі аднародных членаў.

Адразу збоку грэбелькі млела дрыгва, зманліва зялёная, з буйной травою; ступі – і не выберашся, зацягне, засмокча навек. Доўга ішлі то купы зараснікаў, то высокая бурая трава, то чорнае, асклізлае ламачча. Балота, зялёная пагібель, як згледзець воку, на цэлыя кіламетры, да сіняй пасачкі кучаравага лесу.

Час ад часу балота змяняў лес. У ім яшчэ назольней лезла ў вочы, у вушы кама­рэча, што кідалася цэлымі хмарамі. Балота, мокры лес, зноў балота; выспачкі, нават пясчаныя, былі рэдка, сыходзілі вельмі ж скора.

Іншы раз лес абступаў пануры, чорны, з такімі зараснікамі, што сонца не магло прабіць, з такой густой навіссю ўгары, што не было відаць неба. Станавілася сярод бе­лага дня цёмна, як увечары. Дарога была ўжо нібы не дарога, а пячора. Колькі ні бачыў такіх дарог, а чуў Апейка, як нешта сціскаецца і чарнее ў яго душы, як бярэ нейкая маркота, нейкая трывога. Калі ехаў з ім выканкомаўскі возчык Ігнат, Апейка заўважыў, што і ў таго прападае звычайная санлівасць, у вачах паяўляецца неспакойны бляск. Азі­раецца мімаволі.

Мала дзе даводзілася бачыць Апейку такія агромністыя алешыны, бярозы, асіны, часам дубы, што ціснулі бедную дарогу, прымушалі яе віляць і туды і сюды. То там, то тут каляіны прападалі ў лужынах, і вада ў іх была таксама чорная, як дзёгаць. I гадзіну, і другую ішлі, навісалі, ціснулі з абодвух бакоў магутныя камлі, галіны, здавалася, ні­колі не будзе ўжо ні поля, ні сонца; але – нарэшце – наперадзе між дрэў выблісквала нешта вясёлае, а неўзабаве сляпілі вочы вольны прастор, радаснае неба, воблакі. (І.М.)

8. Спісаць, падкрэсліць аднародныя члены сказа, вызначыць іх сінтаксіч­ную ролю ў сказе і ўмовы аднароднасці. Паставіць, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Павольна падалі сняжынкі на навакольныя палі на дарогу уквечвалі грыву каштанавага каня асядалі на шапку-вушанку Івана Кляшэвіча мігцелі перад вачыма, за­сцілаючы яму часам краявід (Пестр.). 2. Зямля ж, ох, многа патрабуе і догляду і той ува­гі і, калі хочаце, павагі тады вас хлебам ушануе і малаком і пірагамі... (К-с). 3. Выпус­ціўшы купку людзей і забраўшы тых, што чакалі, ён [трамвай] пабег насустрач Апейку лягчэй хутчэй з грукатам і звонам, якія імкліва няўхільна раслі і дужэлі (І.М.). 4. Усе яны [палешукі] былі заўзятыя паляўнічыя захопліваліся адным толькі выглядам стрэльбы і былі выдатнымі стральцамі (К-с). 5. Ішлі [рыбакі] па роснай атаве цераз кусты па пяс­чаных грывах брылі па нейкім балоце і, нарэшце, спыніліся ў прыгожай мясціне пад разгалістымі дубамі (Шам.). 6. Не на самоце на бязлюддзі і спазнаеш сэнс людскога брацтва (В.). 7. Глуха шэпча лес зялёны, і шуміць ён і шуміць. (К-с). 8. Рэкі і ручайкі прабіраюцца да Дзвіны кружным шляхам блукаюць сярод лясоў абмінаюць гарбы і складкі што пакінуў на зямлі старадаўні ляднік губляюцца у дрыгвяністых балотах і зноў паяўляюцца больш паўнаводныя паспешліва бягуць у стромкіх берагах, а потым, змораныя, адпачываюць на мяккім улонні паплавоў (Асіп.). 9. Хведар выбраўся на ўзле­сак ля старой знаёмай з дзяцінства грушыны (В.Б.). 10. Толькі пад самы Новы год ма­разы скавалі зямлю як след і зіма стала ўладарыць адна засцілала абшары новымі і но­вымі выбеленымі палотнамі абложвала хаты і хлявы гурбамі пераразала вуліцы белымі гарамі (І.М.). 11. Следам за ім выйшаў паляўнічы, прысадзісты мужчына сярэдніх год у суконнай куртцы і ў простай летняй кепцы (Гам.). 12. І сонца прамені і сцюжу марозаў і радасць уцехі і горкія слёзы дзялілі вы, разам у жыцці ідучы (Бр.). 13. Апейка ціха адзеў­ся абуўся стараючыся не плёскаць вадою памыўся пад кранам асцярожна ступаючы вый­шаў у калідор (І.М.). 14. Маланкі паласавалі ўжо неба і ўдоўж і ўпоперак яны нагадвалі і белыя шаблі і блакітныя стрэлы і зігзагі і дугі (Хадк.). 15. Усюды і ў лесе і на балоце і на беразе ракі ідзе жыццё напружанае суровае і таямнічае але багатае і цікавае для тых, хто навучыцца разумець яго сляды («Звязда»). 16. Апошні раз расступіўся лес, і перад вачамі настаўніка раскрылася шырокая круглая паляна, вясёлая і прыветная (К-с).

9. Спісаць, падкрэсліць аднародныя члены сказа прамой лініяй, а члены ска­за, якія адносяцца да агульнага для іх слова, але не з’яўляюцца аднароднымі, – хвалістай. Растлумачыць, чаму ў адным выпадку аднолькавыя члены сказа адна­родныя, а ў другім – неаднародныя. Паставіць знакі прыпынку.

1. Мужчыны кідалі работу касьбу над рэчкай за кустамі і беглі шыбка каб часамі на лес дзе пчолкі не зляцелі. (К-с). 2. Кветак ніхто не рваў. Збіралі толькі добрае шчаўе і заечую капусту ды яшчэ смаржкі светла-карычневыя грыбы (Асіп.). 3. Над маўклівым млынам над аціхлай вадой над стрэхамі лазовіцкіх хат пад дрэвамі кустамі і лугамі аба­пал Быстранкі над усім узвышалася ціхае зорнае неба а на ўсходзе над градою ўзгоркаў пакрытых пералескамі няпоўны месяц стаяў маўкліва і абыякава (Б.) 4. Уцёк не ўцёк а пабегчы можна (Пр.). 5. Пад адным з трох маладых раскідзістых дубкоў яшчэ голых без лісця што выступілі амаль на сярэдзіну палянкі стаяў як бы збіты стол на козлах (І.М.). 6. Неспакойна шуміць вецер над лесам надрыўна галосіць на апусцелым полі гудзе-вые ў голым вецці дзікіх груш і вярбін параскіданых сям-там на пажоўклых узмежках (К-с). 7. Часам лёгкі мітуслівы ветрык лашчыцца да стрэх (Маш.). 8. Наабапал дарогі ў фаль­варак амаль ад самага лесу цягнуліся густыя старасвецкія ліпавыя прысады (К-с). 9. Усе дзяліліся свежымі ўражаннямі, усе апавядалі адзін аднаму пра новыя цікавыя падзеі (Зарэц.). 10. Займаўся лагодны зусім не па-восеньску цёплы ранак (В.Б.). 11. На пчолкі вельмі шанцавала. Гул іх стаяў і ўдзень і ўночы (К-с). 12. Падае падае лісце жоўтае ліс­це бяроз (Маш.). 13. То там то сям паміж зялёных сакавітых галін доўгімі кудламі звіса­лі пасмы сівога моху (К-с). 14. Зорны сіні плашч адзеў на плечы і спакойна на сады ідзе беларускі цёплы добры вечар... (К.Б.). 15. Ужо добра сцямнела а снегавыя крупінкі ўсё сыпаліся і сыпаліся з хмарнага нізкага неба (В.Б.).