Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
293
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

10. Адзначце сказы, у якіх даданая частка выконвае ролю дапаўнення да вы­казніка галоўнай часткі:

а) Міколку здалося, што ў яліну стукнуў пярун. (Лыньк.);

б) Я сню, што змораны хадою і не знаходжу шлях дадому. (Св.);

в) Мы часам забываем пра тое, што было ўчора. (Вар.);

г) Сяргей зразумеў, што гэта была туга па вёсцы. (Стр.);

д) Якою меркаю шчасце мераць, я з імі раіўся даўно. (Я.П.).

11. Адзначце сказы, у якіх няправільна вызначаны тып даданай часткі:

а) Паміраюць байцы і паэты, што ўслаўлялі свае запаветы і ахвярным жыццём, і радком. (А.П.) даданая азначальная;

б) Мора такое, як быццам яго хто ўгнявіў. (Луж.) даданая азначальная;

в) Сягоння я ізноў такі, якім адсюль пайшоў. (Хвед.) даданая выказнікавая;

г) Яму хораша думалася пра сваю вёску, дзе ўсё роднае, з дзяцінства знаёмае. (Стр.) – даданая азначальная;

д) Якая птушка, такі і галасок. (Пр.)даданая азначальная.

12. Адзначце сказы з даданымі часткамі часу, у якіх выражаюцца адносіны адначасовасці:

а) Калі маркотных дум асцё пранізвала настрой міжволі, не наракаў я на жыццё, не праклінаў яго ніколі. (Грач.);

б) Як мінулі вёрстаў пяць, стала сонца прыпякаць. (Гіл.);

в) Ён і сам пілаваў тут на хату, як будаваўся пасля вайны на сваім толькі што прыдбаным надзеле. (В.Б.);

г) Калі паднялося сонца, вялікая цішыня запанавала на зямлі. (К.Ч.);

д) Раней, пакуль яшчэ дарога не зарасла кустамі, я напрамкі праз вёску Хаты ха­дзіў на аўтобусны прыпынак. (Сіп.).

13. Адзначце складаныя сказы, якія адносяцца да сказаў з узаемным падпа­радкаваннем:

а) Не чакай, пакуль разгоніць хмары моцны буры вецер! (К.Б.);

б) Не прайшло і паўгадзіны, як агонь шугаў чырвонымі языкамі, прагна злізваю­чы, з’ядаючы вакол сябе снег. (Сач.);

в) Калі патрыярхальны чалавек пачынаў майстраваць свае борці ці пасеку, то да­раваў ці прыносіў у ахвяру вадзяніку самы лепшы рой. (Нен.);

г) Рана, рана маці ўстала, ледзь успыхнулі зарніцы. (Бр.);

д) Не паспеў Тапурыя азірнуцца, як яго схапіў у абдымкі Вано. (Сам.).

14. Адзначце складаныя сказы, у якіх даданая частка паказвае на месца дзеяння ці накірунак і паясняе галоўную частку ў цэлым:

а) Я іду, куды мне кажуць. (К-с);

б) Ён варушыўся, клапаціўся і памагаў усюды, дзе толькі цяжэй было. (К.Ч.);

в) Дзе дыміліся балоты, налівае хлеб пшанічны сокам спелай пазалоты. (Ал.);

г) Колька адвёў вочы ад вёскі, скіраваў позірк туды, дзе стаялі аціхлыя маладыя хвойнікі. (Казьк.);

д) Лявей, дзе, выбягаючы з лесу, Шчара робіць крутое калена, відаць былі яшчэ дрэвы. (Кудр.).

15. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны тып даданай часткі:

а) Сэрцу радасна і балесна ад таго, як прыходзіш зноў ты, мая беларуская песня, да сваіх і чужых сыноў. (Бур.) – даданая прычыны:

б) На свеце добра жыць, калі дабро тварыць. (Грач.) даданая ўмовы:

в) Толькі для таго, каб убачыць яго [сына], трэба жыць. (Шам.) даданая прычыны;

г) Бабка была спагадлівая да чужога гора, таму што сама перажыла шмат пакут і нягод. (Я.П.) даданая прычыны:

д) А маці ноч бяссонную малілася, каб Бог ад бед, ад гора чорнага ёй сына пабя­рог. (Панч.) – даданая мэты.