Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК Сінтаксіс.doc
Скачиваний:
295
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
1.7 Mб
Скачать
        1. 2.4.2 Выказнік, яго прызначэнне, спосабы выражэння

За аснову раздзела ўзяты матэрыял вучэбнага дапаможніка Т. Рамзы «Сінтаксіс: Тэарэтычны курс».

Выказнік – суадносны з дзейнікам і граматычна ад яго залежны га­лоўны член двухсастаўнага сказа, што абазначае прэдыкатыўную адзнаку прадмета, пра які гаворыцца ў сказе.

Сінтаксічная пазіцыя выказніка прызначана для перадачы інфарма­цыі аб прадмеце маўлення.

У сучаснай беларускай мове паралельна суіснуе некалькі пунктаў гледжання на класіфікацыю выказніка паводле яго структуры. Так, размя­жоўваюць выказнікі: 1) простыя (ускладненыя) і складаныя (Граматыка-66); 2) простыя (ускладненыя) і састаўныя (ускладненыя) (М. Яўневіч, П. Сцяц­ко); 3) простыя (ускладненыя), састаўныя і складаныя (Л. Бурак). Між тым разыходжанні найперш закранаюць разуменне простага выказніка і ў ней­кай ступені складанага.

Тэрміналагічная разнастайнасць мае перадумовай адрознае разумен­не найперш ролі звязачнага кампанента, а таксама асноўнага носьбіта лек­січнага значэння выказніка. Таму пры вызначэнні тыпу выказніка варта звяр­нуць увагу на тое, як перадаюцца ў выказніку лексічнае і граматычнае зна­чэнні – сінтэтычна ці аналітычна, бо менавіта гэты фактар мусіць быць зы­ходным пры размежаванні яго тыпаў. Мэтазгодна ўлічыць, што актуаль­ным для вылучэння простага, састаўнога і складанага выказнікаў ёсць не столькі колькасны параметр (наяўнасць аднаго, двух, трох ці чатырох яго складнікаў), колькі лексіка-граматычнае выражэнне мадальна-часавага і лексічнага значэнняў (у адным ці некалькіх кампанентах). (Бандарэнка, 1986; Бурак, 1987)

Такім чынам, просты дзеяслоўны выказнік (у тым ліку і ўскладне­ны) характарызуецца тым, што і лексічнае, і граматычнае значэнні пера­даюцца ў ім сінтэтычна: толькі праз адзін кампанент. Наяўнасць двух кам­панентаў не размяжоўвае выражэнне лексічнага і граматычнага значэнняў у простым дзеяслоўным выказніку, а, як правіла, другі элемент паўтарае гра­матычныя паказчыкі першага ці / і дадае нейкае лексічнае адценне.

У якасці такога кампанента ў простым дзеяслоўным выказніку выка­рыстоўваюцца:

а) асабовыя формы дзеяслова абвеснага, загаднага (з часціцамі хай, няхай, давай(це), глядзі) і ўмоўнага (з часціцамі бы, б) ладоў: Па яблыку выспелі зоры і падаюць з неба, як з дрэў (Піс.); Хай зайздрасць душу не скрабе (Барад.); Ты глядзі напішы мне лісты;

б) аналітычныя формы дзеяслова ў будучым (складаным) і прошлым (даўномінулым) часе са звязкай быць: Жыве і будзе жыць Айчына <...> (Зак.); Іван ускочыў быў у ручай (В.Б.);

в) інфінітыў: Хлусіць, ілгаць – значыць ні сябе, ні людзей не пава­жаць (Пр.);

г) усечаныя дзеяслоўныя формы (экспрэсіўныя): Яечка скацілася, трах! – і разбілася (казка); За нары зачапіўся, плясь! – паваліўся (Як.);

д) фразеалагізмы і ўстойлівыя спалучэнні, якія адпавядаюць дзеясло­ву: А калі ён і цябе вакол пальца абвёў? (Крап.) (= падмануў); Здавала лета паўнамоцтвы і адлятала ўдалячынь (Піс.) (= заканчвалася).

Ва ўскладненым дзеяслоўным выказніку гэта адбываецца праз:

а) паўтор аднаго і таго ж дзеяслова для выражэння працяглага дзеян­ня: Аднак мяцеліца і не думала сунімацца – сыпала і сыпала (Рыб.);

б) спалучэнне аднаго і таго ж дзеяслова ў інфінітыве і спрагальнай фор­ме з часціцай не: Сварыцца не сварыўся. але пакрыўдзіўся;

в) спалучэнне аднакарэнных дзеясловаў з часціцай не: Усе хваляць яе не нахваляцца (казка);

д) выкарыстанне дзеяслова ўзяць і (ды і) з іншымі дзеясловамі ў ад­ной і той жа граматычнай форме: Узяў тата сваёй рукою і прывязаў мяне вяроўкай да тых жа дошак і жалеза (У.Д.); А яны ўзялі ды спілавалі дрэва.

Састаўны дзеяслоўны выказнік уключае два абавязковыя кампа­ненты: інфінітыў, што з’яўляецца носьбітам асноўнага лексічнага значэн­ня, і дапаможны кампанент, які перадае граматычнае значэнне і дадатко­выя адценні лексічнага.

Састаўны

дзеяслоўны

выказнік

=

дапаможны кампанент граматычнае значэнне і дадатковыя адценні лексічнага

+

інфінітыў лексічнае значэнне

Ускладненне дадатковымі значэннямі праз дзеяслоўную звязку (ці яе субстытут) можа быць трох тыпаў:

– фазавае (пачатак, працяг і канец дзеяння): пачаць, стаць, пусціцца, працягваць, застацца, скончыць, перастаць, кінуць і інш.: Ужо дзе-нідзе з дубоў паціху пачалі падаць адзінокія лісты (Пестр.); Я кінуўся збіраць сшыткі (Янк.);

– мадальнае (неабходнасць, здольнасць, жаданне, намер, імкненне і да т.п.), што перадаецца праз адпаведныя дзеясловы і прэдыкатыўныя пры­метнікі і дзеепрыметнікі: хацець, магчы, мусіць, імкнуцца, старацца, нама­гацца, наважвацца, спрабаваць; рад, абавязаны, вымушаны, павінен і інш.: Я хацеў дастаць з неба зорку і апёк сабе рукі (Піс.); Слухаю дрэвы, што прагнуць хутчэй апрануцца (Піс.); Я ўжо быў гатовы ісці на нараду, але да пачатку яе заставалася яшчэ з гадзіну (Янк.);

– эмацыянальнае (ацэнка асноўнага дзеяння), што выражаецца праз дзеясловы любіць, баяцца, марыць, летуцець, спяшацца, ненавідзець і інш., а таксама ацэначныя назоўнікі кшталту: аматар, ахвотнік, мастак, май­стра, не зломак і інш.: Зямля не любіць пуставаць – жадае быць жыццё­вым полем (К-с); «Вы не аматар адгадваць». – сказала Ядвіся (К-с).

Разам з тым мэтазгодна нагадаць, што інфінітыў, які ўваходзіць у склад састаўнога дзеяслоўнага выказніка, называецца суб’ектным, паколькі ён (разам з дапаможным кампанентам) абазначае дзеянне суб’екта-дзеяча. Ка­лі ж дзеянне, што перадае інфінітыў, адрасуецца іншаму суб’екту, то ін­фінітыў кваліфікуецца як аб’ектны, а таму ў сказе ён з’яўляецца не кам­панентам выказніка, а дапаўненнем. А пры дзеясловах са значэннем руху выкарыстоўваецца інфінітыў мэты, і ён таксама не ўваходзіць у склад вы­казніка, а вызначаецца як акалічнасць мэты. Параўн.: Вучні мусілі ведаць радавод полацкай дынастыі, важныя падзеі з мінуўшчыны княства і ўсяго ўсходняга славянства (У.А.); Маладая ігумення папрасіла бацьку пры­слаць да яе малодшую сястру ў навучанне грамаце, а потым таемна па­стрыгла здольную вучаніцу ў манашкі (У.А.); Спыніўся на павароце пера­дыхнуць (Янк.). Мусілі ведаць – састаўны дзеяслоўны выказнік, прыслаць – дапаўненне, перадыхнуць – акалічнасць.

Састаўны іменны выказнік уключае таксама два абавязковыя кам­паненты: іменную частку, якая з’яўляецца носьбітам асноўнага лексічнага значэння, і дапаможны кампанент-звязку, што перадае перадусім грама­тычнае значэнне, а таксама дадатковыя адценні лексічнага.

Састаўны іменны

выказнік

=

дзеяслоў-звязка

граматычнае значэнне і дадатковыя адценні лексічнага

+

іменная частка

лексічнае значэнне

У якасці іменнай часткі могуць быць:

• імя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік),

• дзеепрыметнік,

• прыслоўе,

• спалучэнні. слоў.

Дзеяслоўную звязку выражаюць:

• незнамянальны, ці адцягнены, дзеяслоў (нулявы альбо матэрыяльна выражаны) – тыповая звязка: быць (быў – будзе – быў бы – будзь – няхай будзе), напр.: Расставанне – заўжды падарожжа ў нязнанае, а не на пла­ху (П.М.); У кожнага зорка свая. кожнаму кубак наліты (Зак.); Еўфрасіні­ным універсітэтам была тагачасная літаратура (У.А.);

• паўзнамянальныя (паўадцягненыя) дзеясловы (з больш канкрэтным значэннем): стаць, бываць, рабіцца, здавацца, лічыцца, называцца, стана­віцца і інш.: Жыццё здаецца не такім вялікім, як у маленстве некалі ўяў­ляў (Зак.);

• знамянальныя (паўназначныя) (дзеясловы, што здольныя спалучац­ца з іменнай прэдыкатыўнай часткай): бегчы, вяртацца, глядзець, стаяць, сядзець, жыць, працаваць, прыехаць і г.д.: Восень стаіць залатая і на зямлі і ў душы (Зак.); Раней і дождж ішоў духмяны (А.П.);

Складаны выказнік мэтазгодна вылучаць у тых выпадках, калі ад­начасова спалучаюцца элементы састаўнога дзеяслоўнага і іменнага выказ­нікаў, напр.: А чалавек павінен быць гаспадаром. мець родны край, сваю зямлю і ўласны дом (Зак.).

Мэтазгодна нагадаць і адметныя формы выражэння пазіцыі выказні­ка ў беларускай мове.

Спецыфічна беларускай моўнай канструкцыяй з’яўляецца такое вы­казванне, што будуецца на аснове выказніка, утворанага дзеясловам у фор­ме прошлага часу і гэткай жа формы дапаможнага дзеяслова быць. Такі вы­казнік абазначае даўно мінулае дзеянне або дзеянне, якое не было даведзе­на да канца ці не дало жаданага выніку; дапаможны дзеяслоў, як і асноўны, каардынуецца з дзейнікам у родзе і ліку: Відаць, той, хто вычараваў яе з мармуру, паабяцаў быў да яе вярнуцца (М.Т.); Рыбак спярша хацеў быў выскачыць за дзверы, ды зноў вярнуўся зірнуць у акно (В.Б.). Форма дзея­слова быць у такога кшталту выказніках можа ўжывацца і ў ніякім родзе, незалежна ад роду асноўнага дзеяслова (набывае пры гэтым функцыі час­ціцы): <...> але й яго нястрымны голас было зрываўся і дрыжэў (Бр.).

У склад выказніка можа ўключацца мадальны дзеяслоў мецца (мець) у ролі звязкі са значэннем намеру або павіннасці: Ноч жа, Богу дзякаваць, мае быць добрая (Скр.).

Кадыфікаванай формай прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, што займа­юць пазіцыю выказніка, з’яўляецца іх поўная форма: У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная (К.Ч.).

Калі прыметнікі і дзеепрыметнікі выкарыстоўваюцца ў складзе вы­казніка са звязкай (быць, здавацца, рабіцца, стаць і пад.), то яны маюць фор­му назоўнага склону (нават пры выражэнні часовай прыметы): Той дзень быў ціхі, хмурны, сухі і цёплы (К.Ч.).

Характэрнай асаблівасцю выказніка ў беларускай мове з’яўляецца ак­тыўнае выкарыстанне ў яго структуры назоўнікаў у назоўным склоне, творным беспрыназоўнікавым і вінавальным з прыназоўнікам за, калі яны кваліфікуюць асобу па роду яе дзейнасці. Такія формы назоўнікаў могуць быць як з вербальна прадстаўленай звязкай (быць, з’яўляцца, лічыцца, ста­навіцца і пад.) так і з нулявой, напр.: Мой прадзед быў скрыпач – ён вы­красаў і смех, і плач (Піс.); У суседнім сельсавеце жанчына – старшынёю (Бяд.).

Канструкцыя з прыназоўнікам за нароўні са значэннем ‘быць кімсьці’, называючы род дзейнасці, заняткаў, прафесію, можа мець і значэнне ‘быць замест каго-небудзь’ (адрознасць семантыкі вынікае з кансітуацыі): I палі­чылі ўсе Асла за шышку (Крап.).