Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать

2. Адзначце сказы, у якіх даданая частка паясняе ў галоўнай адно слова ці словазлучэнне:

а) Калі праехалі мост цераз Сож, ужо добра развіднела. (Карам.);

б) Падбіраю і збіраю ў сваім радзімым краі па зярнятку тыя словы, што кладуцца ў асновы не старых, а песень новых. (Я.П.);

в) Праца становіцца вялікім выхавацелем, калі яна арганічна ўваходзіць у духоў­нае жыццё дзіцяці. (Віт.);

г) Побач з даўганогімі сухавейкамі, якія нядаўна распусціліся ля дарог, адцвітаў залацісты расходнік. (Чыгр.);

д) З-за лініі небасхілу паказаўся чырвоны краёк сонца, які адразу на вачах усё ярчэў і ярчэў. (Сіп.).

3. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх галоўная частка абавязкова патрабуе наяўнасці даданай часткі:

а) Праўда ў тым, каб аб’яднацца і без бою выйграць бой. (Св.);

б) Я чую, як пасля хады пачынаюць ныць мае ногі. (Скр.);

в) Як клікнулі, так і абазваўся. (Пр.);

г) Калі па лесе праходзілі лагодныя павевы ветру, то галінкі і лісце на дрэвах лё­генька пакалыхваліся. (К-с);

д) Усё зацвіло, загаманіла, бы жыватворчая тут сіла ад сну прыроду абудзіла. (К-с).

4. Адзначце словы, якія, звязваючы прэдыкатыўныя часткі складаназалеж­ных сказаў, выступаюць толькі як злучнікі:

а) каб; б) бо; в) пакуль; г) хоць; д) што.

5. Адзначце сказы, у якіх даданыя часткі звязваюцца з галоўнай пры дапа­мозе злучальных слоў:

а) Дрыгавічы былі адным з тых плямёнаў, што адыгралі вырашальную ролю ва ўтварэнні беларускага народа. (Ермал.);

б) Густынскі летапіс, гаворачы пра дрыгавічоў, зазначыў, што яны рассяліліся паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною. (Ермал.);

в) Вы чулі, як вуркочуць лясныя галубы? (Панч.);

г) Калі вернецца з поля маці, дзяўчынка не ведала. (К.Ч.);

д) Калі сонца паднялося вышэй, на зямлю зноў сышла гарачыня. (І.М.).

6. Адзначце сінтаксічную ролю злучальнага слова ў сказе:

Ад светлай музыкі снягоў, якой так навокал замнога, расце, расце мая любоў да свету нашага зямнога. (Грач.)

а) дзейнік; г) азначэнне;

б) выказнік; д) акалічнасць.

в) дапаўненне;

7. Адзначце правільнае: У адрозненне ад злучнікаў, злучальныя словы...

а) не з’яўляюцца членамі сказа;

б) заўсёды выконваюць ролю пэўных членаў сказа;

в) маюць лагічны націск;

г) іх нельга апусціць;

д) часам можна замяніць іншымі займеннікамі.

8. Адзначце правільнае: У лінгвістычнай літаратуры існуюць наступныя класі­фікацыі складаназалежных сказаў...

а) функцыянальна-семантычная (ці функцыянальная, логіка-семантычная);

б) семантычная;

в) фармальна-граматычная (ці фармальная);

г) структурна-семантычная;

д) граматычная.

9. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі часткамі:

а) Ажно люба было глядзець, як ён гнаў баразну новенькім сінім плугам. (В.Б.);

б) Хто не спытаў хоць раз трывогі, жыццю не ведае цаны. (Зв.);

в) Хто думаць мог, што гора наваліцца раптоўна. (Св.);

г) Навязваць жа людзям сваю волю, вымагаць ад іх, каб яны рабілі іменна так, а не іначай, мы не маем права. (К-с);

д) Малому сніцца, што ляціць, узняўшы рукі, нібы крылы. (Св.).