Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
    1. 3. Cлоўнік паняццяў

Адкрытая паратаксісная сувязь

сувязь, якой злучаюцца дзве і больш сінтаксічныя адзінкі, коль­касць якіх можа быць павялічана.

Гіпатаксісная (падпарадкавальная) сувязь

(ад грэч. hypo унізе, знізу; пад + taksis размяшчэнне) – сувязь, якой звязваюцца граматычна нераўназначныя адзінкі або кам­паненты. Рэалізуецца ў словазлучэннях і складаназалежных ска­зах.

Дапасаванне

від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежнае слова мае тыя ж самыя граматычныя формы, што і галоўны кампанент.

Закрытая паратаксісная сувязь

звязвае толькі дзве сінтаксічныя адзінкі, якія звычайна супас­таўляюцца і далейшы пералік якіх немагчымы.

Кіраванне

від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежны кампанент ста­віцца ў пэўнай склонавай форме, абумоўленай значэннем га­лоўнага кампанента або сэнсам выказвання.

Моцнае кіраванне

такое, пры якім залежны кампанент мае форму толькі аднаго ўскоснага склону, якая вызначаецца лексічна-граматычнымі ўласцівасцямі галоўнага кампанента. Галоўны кампанент у такім выпадку патрабуе ўдакладнення або папаўнення сваёй сэнсавай недастатковасці.

Непрадказальная гіпатаксісная сувязь

сувязь пры якой форма залежнага кампанента ці адзінкі не вы­значаецца адназначна формай галоўнага кампанента ці адзінкі.

Непрэдыкатыўныя

адносіны складваюцца паміж кампанентамі словазлучэння, па­між членамі простага і часткамі складанага сказаў, паміж ска­замі ў звышфразавых адзінствах.

Няпоўнае дапасаванне

прыпадабненне залежнага кампанента да галоўнага не ва ўсіх граматычных формах.

Паратаксісная (злучальная) сувязь

(ад грэч. para – каля, пры + taksis – размяшчэнне) – сувязь, якой звязваюцца граматычна раўназначныя адзінкі або кампаненты. Рэалізуецца пры аб’яднанні аднародных членаў і частак скла­даназлучанага сказа.

Поўнае дапасаванне

дапасаванне залежнага кампанента да галоўнага ва ўсіх маг­чымых формах.

Прадказальная гіпатаксісная сувязь

сувязь пры якой форма залежнага кампанента ці адзінкі вызна­чаецца формай галоўнага кампанента ці адзінкі.

Прымыканне

від падпарадкавальнай сувязі, пры якой залежнасць падпарад­каванага кампанента выражаецца толькі сэнсава.

Прымыканне іменнае

від падпарадкавальнай сувязі, пры якой да галоўнага кампа­нента прымыкаюць ускосна-склонавыя формы назоўнікаў з ас­лабленым прадметным значэннем і выразна выражаным ака­лічнасным.

Прымыканне уласнае

від падпарадкавальнай сувязі, пры якой да галоўнага кампа­нента прымыкаюць нязменныя словы – прыслоўі, дзеепры­слоўі, інфінітывы.

Прэдыкатыўныя

(ад лац. praedicativus) адносіны выяўляюцца паміж дзейнікам і выказнікам як суб’ектам і прэдыкатам суджэння.

Сінтаксема

гэта мінімальная, далей непадзельная семантыка-сінтаксічная адзінка мовы, якая адначасова выступае як носьбіт элемен­тарнага сэнсу і як канструкцыйны кампанент больш складаных сінтаксічных пабудоў (словазлучэння, сказа, тэксту).

Сінтаксіс

(ад грэч. syntaxis – пабудова, парадак, спалучэнне) – 1) гэта адзін з узроўняў мовы, на якім паводле пэўных заканамернасцей ар­ганізуюцца сінтаксічныя адзінкі для перадачы паведамленняў, выяўляюцца функцыі розных граматычных адзінак; 2) гэта і раздзел навукі пра мову (раздзел граматыкі), які вывучае пабу­дову і значэнне сінтаксічных адзінак (словазлучэнні, сказы, звыш­фразавыя адзінствы, фрагменты, закончаныя тэксты), сінтак­січныя адносіны і сінтаксічныя сродкі.

Сінтаксічнае значэнне

функцыянальны змест. 1) Унутраны бок, змест сінтаксічных ка­тэгорый і сродкаў (значэнне дзейніка, значэнне дапаўнення). 2) Змест, які перадаецца выказванню асаблівасцямі сітуацыі (сінтаксічнае значэнне часу ў сказе).

Сінтаксічная канструкцыя

гэта сінтаксічнае цэлае, у якім моўныя адзінкі (словы, слова­злучэнні, сказы) аб’ядноўваюцца паводле сваіх граматычных уласцівасцей.

Сінтаксічная сувязь

гэта фармальнае выражэнне адносін паміж сінтаксічнымі адзін­камі або іх кампанентамі.

Сінтаксічная функцыя

асаблівасці ўжывання ў словазлучэнні і сказе, прызначэнне і ўласцівасці дадзенай адзінкі як часткі больш складанага сін­таксічнага цэлага.

Сінтаксічныя адзінкі

гэта структуры (элементы) сінтаксічнага ўзроўню мовы, якія ад­розніваюцца паводле прызначэння і будовы.

Сінтаксічныя адносіны

гэта адносіны паміж сінтаксічнымі адзінкамі або іх кампанен­тамі, якія адлюстроўваюць характар структурна-сэнсавых за­лежнасцей паміж імі.

Слабае кіраванне

такое, пры якім формы залежнага кампанента залежаць ад сэн­савых адносін, а не ад лексічна-граматычнага значэння галоў­нага кампанента.

Словазлучэнне

гэта сэнсава-граматычнае аб’яднанне дзвюх і болей сінтаксем у ланцужку выказвання, што ўзнікае толькі ў яго складзе ў ад­паведнасці з пэўнымі задачамі камунікацыі і служыць для пе­радачы семантыка-сінтаксічных адносінаў паміж паняццямі па­замоўнай сітуацыі. (Т. Рамза). Паводле Н. Чалюк, словазлучэн­не – спалучэнне двух ці некалькіх самастойных слоў, звязаных сэнсава і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі.

Словазлучэнне несвабоднае

у якім пэўныя кампаненты аслабілі сваё лексічнае значэнне і выступаюць у ролі аднаго члена сказа, утвараючы непадзель­нае сінтаксічнае адзінства.

Словазлучэнне свабоднае

у якім кожны кампанент захоўвае сваё самастойнае значэнне і з’яўляецца асобным членам сказа

Сродкі сінтаксічнай сувязі

канчаткі зменных часцін мовы, прыназоўнікі, злучнікі і займен­нікі, прыслоўі, часціцы, мадальныя словы, парадак слоў і інта­нацыя.